старажытны горад. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252. Найб. верагодна, што першапачаткова горад размяшчаўся за 4 км на Пд ад сучаснай в. Здзітава Бярозаўскага р-на, каля в. Старамлыны, дзе на правым беразе р. Ясельда захаваліся рэшткі гарадзішча 11—13 ст.Гарадзішча займала ізаляваны ўзгорак пл. больш за 1 га ў нізіннай, месцамі забалочанай пойме ракі. З усх. і зах. бакоў да яго прымыкае стараж. селішча пл. каля 3 га. У выніку археал. раскопак (1971, Я.Г.Звяруга) на гарадзішчы выяўлены прадметы, блізкія да матэрыяльнай культуры гарадоў Тураўскай зямлі і Бел. Панямоння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТРЫ́ЦА,
комплекс археал. помнікаў (гарадзішча 8 ст. да н.э. — 11 ст.н.э., селішча 6—10 ст. і курганны могільнік 11 ст.) каля в. Кастрыца Лепельскага р-на Віцебскай вобл.Гарадзішча мае 3 гарызонты: у ніжнім выяўлены сляды жытлаў слупавой канструкцыі, агнішча, рэшткі майстэрні па апрацоўцы жалеза, пасудзіны днепра-дзвінскай культуры; у сярэднім — жал. прылады працы, бронзавыя падвескі, фрагменты пасудзін банцараўскай культуры; у верхнім — прылады побыту, ганчарная кераміка і інш. рэчы 10—11 ст. Побач з гарадзішчам у 6—10 ст. існавала селішча, на месцы якога ў 11 ст. ўзнік курганны могільнік (14 насыпаў). Даследаваны 2 курганы з трупапалажэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЛО́ЎСКІ Сымон Юльянавіч (1853?, Магілёўскай губ. — пасля 1915),
бел. археолаг, краязнавец. Скончыў Маскоўскі ун-т (1888). Працаваў у г. Клімавічы (міравым суддзёй па сял. справах, чл.пав. з’езда дваранства, кіраваў сіроцкім прытулкам), быў чыноўнікам па асобых даручэннях Магілёўскага губернатара А.С.Дамбавецкага. У 1890-я г. вёў археал. даследаванні ў Падняпроўі. Абследаваў (з М.В.Фурсавым) археал. помнікі ў Быхаўскім, Клімавіцкім. Мсціслаўскім, Рагачоўскім, Чэрыкаўскім пав. і склаў карту археал. помнікаў Магілёўскай губ. Сярод адкрытых ім помнікаў гарадзішча і 20 курганоў у Хоцімску. У Мсціславе знайшоў стараж. гравюру абразоў Тупічэўскай Маці Божай (1711), гравіраваную дошку з выявай сям’і святых і інш. матэрыялы. Удзельнік 9-га археал. з’езда ў Вільні (1893).
Тв.:
Дневник курганных раскопок. произведенных по поручению г начальника Могилевской губернии А.С.Дембовецкого, в течение лета 1892 г. в уездах Рогачевском, Быховском, Климовичском, Чериковском и Мстиславском. [Могилев], 1892 (разам з М.В.Фурсавым);
Дневник курганных раскопок, произведенных по поручению... А.С.Дембовецкого... в 3-х уездах Могилевской губернии. Могилев, 1893.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭШЭЛЕ́Т (Dēchelette) Жазеф (8.1.1862, г. Руан, Францыя — 4.10.1914),
французскі археолаг. Вывучаў сярэдневяковы жывапіс, гала-рымскую рэльефную чырваналакавую кераміку. У 1897—1901 кіраваў раскопкамі гарадзішча Мон-Бёўрэ (гл.Бібракта). Аўтар шматтомнай працы «Кіраўніцтва па археалогіі першабытнай, кельцкай і гала-рымскай» (т. 1—6, 1908—34), складзенай у асн. на франц. матэрыяле, якая дае класіфікацыю і храналогію шырокага кола археал. помнікаў Зах. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́СА,
старажытны і сярэдневяковы горад Сярэдняй Азіі, важны цэнтр Парфянскага царства. Руіны за 18 км на З ад г. Ашгабат у Туркменіі. У 3 ст. да н.э. тут існаваў горад (гарадзішча Новая Н.) і ўмацаваная царская рэзідэнцыя (гарадзішча Старая Н.). У выніку археал. даследаванняў (з 1946) выяўлены рэшткі храмаў, гасп. пабудоў, залы палаца з глінянай скульптурай і, верагодна, царскай скарбніцы: помнікі мастацтва 3—2 ст.н.э. з моцным уплывам элінізму (мармуровыя статуі, рытоны са слановай косці з разнымі рэльефамі, прадметы тарэўтыкі), больш за 2 тыс. гліняных чарапкоў з надпісамі (гасп. архіў I ст. да н.э.), шмат прадметаў узбраення, упрыгожанняў, дробнай скульптуры (тэракотавай і металічнай) і інш. У сярэдневякоўі Н. — важны цэнтр Харасана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРКА́САВА,
комплекс археал. помнікаў (гарадзішча, селішча і курганны могільнік) каля в. Чаркасава Аршанскага р-на Віцебскай вобл.Гарадзішча адносіцца да ранняга жал. веку і часоў Кіеўскай Русі. Пры даследаванні яго валоў выяўлены рэшткі драўляных канструкцый 6—8 ст., знойдзены ляпная кераміка (штрыхаваная з расчосамі і гладкая), вырабы з жалеза (серпападобны нож, каса-гарбуша, шпоры, наканечнік кап’я, шпількі з кольцам), касцяныя праколкі, амулеты, вырабы з бронзы, фрагменты шкляных бранзалетаў, амфарка кіеўскага тыпу, свінцовая пячатка і інш. На паверхні селішча ранняга сярэдневякоўя знойдзены фрагменты керамікі стараж.-рус. часу. Курганны могільнік 11—12 ст. належаў крывічам. Знойдзены бронзавыя скроневыя паясныя кольцы, лірападобныя пражкі, літыя і пласціністыя пярсцёнкі, бляшкападобныя падвескі, бразготкі, золаташкляныя і сердалікавыя пацеркі, ганчарныя гаршкі з клеймамі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕА́ПАЛЬскіфскі,
галоўны горад скіфскай дзяржавы (3 ст. да н. э. — 3 ст.н.э.). Гарадзішча захавалася на паўд.-ўсх. ускраіне г. Сімферопаль. Быў абнесены каменнай сцяной з вежамі. Насельніцтва — скіфы, грэкі, сарматы, таўры. Гандляваў з гарадамі Паўн. Прычарнамор’я. Дасягнуў росквіту пры царах Скілуры і Палаку. У 3—4 ст. заняпаў. У час археал. раскопак выяўлены маўзалей з пахаваннямі цара і знаці, высечаныя ў скале пахавальныя скляпы з насценнай размалёўкай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРО́ШКАЎ,
комплекс археал. помнікаў (гарадзішча, 2 селішчы, 2 бескурганныя могільнікі) ранняга жал. веку каля в. Гарошкаў Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. На гарадзішчы мілаградскай культуры выяўлены рэшткі 20 наземных і паўзямлянкавых жытлаў з двухсхільным дахам і агнішчамі, скляпы-ямы. Знойдзены крамянёвыя прылады працы, конская збруя, касцяныя арнаментаваныя тронкі нажа і шыла, паставыя, халцэдонавыя, бурштынавыя і інш. пацеркі, метал. жаночыя ўпрыгожанні, 90 гліняных фрагментаў фігурак жывёл, больш за 10 тыс. касцей свойскай і дзікай жывёлы. На селішчах мілаградскім і зарубінецкай культуры выяўлены рэшткі пабудоў, кераміка. На могільніках гэтых жа культур пахавальны абрад — трупаспаленне ў круглых і падоўжаных ямах; сярод знаходак бронзавыя кольцы, шпількі, жал. наканечнікі стрэл, нажы, фібулы. На гарадзішчы выяўлены 2 пахаванні з абрадам трупапалажэння галавой на ПнУ і З.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЦІМКА,
комплекс археал. помнікаў (гарадзішча, 4 селішчы і курганны могільнік) каля в. Хоцімка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. Вядомы таксама пад назвай Стары Шклоў. Гарадзішча абследавалі М.Балінскі і Т.Ліпінскі (1850), вывучалі В.Р.Тарасенка (1948), Г.В.Штыхаў (1964), В.М.Ляўко (1979). Пляцоўка памерам 70 × 60 м, з трох бакоў абмываецца р. Серабранка, з Пн і ПнУ прасочваюцца рэшткі вала выш. 1,8 м. Знойдзены ганчарная кераміка, шкляныя бранзалеты, жал. вырабы эпохі Кіеўскай Русі і ВКЛ. Селішчы 12—16 ст. даследавала Ляўко (1978—79). Знойдзены кераміка стараж.-рус. часоў і 14—16 ст., фрагменты гаршковай кафлі, каменнае ядро, жал. нажы, бронзавыя арнаментаваная накладка і фрагмент нацельнага крыжа, шкляныя бранзалеты, манеты 16—17 ст. і інш.У курганным могільніку 3 насыпы выш. 1,5 м. Ва ўрочышчы Зязюлін Роў знойдзены каменны ідал 10 ст. (гл.Шклоўскі ідал). Мяркуюць, што тут знаходзілася язычніцкае капішча. На думку Ляўко, у эпоху Кіеўскай Русі цэнтрам усіх навакольных паселішчаў з’яўлялася гарадзішча, якое было ці феад. сядзібай, ці пунктам збору даніны на дняпроўскім шляху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́К,
археал. помнікі (гарадзішча і селішча) каля в. Гарадок Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. На гарадзішчы ранняга жал. веку і сярэднявечча 2 культурныя пласты: на ніжнім знойдзена штрыхаваная кераміка і праслойка пажарышча; на верхнім — кераміка 16—17 ст. і фрагменты паліхромнай і аднаколернай зялёнай кафлі, арнаментаванай раслінным ці геам. малюнкам, узорам з гербам «Ружа», сцэнамі палявання, казачнымі сюжэтамі, выявамі чалавека, амура, цмока і інш. На селішчы знойдзены фрагменты посуду эпохі Кіеўскай Русі, кераміка 14—17 ст.