ЖЭРЫКО́ (Géricault) Жан Луі Андрэ Тэадор (26.9.1791, г. Руан, Францыя — 26.1.1824),
французскі жывапісец і графік, заснавальнік рамантызму. Вучыўся ў К.Вернэ і П.Герэна. Зазнаў уплывы Ж.Л.Давіда і А.Гро. Быў у Італіі (1816—17), Англіі (1820—22), Бельгіі (1820). Працаваў у Парыжы. Раннія творы вылучаюцца эмацыянальнасцю вобразаў і дынамічнасцю («Афіцэр конных егераў імператарскай гвардыі ідзе ў атаку», 1812, «Паранены кірасір пакідае поле бою», 1814). Пасля паездкі ў Італію ўзмацняецца абагульненая манументальнасць форм, каларыт амаль манахромны («Бег вольных коней у Рыме», 1817, «Плыт Медузы», 1818—19). У шэрагу партрэтаў выказаў рамант. ўяўленне пра мастака як пра свабодную, незалежную асобу; серыя «Партрэты звар’яцелых» (1819—20) прасякнута гуманізмам. Адзін з першых стаў працаваць у тэхніцы літаграфіі (серыя «Вялікія і малыя англійскія сюіты», 1820—21). Стварыў кампазіцыі са сцэнамі нар. жыцця, некалькі скульпт. работ.
Літ.:
Жерико о себе и современники о нем: Пер. с фр.М., 1962;
Прокофьев В.Н. Теодор Жерико. М., 1963;
Турчин В.С. Теодор Жерико. М., 1982.
Т.Жэрыко. Афіцэр конных егераў імператарскай гвардыі і дае ў атаку. 1812.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕМБЛ (Kemble) Джон Філіп (1.2.1757, г. Прэскат, Вялікабрытанія — 26.2.1823),
англійскі акцёр і драматург. Выступаў у Лондане ў т-рах «Друры-Лейн», «Ковент-Гардэн» (некаторы час яго ўзначальваў), кіраваў т-рам у Дубліне. Акцёр класіцысцкага кірунку, майстар маналога. Сярод ролей: Гамлет, Атэла, Брут («Гамлет», «Атэла», «Юлій Цэзар» У.Шэкспіра), Марла («Яна прыніжаецца, каб перамагчы» О.Голдсміта) і інш. Аўтар трагедыі «Велізарый», фарса «Жанчына-афіцэр» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШТА ГО́МЕШ (Costa Gomes) Франсішку да (н. 30.6.1914, г. Шавіш, Партугалія),
партугальскі ваен. і дзярж. дзеяч. Маршал (1981). З 1935 афіцэр. Камандаваў партуг.калан. войскамі ў Мазамбіку (1968—69) і Анголе (1970—72). З 1972 нач. генштаба ўзбр. сіл Партугаліі. Адзін з лідэраў Руху ўзброеных сіл, які ў крас. 1974 скінуў дыктатуру М.Каэтану (гл.Партугальская рэвалюцыя 1974). У 1974—76 прэзідэнт Партугаліі, садзейнічаў дэмакратызацыі партуг. грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯНШЧЫ́К,
1) у мінулыя часы ў шэрагу армій (герм., аўстра-венг., італьян., франц., рас. і інш.) салдат (матрос), які знаходзіўся пры генерале, адмірале, афіцэру або ваен. чыноўніку ў якасці прыслугі. У Расіі Дз. з’явіліся пры цару Міхаіле Фёдаравічу і прызначаліся для выканання розных даручэнняў на адзін дзень (адсюль назва); з канца 17 ст. пастаянная прыслуга. На караблях рас.ВМФ абавязкі Дз. фактычна выконваў веставы.
2) Афіцэр світы Пятра I, які выконваў яго асобыя даручэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЯ́Д (Pouyade) П’ер (25.7.1911, г. Серызье, Францыя — 6.9.1979),
французскі ваен. і грамадскі дзеяч. Брыгадны ген. (1955). Скончыў вышэйшую ваен. школу Сен-Сір. У 1933—58 афіцэрфранц.ВПС. У 2-ю сусв. вайну 1939—45 камандаваў (1943—44) авіяц. палком «Нармандыя—Нёман» (змагаўся на сав.-герм. фронце, у т. л. на Беларусі). У 1966—73 дэп.франц.Нац. сходу. Удзельнік Руху прыхільнікаў міру, адзін з кіраўнікоў т-ва «Францыя—СССР». Міжнар. Ленінская прэмія міру 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРДА́Р (сярдар, сірдар) (перс.), 1) у Асманскай імперыі тытул камандуючага палявой арміяй.
2) У Егіпце ў перыяд англ. панавання — брыт.афіцэр, які камандаваў войскамі правіцеля краіны (хедыва).
3) У Іране, Афганістане — саноўнік, галава племені (у такіх выпадках часам С. — састаўная ч. імя).
4) У Індыі (да англ. заваявання ў 1840 Пенджаба — паўн.ч. Індыі) С. наз. сікхскія (каста джатаў) военачальнікі і прадстаўнікі мясц.феад. праслойкі (чл. кіруючай дынастыі, намеснікі абласцей і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́РЦЭНБЕРГ (Schwarzenberg) Карл Філіп (15.4.1771, Вена — 15.10.1820),
аўстрыйскі военачальнік. Князь. Фельдмаршал (1813). У час аўстра-тур. вайны 1788—90 афіцэр. З 1805 віцэ-прэзідэнт гофкрыгсрата (прыдворнага ваен. савета). З 1808 пасол у Расіі, Францыі. У вайну 1812 камандаваў корпусам на Валыні ў арміі Напалеона I. Пасля далучэння Аўстрыі да антыфранц. кааліцыі (гл.Напалеонаўскія войны) галоўнакамандуючы кааліцыйных сіл (1813—14), якія ўступілі на тэр. Францыі. Разам з арміяй Г.Л.Блюхера разбіў франц. войскі пры Ла-Рацьер; 31.3.1814 заняў Парыж. З 1815 прэзідэнт гофкрыгсрата Аўстрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́НКЕР (ад ням. Junker літар. — малады дваранін),
1) дваранін-землеўладальнік у Прусіі, у шырокім сэнсе буйны дваранін-землеўладальнік у Германіі (гл.Юнкерства).
2) У арміі Рас. імперыі ў канцы 18—1-й пал. 19 ст. унтэр-афіцэр з дваран, які меў права на льготны тэрмін выслугі (2 гады і менш) для атрымання 1-га афіцэрскага чыну ў кавалерыі, егерскіх і карабінерных палках; з 1804 выхаванцы (курсанты) юнкерскіх і інш.ваен. вучылішчаў. У рас.ВМФ існаваў таксама чын Ю. флоту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕМ (Bem) Юзаф (17.3.1794, г. Тарнаў, Польшча — 10.12.1850),
польскі ваен. і паліт. дзеяч, ваен. тэарэтык. Генерал польск., венг. і тур. армій. Удзельнік кампаніі 1812 у складзе войскаў Напалеона. У 1815—25 афіцэр арміі Каралеўства Польскага, звольнены за ўдзел у тайнай патрыят. арг-цыі. У час паўстання 1830—31 адзін з кіраўнікоў абароны Варшавы. Удзельнічаў у абароне рэв. Вены (кастр. 1848), узначаліў венг. армію (1849). Пасля паражэння венг. рэвалюцыі ўцёк у Турцыю, прыняў іслам і пад імем Мурат-пашы служыў у тур. арміі. Аўтар прац па матэматыцы, ваен. справе, гісторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРСЕ́НЬЕЎ Уладзімір Клаўдзіевіч (10.9.1872, С.-Пецярбург — 4.9.1930),
пісьменнік, даследчык Д. Усходу, этнограф. У 1902—03 і 1906—12 як афіцэр-тапограф ажыццявіў шэраг экспедыцый па Пд Прымор’я і Сіхатэ-Аліні. Падарожнічаў па Камчатцы (1913), правабярэжжы Амура (1926), па маршруце Сав. Гавань — Хабараўск (1927). Працаваў у ВНУ Д. Усходу. Апісаў прыроду і побыт жыхароў даследаваных ім мясцін.
Тв.:
Бел.пер. — У нетрах Усурыйскага краю. Мн., 1929;
Дэрсу Узала. Мн., 1935;
Па Усурыйскаму краю: (Падарожжа ў горную вобласць Сіхатэ-Алінь у 1902—1906 гг.). Мн., 1952.