Аранжавая (р.) 1/408; 2/8

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АРА́НЖАВАЯ

(Oranje, Orange),

рака на Пд Афрыкі, у Лесота, ПАР і Намібіі. Даўж. 1860 км, пл. бас. 1020 тыс. км². Пачынаецца ў масіве Монт-а-Сурс (Драконавы горы) у Лесота пад назвай Сінку на выш. больш за 3000 м. Перасякае засушлівую вобласць. Высокі Велд, плато Кап, дзе цячэ ў цясніне. У верхнім і сярэднім цячэнні парогі і вадаспады (Аўграбіс і інш.). Апошнія 100 км цячэ па раўніне, упадае ў Атлантычны ак., утварае бар (пясчаны падводны вал). Гал. прытокі — Каледан і Вааль. Паўнаводная з ліст. да сакавіка. У межах Высокага Велда часам амаль перасыхае. Сярэдні расход вады 800 м³/с. Гадавы сцёк каля 15 км³ (моцна мяняецца па гадах). Выкарыстоўваецца на водазабеспячэнне і арашэнне (пабудаваны арашальныя сістэмы). ГЭС. На Аранжавай буйныя гарады: Алівал-Норт, Прыска, Апінгтон (ПАР).

З.Я.Андрыеўская.

т. 1, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Аранжавая Рэспубліка 1/322, 408

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АРА́НЖАВАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ, Аранжавая Рэспубліка (англ. Orange Free State),

правінцыя ў цэнтр. ч. Паўд.-Афрыканскай Рэспублікі. Мяжуе з прав. Капская, Трансвааль і Наталь, на ПдУ — з Лесота. Пл. 129,2 тыс. км², нас. 1,8 млн. чал. (1985). Насельніцтва — банту і сута. Адм. ц.г. Блумфантэйн. Аранжавая правінцыя займае ч. ўнутраных плато — на З Плато Кап, якое на У пераходзіць у Высокі Велд і Драконавы горы (выш. да 2300 м). Клімат субтрапічны, ападкаў 250—900 мм за год. Бываюць замаразкі і засухі. Рака Аранжавая з прытокамі Вааль і Каледан упадае ў Атлантычны ак., на ёй ГЭС і вадасховішчы. Здабываюць золата, уранавыя руды і алмазы. Развіты маш.-буд., металаапр., металургічная (каляровыя металы), хім., гарбарна-абутковая, харч. прам-сць. У сельскай гаспадарцы пераважае пашавая жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, авечкі). Земляробства на багатых глебах (кукуруза, пшаніца, агародніна, тытунь, цытрусавыя). Транспарт чыг. і аўтамабільны.

Першыя сем’і афрыканераў (бураў) на тэр. Аранжавай правінцыі з’явіліся ў 1830-я г. Пераадолеўшы супраціўленне карэнных жыхароў — плямёнаў басута, яны заснавалі ў 1837 самаст. дзяржаву. У 1854 буры абвясцілі стварэнне Аранжавай Свабоднай дзяржавы. У саюзе з Трансваалем яна ўдзельнічала ў англа-бурскай вайне 1899—1902. З 1900 — брыт. калонія, у 1907 атрымала самакіраванне. З 1910 разам з трыма інш. калоніямі ў складзе Паўд.-Афрыканскага Саюза (з 1961 ПАР).

т. 1, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРА́НЖАВАЯ СВАБО́ДНАЯ ДЗЯРЖА́ВА,

гл. ў арт. Аранжавая правінцыя.

т. 1, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ара́нжавая рака́ ж. Ornje m - i -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Orange

[ˈɔ:rɪndʒ]

р. Ара́нжавая

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ара́нжавы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ара́нжавы ара́нжавая ара́нжавае ара́нжавыя
Р. ара́нжавага ара́нжавай
ара́нжавае
ара́нжавага ара́нжавых
Д. ара́нжаваму ара́нжавай ара́нжаваму ара́нжавым
В. ара́нжавы (неадуш.)
ара́нжавага (адуш.)
ара́нжавую ара́нжавае ара́нжавыя (неадуш.)
ара́нжавых (адуш.)
Т. ара́нжавым ара́нжавай
ара́нжаваю
ара́нжавым ара́нжавымі
М. ара́нжавым ара́нжавай ара́нжавым ара́нжавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АЎГРА́БІС

(Aughrabies),

вадаспад у ПАР, на р. Аранжавая, за 500 км ад вусця. Вышыня свабоднага падзення вады 146 м, агульная — 190 м.

т. 2, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жаўтава́та-ара́нжавы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жаўтава́та-ара́нжавы жаўтава́та-ара́нжавая жаўтава́та-ара́нжавае жаўтава́та-ара́нжавыя
Р. жаўтава́та-ара́нжавага жаўтава́та-ара́нжавай
жаўтава́та-ара́нжавае
жаўтава́та-ара́нжавага жаўтава́та-ара́нжавых
Д. жаўтава́та-ара́нжаваму жаўтава́та-ара́нжавай жаўтава́та-ара́нжаваму жаўтава́та-ара́нжавым
В. жаўтава́та-ара́нжавы (неадуш.)
жаўтава́та-ара́нжавага (адуш.)
жаўтава́та-ара́нжавую жаўтава́та-ара́нжавае жаўтава́та-ара́нжавыя (неадуш.)
жаўтава́та-ара́нжавых (адуш.)
Т. жаўтава́та-ара́нжавым жаўтава́та-ара́нжавай
жаўтава́та-ара́нжаваю
жаўтава́та-ара́нжавым жаўтава́та-ара́нжавымі
М. жаўтава́та-ара́нжавым жаўтава́та-ара́нжавай жаўтава́та-ара́нжавым жаўтава́та-ара́нжавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)