грамадзя́нін

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. грамадзя́нін грамадзя́не
Р. грамадзя́ніна грамадзя́н
Д. грамадзя́ніну грамадзя́нам
В. грамадзя́ніна грамадзя́н
Т. грамадзя́нінам грамадзя́намі
М. грамадзя́ніне грамадзя́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

грамадзя́нін, -а, мн. грамадзя́не і (з ліч. 2, 3, 4) грамадзя́ніны, -дзя́н, м.

1. Асоба, якая належыць да пастаяннага насельніцтва дадзенай дзяржавы, карыстаецца правамі і выконвае абавязкі, устаноўленыя яе канстытуцыяй.

2. Дарослы чалавек, а таксама форма звароту да яго.

|| ж. грамадзя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грамадзя́нін м. граждани́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грамадзя́нін, ‑а; мн. ‑дзяне, ‑дзян; м.

1. Чалавек, які адносіцца да пастаяннага насельніцтва краіны, карыстаецца правамі і выконвае абавязкі, устаноўленыя яе канстытуцыяй. Грамадзянін Савецкага Саюза.

2. Высок. Свядомы член грамадства, чалавек, які падпарадкоўвае асабістыя інтарэсы інтарэсам грамадства. Карл Маркс — грамадзянін свету.

3. Дарослы чалавек, мужчына, а таксама форма звароту да яго. — Вам што трэба, грамадзянін? — холадна звярнуўся да .. [фабрыканта] Саламон. Бядуля. [Дзяўчына:] Там адзін грамадзянін просіць прыняць яго без чаргі. Крапіва.

4. Уст. Жыхар горада, гараджанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Грамадзя́нінграмадзянін’ (БРС). Укр. громадя́нин ’тс’. Утварэнне ад грама́да́ (укр. грома́да). Параўн. Рудніцкі, 740.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грамадзянін, падданы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паўнапра́ўны, -ая, -ае.

Які мае паўнату правоў, усе законныя правы.

П. грамадзянін.

|| наз. паўнапра́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўнапра́ўны, -ая, -ае.

Які мае аднолькавыя з кім-н. правы.

Р. грамадзянін.

|| наз. раўнапра́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расія́нін, -а, мн. -я́не, -я́н, м.

1. Грамадзянін Расіі.

2. Жыхар Расіі.

|| ж. расія́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

граждани́н в разн. знач. грамадзя́нін, -на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)