КРАЎЦО́Ў (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 7.9.1946, в. Рублеўск Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1995). Брат В.К.Краўцова. Скончыў БДУ (1969). З 1987 у Ін-це АСК аграпрамысл. комплексу Акадэміі агр. навук Беларусі, з 1997 у Н.-д. эканам. ін-це. Навук. працы па матэм. кібернетыцы. Распрацаваў метады рашэння праблем поліэдральнай камбінаторыкі трансп. задач і развіў тэорыю складанасці і ўстойлівасці задач шматкрытэрыяльнай дыскрэтнай аптымізацыі.

Тв.:

Многогранники. графы, оптимизация. М., 1981 (разам з У.А.Ямелічавым, М.М.Кавалёвым);

Полиэдральные аспекты многоиндексных транспортных задач с аксиальными суммами // Докл. АН СССР. 1990. Т. 315, № 6.

М.Краўцоў.

т. 8, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)