ПА́ЎЛАЎ (Іван Міхайлавіч) (18.6.1918, с. Яўкіна Баштанскага р-на Мікалаеўскай вобл., Украіна — 30.5.1981),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Варашылаўградскую ваен. авіяшколу пілотаў (1941), Краснадарскае авіявучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Паўн.-Каўказскім, 3-м і 4-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Кубані, Таманскага п-ва, Крыма, Малдовы, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Камандзір звяна эскадрыллі штурмавога авіяпалка П. зрабіў 154 баявыя вылеты. Да 1960 у Сав. Арміі, да 1978 у нар. гаспадарцы. Ганаровы грамадзянінг. Умань (Украіна).
чэшскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт. Чэхаславакіі (1968). Праф. Акадэміі мастацтваў (1963, Прага). Заснавальнік нац.манум.-гіст. фільма: «Філасофская гісторыя» (1937), «Ян Гус» (1955), «Ян Жыжка» (1956), «Супраць усіх» (1958). Тэме лёсу нацыі ў час 2-й сусв. вайны прысвечаны фільмы: «Нямая барыкада» (1949, Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1950), «Дні здрады» (1973), «Сокалава» (1974, разам з СССР), «Вызваленне Прагі» (1976). Сярод інш. стужак: «Грамадзянін Брых» (1958), «Залаты ранет» (1965), «Раманс для карнета» (1967, Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1968), «Вандраванні Яна Амаса» (1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПІЯ́Н (Appianos; каля 100, Александрыя — каля 170 н.э.),
гісторык Стараж. Рыма. Грэк па паходжанні. Пры Адрыянерым.грамадзянін, адвакат фіску ў Рыме, пазней — імператарскі пракуратар у Егіпце. Напісаў на грэч. мове «Гісторыю Рыма» ў 24 кнігах (ад заснавання горада да пач. 2 ст.), дзе праслаўляў магутнасць Рым. дзяржавы і даказваў справядлівасць захопу ёю чужых тэрыторый. Унутр. гісторыю Рыма паказваў праз вял. войны, праз гісторыю асобных абласцей. Захаваліся 6—9-я і 11—17-я кнігі, 18—24-я невядомыя, інш. дайшлі ў фрагментах.
савецкі ваен. дзеяч. Ген.-палк. (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1919, удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1940 нам. камандуючага войскамі Зах. асобай ваен. акругі. У Вял.Айч. вайну камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, вызваленні Чавусаў, Магілёва, Гродна, у аперацыі мінскі «кацёл». Пасля вайны ў Сав. Арміі. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961). Ганаровы грамадзянінг. Гродна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДВАКА́Т (лац. advocatus),
асоба, якая аказвае юрыд. дапамогу грамадзянам, прадпрыемствам, установам і арг-цыям, выступае ў якасці абаронца абвінавачанага на следстве і ў судзе. На Беларусі адвакатам можа быць грамадзянін, які мае вышэйшую юрыд. адукацыю, стаж работы па спецыяльнасці не менш як 3 гады або прайшоў стажыроўку ў адвакатуры, здаў кваліфікацыйны экзамен і атрымаў ліцэнзію на права займацца адвакацкай дзейнасцю. Прафесія вядома на Беларусі з 16 ст. Функцыі адваката ў судах выконваў пракуратар, правы і абавязкі якога былі рэгламентаваны Статутам ВКЛ 1588. Гл. таксама Адвакатура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЕ́ЛАСЦЬ,
1) лад жыцця, пры якім чалавек або людзі жывуць на адным месцы. Абумоўлена пэўнымі формамі гаспадаркі. З’явілася з узнікненнем рыбалоўства і матычнага земляробства ў пач. неаліту.
2) Цэнз аселасць — заканадаўча ўстаноўлены ў некаторых краінах перыяд, на працягу якога грамадзянін павінен жыць на адным месцы, каб атрымаць права ўдзелу ў выбарах прадстаўнічых органаў дзяржавы.
3) У некаторых краінах тэрыторыя, па-за якой не маюць права жыць пэўныя слаі насельніцтва (напр., нац. меншасці). У Рас. імперыі ў 1791 была вызначана тэр., па-за якой забаранялася пастаянна жыць яўрэям. Гл.Мяжа аселасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАШЭ́НКА (Фёдар Апанасавіч) (19.6.1896, в.Вял. Любшчына Віцебскага р-на — 27.10.1976),
савецкі ваен. дзеяч, ген.-лейт. (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Смаленскія пях. курсы чырв. камандзіраў (1920), Маскоўскія курсы сярэдняга камсаставу (1927), Ваен. акадэмію Генштаба (1951). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. З 1938 служыў у БВА. З чэрв. 1941 на Зах., Бранскім, Сталінградскім, Карэльскім, Паўд.-Зах., 3-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік абароны Беларусі, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Да 1956 выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба. Ганаровы грамадзянінг. Браціслава (Славакія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУЖЫ́НІН (Міхаіл Іванавіч) (н. 15.9.1920, в. Дзям’янцава Цвярской вобл., Расія),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-палк. (1978). Скончыў Маскоўскае ваенна-паліт. вучылішча (1944), Вышэйшы ваенна-пед.ін-т (1955), Ваен. акадэмію Генштаба (1962). У Вял.Айч. вайну з 1944 на 3-м Бел. фронце. Ст. лейтэнант Д. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Віцебскай вобл.: узначаліў атаку батальёна, з 4 байцамі захапіў пераправу цераз р. Лучоса і ўтрымліваў яе да падыходу асн. сіл. Да 1976 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянінг. Віцебск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВЯШЧА́ННЕ,
распараджэнне грамадзяніна адносна сваёй маёмасці на выпадак смерці, зробленае ў вызначаным законам парадку. У Рэспубліцы Беларусь кожны грамадзянін можа пакінуць па З. ўсю сваю маёмасць або частку яе адной або некалькім асобам, якія ўваходзяць ці не ўваходзяць у кола спадчыннікаў па законе, а таксама дзяржаве або пэўным арг-цыям. Завяшчальнік можа пазбавіць права на спадчыну аднаго, некалькіх або ўсіх спадчыннікаў па законе, за выключэннем асоб, якія маюць права на абавязковую долю. Завяшчальнік правамоцны ўскласці на спадчынніка выкананне якога-н. абавязацельства (т. зв. завяшчальны адказ) на карысць адной або некалькіх асоб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧЫ́НСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (5.4.1900, г. Кіеў — 25.12.1990),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген. арміі (1955). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1940). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял.Айч. вайну на Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 1-м і 3-м Бел., 1-м Укр. і Забайкальскім франтах: камандзір стралк. дывізіі, корпуса, камандуючы арміяй. Удзельнік вызвалення Глуска, Слуцка, Вілейкі, Мінска, Баранавіч, Пружан, Брэста. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—58. Ганаровы грамадзянінг. Брэст.