ЖЭРЫКО́ ((Géricault) Жан Луі Андрэ Тэадор) (26.9.1791,
французскі жывапісец і графік, заснавальнік рамантызму. Вучыўся ў К.Вернэ і П.Герэна. Зазнаў уплывы Ж.Л.Давіда і А.Гро. Быў у Італіі (1816—17), Англіі (1820—22), Бельгіі (1820). Працаваў у Парыжы. Раннія творы вылучаюцца эмацыянальнасцю вобразаў і дынамічнасцю («Афіцэр конных егераў імператарскай гвардыі ідзе ў атаку», 1812, «Паранены кірасір пакідае поле бою», 1814). Пасля паездкі ў Італію ўзмацняецца абагульненая манументальнасць форм, каларыт амаль манахромны («Бег вольных коней у Рыме», 1817, «Плыт Медузы», 1818—19). У шэрагу партрэтаў выказаў
Літ.:
Жерико о себе и современники о нем:
Прокофьев В.Н. Теодор Жерико.
Турчин В.С. Теодор Жерико.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)