плато на ПдУ Афрыкі, частка Драконавых гор, у Лесота. Пераважныя выш. 2300—3000 м, найб. — 3276 (г. Тхабана-Нтленьяна). Парэзана далінамі р.Аранжавая і яе прытокаў на шэраг асобных масіваў. Складзена з пясчанікаў і сланцаў, перакрытых базальтамі. Клімат субтрапічны вільготны. Высакагорная злакава-хмызняковая расліннасць, сухі стэп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́МІБ (Namib),
прыакіянічная пустыня на Пд Афрыкі. У асн. у Намібіі, ад г. Намібе (Ангола) на Пн да вусця р. Оліфантс (прыток р.Аранжавая) на Пд. Даўж. 2100 км, шыр. 50—130 км. Ступеньчатая раўніна выш. да 1000—1200 м на У. Паўн. Н. (да мыса Крос) пераважна друзаватая і галечнікавая, цэнтр. Н. (да бухты Людэрыц) — пясчаная, з дзюнамі выпі. да 30—40 м, паўд.ч. — камяністая. Клімат акіянічны, пустынны, з незвычайна нізкімі т-рамі паветра для гэтых шырот. Сярэдняя т-ра самага цёплага месяца 17—19 °C, самага халоднага — 12—13 °C. Ападкаў менш за 100 мм за год пры вял. вільготнасці паветра. Частыя туманы. Транзітныя рэкі Кунене і Аранжавая, часовыя вадацёкі. У месцах неглыбокага залягання грунтавых вод растуць ксерафіты і сукуленты: акацыі, малачаі, алоэ, вельвічыя. Радовішчы алмазаў (раён бухты Людэрыц), уранавых руд. Нац. паркі Наміб і Бераг Шкілетаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́АЛЬ (Vaal),
рака ў ПАР, правы прыток р.Аранжавая. Даўж. каля 1250 м. Пачынаецца ў Драконавых гарах, перасякае плато Велд, працякае па глыбокай даліне. Буйныя прытокі: Вілге, Фет, Рыт (злева), Хартс (справа). Паводка летам (ліст.—люты). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 114 м³/с. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і арашэння. Буйное вадасх. Вааля — Вілге. На Ваалі — г. Ферыніхінг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФРЫКА́НЕРЫ, буры,
народнасць у Паўд. Афрыцы, пераважна нашчадкі галанд. перасяленцаў (17 ст.), а пазней франц. і ням. каланістаў, змешаныя з афр. насельніцтвам. Тэрмін «афрыканеры» ўсталяваўся на пач. 18 ст. Афрыканеры жывуць у правінцыях Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (Трансвааль, Капская і Аранжавая), у Намібіі і Зімбабве. Агульная колькасць больш за 3 млн.чал. (1987). Мова — афрыкаанс. Пераважаюць прыхільнікі галанд. рэфарматарскай царквы. Селяцца асобнымі хутарамі, займаюцца земляробствам, жывёлагадоўляй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РАЎ ((Barrow) Джон) (19.6.1764, Дралейбек, графства Ланкашыр, Вялікабрытанія — 23.11.1848),
англійскі падарожнік. Даследаваў Кітай (1792) і Паўд. Афрыку (1795—1802, дасягнуў р.Аранжавая). Заклаў асновы геагр. ведаў аб Паўд. Афрыцы («Падарожжа ўнутр Паўднёвай Афрыкі», т. 1—2, 1801—03). Найб. значны яго твор «Храналагічная гісторыя падарожжаў у Арктычныя рэгіёны» (1818) садзейнічаў аднаўленню вывучэння Арктыкі і пошукаў Паўн.-Зах. праходу. Імем Бараў названы праліў у Канадскім Арктычным архіпелагу і мыс на Алясцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАДУ́НКА (Xenus cinereus),
птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашырана ў лесатундры і лясной зоне Еўразіі. Жыве па берагах рэк і азёр, на вільготных лугах. На Беларусі рэдкі пералётны від, трапляецца пераважна ў бас.р. Прыпяць, занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 27 см, маса 100 г. Апярэнне зверху шаравата-бурае з чорнымі палосамі, знізу белае. Дзюба тонкая, доўгая, выгнутая ўгору, буравата-чорная, каля асновы бледна-аранжавая. Ногі жаўтавата-ружовыя. Корміцца дробнымі беспазваночнымі. Гняздо на зямлі, нясе 4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ШКА (Rubus chamaemorus),
кветкавая расліна сям. ружавых. Пашырана ў тундравай і таежнай зонах Паўн. паўшар’я. На Беларусі рэдкі арктабарэальны рэліктавы від, трапляецца за межамі суцэльнага пашырэння пераважна ў Віцебскай і на Пн Мінскай абласцей на вярховых балотах і ў забалочаных лясах. Занесена ў Чырв. кнігу.
Шматгадовая двухдомная травяністая расліна выш. 5—20 см з доўгім паўзучым карэнішчам. Лісце ныркападобнае, маршчыністае, 5-лопасцевае. Кветкі буйныя, белыя, адзіночныя, аднаполыя. Плод — аранжавая шматкасцянка, ядомы. Лек., харч. і меданосная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАЦЫЯ́НЫ (ад грэч. anthos колер + kyanos блакітны),
фарбавальныя рэчывы (пігменты з групы флаваноідаў) клетачнага соку раслін. Паводле хім. саставу — гліказіды, у якіх рэшткі глюкозы або інш. цукру звязаны з афарбаваным нецукрыстым рэчывам. Колер антацыянаў залежыць ад хім. прыроды апошняга і рэакцыі асяроддзя (напр., чырвоны — у кіслым, сіні, фіялетавы — у шчолачным). Наяўнасцю антацыянаў абумоўлена фіялетавая, сіняя, карычневая, чырв., аранжавая і інш. афарбоўка пялёсткаў кветак, пладоў, лістоў, сцяблоў, чырв. колер вінаў і фруктовых сокаў. Мяркуюць, што антацыяны — ахоўны сродак ад шкоднага дзеяння ультрафіялетавых прамянёў і перагрэву тканак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАО́Н (Papilio machaon),
дзённы матыль сям. паруснікаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы. На Беларусі рэдкі від, трапляецца на ўзлесках, палянах, поймавых лугах. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Крылы (размах да 9 см) жоўтыя з чорным малюнкам, на задніх крылах шырокая чорная аблямоўка з сіняватымі плямамі, каля ўнутр. ніжняга вугла аранжавая пляма. Жылкі чорныя. Вусені зялёныя або бурыя, з чорнымі папярочнымі палоскамі і чырв. крапінкамі; кормяцца і жывуць на раслінах сям. губакветных, парасонавых, складанакветных; матылі кормяцца выдзяленнямі раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭТО́РЫУС ((Pretorius) Андрыес Вільхельмус Якобус) (27.11.1798, каля Храф-Рэйнета, Паўд.-Афр. Рэспубліка — 23.7.1853),
бурскі ваен. і паліт. дзеяч у час перасялення бураў (афрыканераў) з Капскай калоніі на Пн ад р.Аранжавая. Узначаліў бураў у 1838 пасля гібелі іх лідэра П.Рэтыфа. У снеж. 1838 камандаваў атрадамі бураў, якія перамаглі зулусаў у бітве на р. Інкоме. У студз. 1852 падпісаў з англічанамі Сандрыверскую канвенцыю, паводле якой тыя прызнавалі незалежнасць бураў на Пн ад р. Вааль, дзе ў 1856 была створана Паўд.-Афр. Рэспубліка (гл.Трансвааль). Ад яго імя паходзіць назва г.Прэторыя.