ДО́ЎБАН (Карней Іванавіч) (н. 25.10.1928, в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1984). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1962). З 1988 нам. дырэктара Бел.навук. цэнтра інфарматыкі і маркетынгу аграпрома, з 1991 на прадпрыемстве «БелГЕА». Навук.працы па выкарыстанні сідэратаў (бабовых, крыжакветных і інш.) як прамежкавых культур, якія не займаюць самастойнага поля, па эфектыўнасці станоўчага ўплыву зялёных угнаенняў на ўрадлівасць і якасць яравых культур і павышэнне ўрадлівасці глеб.
Тв.:
Применение зеленых удобрений в интенсивном земледелии. Мн., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎБНЯ (Іван Пятровіч) (31.1.1853, г. Пінск — 2.2.1912),
расійскі матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1896), праф. (1897). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1875). Выкладаў матэматыку ў навуч. установах г. Арэнбург (1877—80) і г. Ніжні Ноўгарад (1880—96). З 1896 у Пецярбургскім горным ін-це (з 1910 рэктар). Навук.працы па алгебры, тэорыі абелевых інтэгралаў, эліптычных функцый, дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі, па методыцы выкладання матэматыкі.
Тв.:
Исследования по теории абелевых интегралов. СПб., 1896.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАГУ́Н (Уладзімір Леанідавіч) (н. 21.9.1946, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1996). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава». Навук.працы па бескантактнай дыягностыцы цеплавых працэсаў і з’яў у капілярна-сітаватых целах, гетэрагенных сістэмах, біяаб’ектах (для мэт мед. дыягностыкі). Распрацаваў прынцыпы і навук.-тэхн. асновы выліч. тэрмаграфіі.
Тв.:
В мире тепла. Мн., 1991 (разам з С.У.Коневым);
Вычислительная термография: Применение в медицине. Мн., 1992 (разам з С.А.Філатавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДА́ (Іван Уладзіміравіч) (н. 7.2.1936, в. Дзямідаў Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. акушэр-гінеколаг. Д-рмед.н. (1984), праф. (1986). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1961). З 1964 у Мінскім мед. ін-це, з 1990 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук.працы па фізіялогіі і паталогіі скарачальнай функцыі маткі, перынатальнай ахове плода і нованароджанага, анкагінекалогіі.
Тв.:
Нарушения сократительной деятельности матки. Мн., 1989;
Акушерство и гинекология в графических схемах. Мн., 1991 (разам з Л.В.Вавілавай);
Клиническое акушерство. Мн., 1997 (разам з В.І.Дудой).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫДЫ́РКА (Уладзімір Кандратавіч) (22.9.1877, с. Дахноўка Чаркаскай вобл., Украіна — 15.3.1938),
бел. матэматык. Праф. (1931). Скончыў Кіеўскі (1900) і Маскоўскі (1902) ун-ты. З 1902 у Мінскай мужчынскай гімназіі, з 1918 у Мінскім ін-це нар. адукацыі, з 1920 у БПІ, з 1922 у БДУ. Удзельнік навук. семінараў пад кіраўніцтвам Д.Гільберта (1928, Гётынген, Германія). Навук.працы па аналітычнай геаметрыі. Аўтар манаграфіі «Цыркулярныя крывыя трэцяга парадку» (1928—32). Неабгрунтавана рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ДЭКІНД ((Dedekind) Юліус Вільгельм Рыхард) (6.10.1831, г. Браўншвайг, Германія — 12.2.1916),
нямецкі матэматык. Чл. Берлінскай (1880) і Парыжскай (1910) АН. Вучыўся ў Гётынгенскім ун-це ў К.Гаўса і П.Дзірыхле. У 1862—1912 праф. Вышэйшай тэхн. школы ў Браўншвайгу. Навук.працы па тэорыі алгебраічных лікаў. Стварыў шэраг агульных канцэпцый сучаснай алгебры, у прыватнасці ўвёў паняцце кольца, даў сучаснае вызначэнне ідэала ў матэматыцы. Д. — аўтар адной з сістэм строгага абгрунтавання тэорыі рэчаісных лікаў.
Літ.:
Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики.: Пер. с нем. 2 изд. М., 1969. С. 219—221.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЙЛ ((Dale) Генры Халет) (5.6.1875, Лондан — 22.7.1968),
англійскі фізіёлаг і фармаколаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1914). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1898). З 1914 у Нац. ін-це мед. даследаванняў у Лондане (з 1928 дырэктар), у 1940—45 прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва, у 1942—46 дырэктар Каралеўскага ін-та Вялікабрытаніі (адначасова ў 1939—59 праф. фізіялогіі Лонданскага ун-та). Навук.працы па вызначэнні механізмаў перадачы нерв. імпульсу. Даследаваў хім. прыроду перадачы нерв. імпульсу праз сінапсы і ролю ў ёй ацэтылхаліну. Нобелеўская прэмія 1936 (разам з О.Лёві).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́СЬМАН (Руслан Іосіфавіч) (н. 16.4.1941, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі ліцейных працэсаў. Д-ртэхн.н., праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ваенна-мех.ін-т (1963). З 1965 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук.працы па цеплафіз. асновах, тэорыі і тэхналогіі ліцейных працэсаў. Распрацаваў адзіную сістэму матэм. апісання працэсаў фарміравання адліўкі складанай канфігурацыі ў метал. форме.
Тв.:
Расчеты процессов литья. Мн., 1977 (разам з М.П.Жмакіным, Л.І.Шубай);
Термодинамика, теплопередача и двигатели внутреннего сгорания. Мн., 1985 (разам з Б.Я.Жалезкам, У.М.Адамавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ШЧАНКА (Людміла Сямёнаўна) (н. 5.4.1944, в. Пагост Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел. хімік-неарганік.
Д-р тэхн.н. (1992), праф. (1993). Скончыла Бел.тэхнал.ін-т (1966). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук.працы па хіміі і тэхналогіі фасфатаў металаў. Распрацавала спосабы атрымання каталізатараў, сарбентаў, носьбітаў каталітычна актыўных рэчываў на аснове сітавінных матэрыялаў новага тыпу — ксерагеляў і каркасных (цэалітнага тыпу) фасфатаў металаў.
Тв.:
Термическая стабильность и кислотостойкость алюмосиликофосфатных цеолитов (у сааўт.) // Изв. АНСССР. Сер. Неорганические материалы. 1986. Т. 22, № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАБЯНЦЯ́ЕЎ (Аляксандр Ільіч) (н. 6.8.1944. в. Мядзвёдка Віцебскага р-на),
бел. вучоны ў галіне аналітычнай і таксікалагічнай хіміі. Д-р фармацэўтычных навук (1989), праф. (1991). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1966). З 1978 працуе ў ім. Навук.працы па распрацоўцы новых спосабаў кантролю за якасцю лекавых сродкаў.
Тв.:
Фотометрия азотсодержащих лекарственных веществ с применением кислотных красителей (разам з А.П.Арзамасцавым) // Фармация. 1993. № 5;
Химико-аналитические свойства флуоресцирующих ассоциатов этония с галогенопроизводными флуоресцеина (разам з А.К.Жарнасекам) // Весці АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1996. № 2.