Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУСЕ́НКА (Вольга Якаўлеўна) (н. 11.11.1919, г. Канеў Чаркаскай вобл., Украіна),
украінская актрыса. Нар. арт. СССР (1967). Скончыла Кіеўскі ін-т тэатр. мастацтва (1941). Працавала ва Укр. драм. т-ры імя І.Франко ў Кіеве. Сярод роляў: Катра («Не суджана» М.Старыцкага), Алёна («Міраед, ці Павук» М.Крапіўніцкага), Ганна («Украдзенае шчасце» І.Франко), Андрамаха («Касандра»Лесі Украінкі), Вольга, Васіліна («Макар Дубрава», «Калінавы гай» А.Карнейчука), Меланка («Вяселле Свічкі» І.Качаргі), Вара («Вішнёвы сад» А.П.Чэхава), Эўрыдыка («Антыгона» Сафокла), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1951.
т. 9, с. 57
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРТА́НІЧ (Вольга) (сапр. Мешчаракова Вольга Іванаўна; н. 6.3.1963, г. Качканар Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел. пісьменніца. Скончыла Гомельскі ун-т (1987). Працавала ў выд-ве «Мастацкая літаратура», на Бел. радыё, з 1998 у штотыднёвіку «7 дней». Друкуецца з 1984. Піша на бел. і рус. мовах. У цэнтры твораў вобраз жанчыны-сучасніцы з яе рамантызмам, самаахвярнасцю, філас. асэнсаваннем рэчаіснасці: паэт. зб-кі «Птушыным шляхам» (1990), «Начное сонца» (1994), аповесці «Эдэм пачынаецца летам» (1995), «Па вузкай дарозе ў цесную браму» (1997), апавяданні «Казка пра сяржанта Міхасёва», «Пакіньце яго плакаць», «У прымрак самоты, у звабны адчай...». Аўтар п’есы «Ружы для чужога кахання» (1995), публіцыст. артыкулаў, эсэ.
Т.Р.Ермаковіч.
т. 9, с. 53
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕБАНО́ВІЧ (Вольга Міхайлаўна) (н. 25.2.1945, г. Ягертау, Югаславія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1966). З 1967 працуе ў Дзярж. рускім драм. т-ры. Выканаўца драм., лірыка-камедыйных, характарных роляў. Творчасць адметная глыбокай унутр. распрацоўкай вобраза ў спалучэнні з дакладнай знешняй характарыстыкай. Найб. значныя ролі: Сцепаніда («Знак бяды» паводле В.Быкава), Марыля («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Вольга («Тры сястры» А.Чэхава), Жэня Камялькова («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А.Салынскага), Макарская («Спатканне ў прадмесці» А.Вампілава), Вара («Разгром» паводле А.Фадзеева), Вікторыя («Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Люся («Апошні тэрмін» паводле В.Распуціна). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Ю.У.Сідараў.
т. 8, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСЕ́ЕВА (Вольга Мікалаеўна) (н. 25.12.1928, С.-Пецярбург),
расійская артыстка балета, педагог. Нар. арт. Расіі (1973). Нар. арт. СССР (1983). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1947, педагог А.Ваганава). У 1947—72 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Яе творчасці характэрна экспрэсіўна-графічная манера выканання. Сярод партый: Нікія, Кітры і Вулічная танцоўшчыца («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Адэта—Адылія, прынцэса Фларына («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» А.Крэйна), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эгіна, Гаянэ («Спартак», «Гаянэ» А.Хачатурана), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева), Крыўляка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Вакханка («Вальпургіева ноч» з оперы «Фауст» Ш.Гуно), Мехменэ Бану («Легенда пра каханне» А.Мелікава). Яе творчасці прысвечаны тэлефільм-канцэрт «Танцуе Вольга Майсеева» (1971).
т. 9, с. 521
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)