латышскі скульптар. Нар. мастак СССР (1957), сапраўдны чл.АМСССР (1947). Вучыўся ў Пецярбургу (1893—99), уваходзіў у гурток «Рукіс» («Працаўнік»); у 1899—1901 у Парыжы ў майстэрні А.Радэна, вучань Э.А.Бурдэля і інш. У 1903—07 выкладаў у маст.-прамысл. школе ў Екацярынбургу, настаўнік І.Дз.Шадра. З 1910 у Пецярбургу. У 1918—19 удзельнічаў у плане манум. прапаганды (помнікі М.Г.Чарнышэўскаму, Л.А.Бланкі ў Петраградзе, не захаваліся). З 1920 у Рызе; у 1944—58 праф.АМ Латвіі. Сярод твораў: партрэты (А.Кірхенштэйна, 1946; Ф.Блумбаха, 1956; К.Барона, 1967, і інш.), 20 надмагілляў (Я.Порука, 1930; О.Лацыса, 1945, і інш.), помнікі Р.Блаўманісу ў Рызе (1929) і А.Кронвалдсу ў Сігулдзе (1938), творы анімалістычнага жанру, медалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМЕ́НКА (Аляксандр Іванавіч) (н. 16.10.1946, Мінск),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Адзін са стваральнікаў і гал. мастак (з 1995) выд-ва «Панграф». Сярод твораў у кераміцы: кампазіцыі «Злыя каралі» (1975), «Гартаючы старонкі кніг Якуба Коласа» (1982), «Песня травы» (1996), рэльефы «Напалм» (1976), «Беларускія спартыўныя гульні» (1979), трыпціх «Свет Міколы Гусоўскага» (1980).
Аформіў інтэр’еры будынкаў бел. аддзялення рас.інфарм. агенцтва «Навіны» (1971, рэльефы), б.ЦККПБ (1976, цяпер рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; паркеты, люстры, дэкар. агароджы), рэстарана «Беларусь» у Брэсце (1979; манум. размалёўка «Паляванне ў Белавежскай пушчы»). Стварае дызайн каштоўных папер, манет, марак, памятных медалёў. Працуе таксама ў жывапісе («Партрэт Казіміра Малевіча», «Гарадскі раманс», абедзве 1992). Аформіў кн. «Садружнасць незалежных дзяржаў», «Сядзібны партрэт Беларусі XVII — першай паловы XIX ст. са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» (1996, абедзве з Дз.Бяліцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПАЛІ́ТАЎ-ІВА́НАЎ (сапр.Іванаў) Міхаіл Міхайлавіч
(19.11.1859, г. Гатчына Ленінградскай вобл. — 28.1.1935),
рускі кампазітар, дырыжор, педагог. Нар.арт. Рэспублікі (1922). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1882, клас М.Рымскага-Корсакава). З 1893 праф. (у 1919—22 рэктар) Маскоўскай кансерваторыі. У 1899—1906 дырыжор прыватнай рус. оперы, Опернага т-ра Зіміна, з 1925 — Вял.т-ра ў Маскве. У творчасці апіраўся на традыцыі рус.муз. класікі, выкарыстоўваў таксама муз. фальклор Каўказа і Сярэдняй Азіі. Аўтар опер «Ася» (1900), «Здрада» (1909), сімф. твораў, у т. л. сюіт «Каўказскія эскізы» (1894) і «Іверыя» (1895), паэмы «Мцыры» (1924), камерна-інстр. ансамбляў, рамансаў. У 1923—24 узначальваў Беларускую песенную камісію. Апрацаваў шэраг бел.нар. песень (апубл. ў зб. «Беларускія народныя песні. Сольныя і харавыя з акампанементам фп.» (1928). Сярод вучняў А.Баланчывадзе, Р.Гліэр, З.Памяшвілі, М.Чуркін.
дагестанскі і расійскі кампазітар, дырыжор, педагог. Нар.арт. Расіі (1978), нар.арт.СССР (1981). Скончыў Бакінскую кансерваторыю (1955). З 1989 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Акад.вял. канцэртнага аркестра Дзяржтэлерадыё Масквы. З 1993 выкладае ў кансерваторыі ў Растове-на-Доне (праф. з 1995). Аўтар першага дагестанскага балета «Гаранка» паводле Р.Гамзатава (паст. 1968). Сяродінш. твораў: кантаты; для сімф.арк. — паэма «Памяці 28 герояў-панфілаўцаў» (1953), сімф. карціны «Дагестан» (1955; 2-я рэд. 1960), сімф. танцы-карціны (1974), сімф. фрэскі (1979), сімф. ілюстрацыі «Імам Шаміль» (1992); канцэрт для джаз-аркестра («Афрыканскі», 1964, 2-я прэмія Міжнар. фестывалю джазавай музыкі, Прага, 1966); камерна-інстр. п’есы; хары, рамансы, песні, музыка для кіно, драм.т-ра, цырка. 1-я прэмія міжнар. конкурсу кампазітараў (Вена, 1959). Дзярж. прэмія Дагестана 1967. Дзярж. прэмія Расіі імя Глінкі 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Герман Віктаравіч) (н. 2.3.1946, г. Падольск Маскоўскай вобл.),
бел. артыст аперэты. Засл. арт. Беларусі (1989). Скончыў Маскоўскае муз. вучылішча імя Гнесіных (1973). З 1973 артыст Растоўскага дзярж.т-рамуз. камедыі, з 1978 саліст Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Яго творчасці ўласцівы прыродныя артыстызм і пластычнасць, акцёрская інтуіцыя і тонкі густ, пачуццё гумару. Сярод роляў у спектаклях бел. кампазітараў: Шкаляр і Нямецкі камендант («Несцерка» і «Судны час» Р.Суруса), Элестэр («Мільянерка» Я.Глебава), Андрэй («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Суддзя («Калі заспявае певень» А.Чыркуна), Майкл («Джулія» У.Кандрусевіча); з інш. роляў: Боні, Зупан («Сільва», «Марыца» І.Кальмана), Іпаліт («Фраскіта» Ф.Легара), Фальк («Лятучая мыш» І.Штрауса), Аякс («Цудоўная Алена» Ж.Афенбаха), Сёмка («Бабскі бунт» Я.Пцічкіна), Гары («Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу), Алег Баян («Клоп» У.Дашкевіча), Чараўнік («Чараўнік» Д.Рансуінка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАНІЯ́ЛЬНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ,
водныя арганізмы, якія пры бясполым (вегетатыўным) размнажэнні застаюцца злучанымі з мацярынскай асобінай і ўтвараюць калоніі з агульным для ўсіх абменам рэчываў. Пашыраны пераважна сярод аднаклетачных водарасцей, некаторых жгуцікавых, радыялярый, губак, кішачнаполасцевых, ніжэйшых хордавых і інш. Большасць К.а. прымацоўваюцца да нерухомага субстрату (напр., гідроідныя і каралавыя паліпы) і маюць развіты шкілет, іншыя (радыялярыі, сіфанафоры, шэраг абалоннікаў) — жывуць у тоўшчы вады, звычайна паўпразрыстыя. шкілет не развіты. Для многіх К.а. характэрны метагенез: каланіяльнае (бясполае) пакаленне чаргуецца з адзіночным пакаленнем, якое размнажаецца палавым шляхам. Лічынкі палавога пакалення напачатку свабодна плаваюць, потым асядаюць на дно і, прымацаваўшыся, утвараюць шляхам пачкавання новую калонію. Лічыцца, што К.а. — пераходная форма ад аднаклетачных да шматклетачных арганізмаў у эвалюцыйным развіцці. К.а. наз. іншы раз арганізмы, што вядуць пастаянна або часова згуртаваны спосаб жыцця, напр., шэраг бактэрый, тлей, многія птушкі. Гл. таксама Калоніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІННІ́КАЎ (Васіль Сяргеевіч) (13.1.1866, с. Воін Мцэнскага р-на Арлоўскай вобл., Расія — 11.1.1901),
рускі кампазітар.
Скончыў муз.-драм. вучылішча Філарманічнага т-ва ў Маскве па класах фагота і тэорыі музыкі (1892). Іграў у аркестры, дырыжыраваў, выкладаў спевы. З 1893 жыў пераважна ў Крыме. Працаваў у асн. у галіне сімф. музыкі, працягваў традыцыі рус.нац. сімфанізму. Сусв. вядомасць прынесла 1-я сімфонія (1895). Сяродінш. твораў: опера «У 1812 годзе» (1895, не скончана; паст. пралог, 1901); кантата «Іаан Дамаскін» (1890); 2 сімфоніі (1895, 1897), сімф. карціны «Німфы» (1889), «Кедр і пальма» (1898); 2 інтэрмецца (1896, 1897); п’есы для фп., хары а капэла; рамансы, музыка да трагедыі «Цар Барыс» А.К.Талстога (1898) і інш.
Літ. тв.: Письма, документы, материалы. Т. 1—2. М., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́МНА,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Маскоўскай вобл., на р. Ака пры ўпадзенні р. Масква. Вядома з 12 ст., горад з 1781. 153 тыс.ж. (1997). Рачны порт, чыг. станцыя. Заводы цеплавозабуд., цяжкага станкабудавання, тэкст. машынабудавання, гумава-тэхн. вырабаў, цэментны; домабуд. камбінат і інш.Пед.ін-т. Краязнаўчы музей.
Часткова захаваўся крэмль (1525—31) — цагляныя сцены і 6 вежаў, Успенскі сабор (1672—82), архірэйскі дом у псеўдагатычным стылі (18 ст., арх. М.Ф.Казакоў), званіца (1825). Сяродінш. помнікаў: цэрквы Іаана Прадцечы (пач. 16 ст.), Брусенскага (1522) і Спаскага манастыроў (14 ст., перабудавана ў 17—18 ст.), Ушэсця (1799, праект Казакова), Міхаіла Архангела (1833, арх. Ф.М.Шастакоў), «дом ваяводы», жылыя дамы ў стылі барока, комплекс будынкаў пажарнай часці з каланчой.
Да арт.Каломна. Фрагмент крамлёўскай сцяны з Каломенскай (Марынкінай) вежай.
спявак (бас-барытон), рэжысёр. Нар.арт.СССР (1971). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1928), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1933). З 1929 саліст Муз.т-ра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі. У 1954—64 адначасова гал.рэж. і артыст Маскоўскага т-ра аперэты. Стварыў галерэю драм. і камедыйных вобразаў, у т. л. Сальеры («Моцарт і Сальеры» М.Рымскага-Корсакава), Тарас («Сям’я Тараса» Дз.Кабалеўскага), Сторажаў («У буру» Ц.Хрэннікава), Стэфан («Цыганскі барон» І.Штрауса), Капеліус («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Султанбек («Аршын мал алан» У.Гаджыбекава), Напалеон («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). Сярод пастановак: «Кето і Катэ» В.Далідзе, «Тоска» Дж.Пучыні, «Белая акацыя» І.Дунаеўскага, «Вясёлая ўдава» Ф.Легара, «Масква, Чаромушкі» Дз.Шастаковіча, «Цырк запальвае агні» Ю.Мілюціна. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПАЎСКІ ПУТЧ 1920, Капа—Лютвіца путч,
спроба кансерватыўна настроеных вайскоўцаў і праварадыкальных паліт. сіл на чале з памешчыкам В.Капам і ген. В.Лютвіцам захапіць уладу ў Германіі 13—17.3.1920. Быў накіраваны супраць Веймарскай рэспублікі. 10 сак. Лютвіц, падцягнуўшы да Берліна сілы путчыстаў, прад’явіў герм. ўраду ультыматум з патрабаваннямі распусціць Нац. сход, перавыбраць прэзідэнта краіны і адмовіцца ад скарачэння ўзбр. сіл, што праводзілася паводле Версальскага мірнага дагавора 1919. 13 сак. фарміраванні путчыстаў (у т. л. ваенізаваныя добраахвотніцкія) занялі Берлін, стварылі ўрад на чале з Капам. Прэзідэнт рэспублікі Ф.Эберт і ўрад Г.Баўэра пераехалі ў Дрэздэн, потым Штутгарт. Усеагульная забастоўка прафсаюзаў (удзельнічала 12 млн.чал.), рознагалоссі сярод путчыстаў, адсутнасць іх падтрымкі з боку б.ч. рэйхсвера і міністэрскай бюракратыі і інш. прычыны прывялі да паражэння путчу; 17 сак. Кап уцёк у Швецыю.