ВАЛАДО́СЬ (Аркадзь Лявонавіч) (н. 1.3.1943, в. Какошчыцы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
французскі спявак (барытон). Вучыўся ў Беларускай кансерваторыі (1965—69), скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1970). З 1969 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. З 1980 у Парыжы. Выступае на вял. оперных сцэнах свету (Масква, Мілан, Парыж, Берлін, Лейпцыг, Дрэздэн, Стакгольм, Вашынгтон, акадэмія «Санта-Чэчылія»). Сярод партый: Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Анегін, Ялецкі і Томскі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Шаклавіты («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Напалеон («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Набука, Рыгалета, Радрыга, Аманасра («Набука», «Рыгалета», «Дон Карлас», «Аіда» Дж.Вердзі). На бел. сцэне выканаў партыі Гразнога і Анегіна (1994) у спектаклях Дзярж.т-ра оперы і балета, выступаў у канцэртах Бел. філармоніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́Р’ЕЎ (Віктар Фёдаравіч) (н. 11.8.1926, с. Барысаўка Жытомірскай вобл., Украіна),
бел.спявак (лірыка-драм. тэнар). Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Бел. кансерваторыю (1960). У 1960—92 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Выконваў партыі рознага плана, ад лірыка-драм. да характарных: Сяргей («Алеся» Я.Цікоцкага), Мікалай («Яснае світанне» А.Туранкова), Нунцый («Джардана Бруна» С.Картэса), Супонька («Калі ападае лісце» Ю.Семянякі, Князь («Русалка» А.Даргамыжскага), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Арэст («Арэстэя» С.Танеева), Лыкаў, Гвідон («Царская нявеста», «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава), Атэла, Манрыка («Атэла», «Трубадур» Дж.Вердзі), Пінкертон, Каварадосі («Чыо-Чыо-сан», «Тоска» Дж.Пучыні), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Катэ («Кето і Катэ» В.Далідзе), Міндыя («Міндыя» А.Тактакішвілі), Барклай дэ Толі («Вайна і мір» С.Пракоф’ева).
спявак (драм. тэнар). Беларус. Засл. арт. Беларусі (1977), нар.арт. Расіі (1983). Вучыўся ў Бел. і Адэскай кансерваторыях, скончыў Новасібірскую кансерваторыю (1970). З 1971 саліст Чэлябінскага, з 1974 — Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1979 — Марыінскага (С.-Пецярбург) т-ра оперы і балета. Валодае голасам вял. дыяпазону, прыгожага мяккага тэмбру, высокай выканальніцкай культурай.
Сярод партый: Джардана Бруна («Джардана Бруна» С.Каргэса), Раман («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Ёнтэк («Галька» С.Манюшкі), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Герман, Роберт («Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Турыцу («Сельскі гонар» П.Масканьі), Пінкертон, Каварадосі («Чыо-Чыо-сан», «Тоска» Дж.Пучыні), Дон Карлас, Мамрыка («Дон Карлас», «Трубадур» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1973), Міжнар. конкурсу імя Чайкоўскага (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДАНЕ́ВІЧ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 6.4.1943, в. Аркадыя Брэсцкага р-на),
бел.спявак (бас), педагог. Засл. арт. Беларусі (1979). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972, клас С.Асколкава). У 1969—83 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1983 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Творчую дзейнасць вызначалі голас вял. дыяпазону, майстэрства філіроўкі, здольнасць да сцэн. пераўвасаблення. Сярод партый у операх нац. рэпертуару: Чапля («Андрэй Касценя» М.Аладава), бацька Максіма («Зорка Венера» Ю.Семянякі), Інквізітар («Джардана Бруна» С.Картэса), у класічных: Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Рамфіс, Мантэроне («Аіда», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Паскуале («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Лепарэла, Бартала («Дон Жуан» і «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРПРЭТА́ЦЫЯў музыцы,
гукавая рэалізацыя нотнага тэксту ў працэсе выканання. Залежыць ад сістэмы эстэт. прынцыпаў пэўнага кірунку муз. мастацтва і асаблівасцей нац. школы, да якіх належыць выканаўца. Артыст (спявак, дырыжор, інструменталіст) сродкамі выканальніцкага майстэрства на аснове індывід. падыходу і ўласнай творчай канцэпцыі раскрывае сэнс муз. твора, закладзены аўтарам.
Мастацтва І. вядома з сярэдзіны 18 ст., калі музыканты, акрамя ўласных твораў, пачалі выконваць творы інш. аўтараў. Значэнне яго павялічылася ў 19 ст. з развіццём канцэртнай дзейнасці, узнікненнем розных стыляў муз. выканальніцтва і звязаных з імі псіхал., тэхнал. і ідэйна-маст. праблем. Тэорыя муз. І. з’яўляецца адной з галін музыказнаўства. Вывучаюць І. на падставе даследавання мемуарнай і эпісталярнай л-ры, узораў гуказапісу, аналізу транскрыпцый і апрацовак муз. твораў вядомымі выканаўцамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ДА (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 30.11.1956, в. Турэц Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.спявак (бас). Скончыў Бел. кансерваторыю (1980, клас С.Асколкава). З 1982 саліст Нац.акад.т-ра оперы Рэспублікі Беларусь. Валодае прыгожым моцным голасам яркага тэмбру, драм. талентам. Сярод партый: Дубатоўк («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Воланд («Майстар і Маргарыта» Я.Глебава), Папагена і Зарастра, Лепарэла («Чароўная флейта», «Дон Жуан» В.А.Моцарта), Бартала («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), цар Егіпта, Рамфіс («Аіда» Дж.Вердзі), Крэспель («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Сабакін («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Цуніга («Кармэн» Ж.Бізэ), граф Растоў («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). Удзельнічаў у радыёзапісах опер «Матухна Кураж» С.Картэса (Свяшчэннік) і «Таямніца старога замка» У.Кандрусевіча (Здань).
Лаўрэат Рэсп. конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУ́МЕНКА (Якаў Паўлавіч) (н. 28.3.1959, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. эстрадны спявак. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.І.Глінкі (клас хар. дырыжыравання, 1984), Маскоўскі муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (клас вакалу, 1992). З 1984 артыст ансамбля нар. музыкі «Свята», саліст Дзярж.акад.нар. хору Беларусі імя Г.Цітовіча, з 1990 — Нац. тэлерадыёкампаніі і ансамбля нар. музыкі «Бяседа» (1992—97), з 1993 саліст-вакаліст Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі. Валодае голасам прыгожага барытанальнага тэмбру. Яго выкананне вылучаецца яскравай сцэнічнасцю, шчырасцю, эмацыянальнай выразнасцю. У рэпертуары эстр. песні бел. кампазітараў, шэраг уласных песенных твораў на словы бел. паэтаў, у т. л. «Іншапланецянка», «Колькі год Беларусі», «Ночка-чараўніца», «Арабінавы сум», «Не хадзіце, мае хлопчыкі», «Я вымалю цябе», «Мне ўсё верыцца», «Дзяўчына-красуня» і інш.