нямецкі дзярж. і паліт.дзеяч, дыпламат.Д-р філасофіі і права (1902). Вучыўся ў Берлінскім і Лейпцыгскім ун-тах. У 1903 — 18 нам. старшыні Саюза герм. прамысловасці. З 1907 неаднаразова выбіраўся дэпутатам рэйхстага. У 1-ю сусв. вайну прыхільнік анексій. З 1918 і да канца жыцця лідэр нямецкай нар. партыі. У жн.—ліст. 1923 рэйхсканцлер, узначаліў урад т.зв. вял. кааліцыі. Як прыхільнік моцнай улады, перапыняў нападкі на існуючы лад з боку і левых і правых экстрэмісцкіх сіл (падавіў камуніст. паўстанні ў Саксоніі і Цюрынгіі, «піўны путч» 1923 у Мюнхене). У 1923—29 міністр замежных спраў. Устанавіў цесныя кантакты з большасцю зах. краін, паслядоўна выконваючы ўсе ўмовы Версальскага дагавора 1919. У 1924 прыняў план Даўэса па рэпарацыях, падпісаў Лакарнскія дагаворы 1925, у 1926 прывёў Германію ў Лігу Нацый і падтрымаў план О.Юнга па рэпарацыях, падпісаў пакт Брыяна—Келага 1928, які абвясціў адмову ад вайны як зброі нац. палітыкі. Выступаў за развіццё адносін з СССР (Берлінскі дагавор аб нейтралітэце 1926). Нобелеўская прэмія міру 1926 (з А.Брыянам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭРЫО́ (Herriot) Эдуар (5.7.1872, г. Труа, Францыя — 26.3.1957),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Францыі. Чл.Франц. акадэміі (1946). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1894), выкладаў л-ру ў навуч. установах г. Ліён. Мэр Ліёна (1905—40, 1945—55), старшыня партыі радыкалаў і сацыялістаў (1919—57, з перапынкамі), сенатар (1912—19), дэп. парламента (1919—40, 1946—57), міністр грамадскіх работ, транспарту і забеспячэння (1916—17). У 1920-я г. адзін са стваральнікаў Левага блока. Прэм’ер-міністр Францыі (1924—25, 19—21.7.1926, 1932). Урад Э. здзейсніў у 1924—25 шэраг дэмакр. і сац. рэформ, вывеў франц. войскі з Рура (Германія), устанавіў дыпламат. адносіны з СССР (1924) і заключыў з ім дагавор аб ненападзенні (1932). Старшыня палаты дэпутатаў (1925—26, 1936—40), дзярж. міністр (1934—36). У 2-ю сусв. вайну выступаў супраць рэжыму «Вішы», у 1942 зняволены ў герм. канцлагеры (вызвалены ў 1945). Старшыня (1947—54), ганаровы старшыня (з 1954) Нац. сходу Францыі. У 1950-я г. выступаў супраць рэмілітарызацыі Германіі і планаў стварэння Еўрап. абарончай супольнасці. Аўтар прац па гісторыі л-ры. Міжнар. прэмія міру 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́РАЎ Аляксандр Ільіч (25.10.1883, г. Бузулук Арэнбургскай вобл., Расія — 23.2.1939),
савецкі ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1935). Скончыў Казанскае пях. юнкерскае вучылішча (1905). У арміі з 1901. Удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1918 у Чырв. Арміі. У час грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—22 камандаваў арміямі, Паўд. і Паўд.-Зах. франтамі. Са студз. 1921 камандуючы войскамі Кіеўскай, з крас. Петраградскай ваен. акруг, адначасова з вер. 1921 да студз. 1922 — Зах. фронтам, пасля Каўк. арміяй, узбр. сіламі Украіны і Крыма. У 1925—26 ваен. аташэ ў Кітаі. З мая 1927 да крас. 1931 каманд. войскамі БВА. З 1931 нач. Штаба РСЧА. з 1935 — Генштаба, у 1937—38 1-ы нам. наркома абароны СССР. Са студз. 1938 камандуючы войскамі Закаўказскай ваен. акругі. Канд. у чл.ЦК у 1929—30, чл.ЦККП(б)Б у 1930—31. Канд. у чл.ЦКВКП(б) у 1934—38. Чл.ЦВКБССР у 1929—31. Чл.ЦВКСССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1937. Неабгрунтавана рэпрэсіраваны як удзельнік «ваеннай змовы» ў Чырв. Арміі, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ЗАЎ Дзмітрый Цімафеевіч (н. 8.11.1924, с. Язава Аканешнікаўскага р-на Омскай вобл., Расія),
савецкі ваен. і дзярж.дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1990). Скончыў ваен. акадэмію імя Фрунзе (1956) і Генштаба (1967). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну камандзір узвода, нам. камандзіра роты на Волхаўскім і Ленінградскім франтах. Пасля вайны на камандных і штабных пасадах, камандуючы арміяй, з 1974 у Гал. упраўленні кадраў Мін-ва абароны СССР. З 1976 1-ы нам. камандуючага войскамі Далёкаўсходняй ваен. акругі, камандуючы Цэнтральнай групай войск, з 1980 — войскамі Сярэднеазіяцкай, Далёкаўсх. ваен. акруг. У студз.—маі 1987 нам. міністра абароны па кадрах — нач.Гал. ўпраўлення кадраў Мін-ва абароны СССР. У 1987—91 міністр абароны СССР. Чл.ЦККПСС з 1987 (канд. з 1981); канд. у чл. Палітбюро ЦККПСС у 1987—90. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1979. Чл. т.зв. Дзярж.к-та па надзвычайным становішчы (ДКНС, ГКЧП), які імкнуўся ўстанавіць надзвычайнае становішча ў краіне 19—21.8.1991. Прыцягнуты да крымінальнай адказнасці; вызвалены паводле амністыі Дзярж. думы Рас. Федэрацыі ў 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАБСАН (Jakobson) Аўгуст Міхкелевіч (2.9.1904, пас. Раэма, Эстонія — 23.5.1963),
эстонскі пісьменнік, дзярж.дзеяч. Нар. пісьменнік Эстоніі (1947). Вучыўся ў Тартускім ун-це (1926—28, 1932—35). У 1950—58 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Эст. ССР. Друкаваўся з 1927. Раманы «Сівы конь» (т. 1—2, 1928—33), «Род Андруксанаў» (1931—34), «Вечныя эстонцы» (т. 1—4, 1937—40) пра жыццё народа ў тагачаснай Эстоніі. Зб-кіапавяд. «У агні і крыві» (1942), «Дарога волатаў» (1944) пра мужнасць людзей у Вял.Айч. вайну. Аўтар п’ес «Жыццё ў цытадэлі», «Барацьба без лініі фронту» (абедзве 1946), «Два лагеры» (1948), «Наша жыццё» (1949), «Шакалы» (1951), «Анёл-заступнік з Небраскі» (1953), драм. хронікі «Штармавыя вузлы» (т.І—2, 1962). На бел. мову яго асобныя творы перакладалі Г.Далідовіч, Я.Скрыган. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948.
Тв.:
Рус.пер. — Рассказы и пьесы. М.,1950;
Шакалы. Новые пьесы. М., 1953;
Оскар Тийтус переступает порог и другие рассказы. Таллин, 1960;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́МКУС (Adamkus) Валдас (да 1955 Адамкявічус Вальдэмарас; н. 3.11.1926, г. Каўнас, Літва),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Літвы. Скончыў Ілінойскі тэхнал.ін-т (г. Чыкага, ЗША, 1960). У гады ням.-фаш. акупацыі Літвы (1941—44) вучыўся ў Каўнаскай гімназіі «Аўшра». З 1944 у Германіі, з 1949 у ЗША (у 1955—98 амер. грамадзянін). З канца 1950-х г. уваходзіў у кіраўніцтва шэрагу грамадскіх і грамадска-паліт. арг-цый літоўцаў ЗША. З 1970 на кіруючых пасадах у федэральнай службе ЗША па ахове прыроды, у т. л. ў 1981—97 кіруючы адміністратар 5-га рэгіёна краіны (6 штатаў). З 1972 удзельнік перагавораў ЗША з СССР па пытаннях аховы прыроды (часта наведваў Літву), у 1980—97 — старшыня амер. дэлегацыі ў Міжнар. аб’яднанай камісіі (ЗША і Канада) па Вял. Азёрах. З 1988 удзельнічаў у паліт. і грамадскім жыцці, падтрымліваў рух «Саюдзіс». У 1996 у час выбарчай кампаніі ў сейм Літвы арганізаваў блок памяркоўных цэнтрыстаў. У 1998—2003 прэзідэнт Літвы. Праводзіў курс на «хуткую мадэрнізацыю» краіны і яе паскораную інтэграцыю ў зах.-еўрап.паліт. і эканам. структуры і НАТО.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯ́ЗЕЎ Станіслаў Нічыпаравіч (н. 6.11.1948, г. Новасібірск, Расія),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, юрыст, гісторык. Ген.-маёр (1994). Канд.юрыд.н. (1999), праф. (2001). Скончыў Томскае ваен. вучылішча сувязі (1969), Вышэйшую школу (Акадэмію бяспекі) КДБСССР (1982). З 1969 на адказных пасадах у Прыкарпацкай ваен. акрузе, з 1974 у асобых аддзелах КДБ групы сав. войск у Германіі, потым у Прыкарпацкай і Туркестанскай ваен. акругах. З 1989 нам., з 1994 нач. ўпраўлення ваен. контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь. У 1998—2001 нач. Ін-та нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. З лют. 2001 нам.дзярж. сакратара Рэспублікі Беларусь, з верасня 1-ы нам. кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, адначасова са жн. 2002 старшыня Геральдычнага савета. З сак. 2003 рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1995—2001 прэзідэнт рэсп. экалагічнага фонду «Экамір». Аўтар навук. публікацый, падручнікаў і навуч. дапаможнікаў па пытаннях тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, тэорыі і практыкі кіравання.
Тв.:
Основы информационно-аналитической деятельности. Мн., 1996;
Ф.Э.Дзержинский и его время. Мн., 1998;
Военная контрразведка на территории Беларуси в начале двадцатого века. Мн., 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЯНТО́ВІЧ Павел Мікалаевіч (1869, г. Віцебск — 22.1.1940),
палітычны і дзярж.дзеяч, юрыст. Скончыў юрыд.ф-т Дэрпцкага (Тартускага) ун-та (1893). Працаваў памочнікам прысяжнага паверанага пад кіраўніцтвам Ф.Н.Плявакі, адвакатам. На паліт. працэсах абараняў удзельнікаў паўстання на крэйсерах «Азоў», «Ачакаў», сялян Харкаўскай і Палтаўскай губ., чл. бальшавіцкай фракцыі Дзярж. думы і інш. З сак. 1917 чл. Выканкома к-та грамадскіх арг-цый, сябра пракурора Маскоўскай суд. палаты, нам. міністра пошт і тэлеграфа, міністр юстыцыі ў Часовым урадзе і ген.-пракурор. Чл.РСДРП, меншавік у вер.—ліст. 1917. У выніку Кастр. рэвалюцыі 1917 арыштаваны разам з інш.чл. Часовага ўрада і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Вызвалены па асабістым распараджэнні У.І.Леніна. З вер. 1921 у Маскве: юрыд. кансультант ВСНГ, адзін з заснавальнікаў сав. адвакатуры, узначальваў Маскоўскую калегію адвакатаў. У 1930 арыштаваны органамі АДПУ; пасля вызвалення займаўся адвакацкай практыкай. 1.11.1937 зноў арыштаваны па абвінавачанні ў контррэв. дзейнасці, у 1940 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1992.
Літ.:
Звягинцев А.Г., Орлов Ю.Г. Жизнь и деяния генерал-прокуроров России. М., 2001;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НЧУ ТУМ (Menchu Tum) Рыгаберта (н. ў 1959, в. Чымель, Гватэмала),
дзеяч індзейскага нацыянальнага руху ў Гватэмале. З малалецтва працавала на плантацыях і прыслугай у багатых дамах. Бацька М.Т., лідэр індзейскай арг-цыі К-тсял. адзінства Вісенце Менчу, загінуў, калі на чале групы паплечнікаў захапіў у студз. 1980 пасольства Швецыі ў Гватэмале з мэтай прыцягнуць увагу сусв. грамадскасці да злачынстваў урадавых войск супраць індзейцаў; два яе браты забіты карнікамі. У 1981, ратуючыся ад праследавання, уцякла ў Мексіку, дзе стала вядомым індзейскім лідэрам, узначаліла «Нар. фронт 31 студзеня імя Вісентэ Менчу». У 1982 франц. журналістка Б.Дэбрэ выдала на падставе сведчанняў М.Т. кнігу «Сведчанне. Мяне завуць Рыгаберта Менчу», якая зрабіла вял. ўплыў на сусв. грамадскую думку і схіліла яе да падтрымкі барацьбы індзейцаў Гватэмалы за свае правы. У 1996, пасля заканчэння грамадз. вайны ў Гватэмале, вярнулася на радзіму, дзе лічыцца адным з найб. уплывовых індзейскіх лідэраў. Нобелеўская прэмія міру 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РАВА Антаніна Пятроўна (н. 27.7.1950, с. Грачанае Валгаградскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст, дзярж.дзеяч. Д-рэканам.н. (2003). Скончыла Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1971), Ін-т павышэння кваліфікацыі інфарм. работнікаў (1982), філіял Нью-Йоркскага ін-та развіцця эканомікі Сусв. банка ў Мінску (1993). У 1974—80 і ў 1984—94 у Ін-це эканомікі АН Беларусі (з 1989 заг. сектара, з 1992 заг. аддзела), у 1980—84 у Бел.НДІнавук.-тэхн. інфармацыі Дзяржплана Беларусі (з 1981 заг. сектара). З 1994 у апараце Кабінета Міністраў, з 1995 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1997 нач.эканам. ўпраўлення). З 2001 міністр працы і сац. абароны Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах сац. палітыкі, працоўных адносін, рынку працы, эканам. заканамернасцей, макраэканамічным аналізе.
Тв.:
Характер, структура и факторы формирования экономических отношений. Мн., 1992 (у сааўт.);
Социальная политика в сфере трудовых отношений. Мн., 2000;
Политикоэкономические проблемы становления социально-ориентированной экономики Беларуси. Мн., 2001 (у сааўт.);
Организация заработной платы: Опыт, проблемы, рекомендации. Мн., 2002 (у сааўт.).