КАЗЛО́ВА (Вольга Васілеўна) (н. 25.5.1925, Мінск),
бел. літ.-знавец. Канд. філал. н. (1954). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Скончыла БДУ (1948), з 1951 выкладае ў ім. Даследуе творчасць Я.Коласа (стылістычныя асаблівасці, вобразы народа і інтэлігенцыі, прыёмы і сродкі тыпізацыі ў трылогіі «На ростанях»), праблемы адлюстравання Вял. Айч. вайны ў творчасці Я.Купалы, М.Лынькова, Я.Брыля (увасабленне гераічнага і трагічнага). Адзін з аўтараў падручніка «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1981).
т. 7, с. 429
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)