СЫДЗЬКО́ Міхаіл Пятровіч (18.9.1906, в. Сініцкае Поле Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 30.4.1983),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы: Віцебскія мал. лейтэнантаў (1936), «Выстрал» (1943), удасканалення каманднага саставу (1949). У Чырв. Арміі з 1928. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, у Крыме, Прыбалтыцы, Германіі. Стралк. полк на чале з падпалкоўнікам С. вызначыўся 9.4—9.5.1944 пры вызваленні Крыма, у ліку першых уварваўся ў г. Севастопаль. Да 1954 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г.п. Лельчыцы.