ГА́МБУРЦАЎ Рыгор Аляксандравіч (23.3.1903, Пецярбург — 28.6.1955),
савецкі геафізік. Акад.АНСССР (1953; чл.-кар. 1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926). З 1938 у Геафізічным ін-це АНСССР (з 1948 дырэктар). Асн. працы па сейсмаметрыі. Распрацаваў новыя канструкцыі сейсмографаў і стварыў іх тэорыю. Прапанаваў сейсмічныя метады (карэляцыйны метад пераломленых хваляў) для разведкі карысных выкапняў і глыбіннага зандзіравання зямной кары. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КАРАЎ Валерый Іванавіч (25.6.1950, г. Бугульма, Татарстан),
дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Канд.тэхн.н. (1987). Скончыў Уфімскі нафтавы ін-т (1974). У 1974—87 на працы ў галіне нафтагазаздабыўной прам-сці; у т. л.гал. інжынер — нам.ген. дырэктара вытв. аб’яднання «Беларусьнафта». З 1989 першы нам.ген. дырэктара, ген.дырэктарВА «Беларусьнафта». З 1994 в.а. нам. прэм’ер-міністра, нам. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ДЭБУР (Ledebour) Карл Фрыдрых (8.7.1785, г. Штральзунд, Германія — 4.7.1851),
нямецкі батанік. Скончыў Грайфсвальдскі ун-т (1805). З 1805 дырэктарБат. сада і праф. ун-та (1811—36) у г. Дэрпт (цяпер г. Тарту, Эстонія). Сабраў і апісаў каля 400 відаў раслін Алтая, склаў зводку больш чым па 6,5 тыс. відаў сасудзістых раслін Расіі Аўтар працы «Флора Расіі» (т. 1—4, 1842—53).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НЕН (Lynen) Феадор Фелікс Конрад (6.4.1911, г. Мюнхен, Германія — 6.8.1979),
нямецкі біяхімік. Чл.Герм. акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1959) і Нац.АН ЗША (1962). Скончыў Мюнхенскі ун-т (1937). З 1945 дырэктар Ін-та хіміі клеткі імя М.Планка ў Мюнхене. Навук. працы па біяхіміі абмену рэчываў, акісленні тлустых кіслот у арганізме, актываванні ацэтату. Нобелеўская прэмія 1964 (разам з К.Блохам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАРО́ВІЧЫЧ (Mohorovičić) Андрэй (23.1.1857, г. Апатыя, Харватыя — 18.12.1936),
харвацкі геафізік і сейсмолаг. Чл. Харвацкай АН (1898). З 1910 праф. Заграбскага ун-та. У 1892—1921 дырэктарДзярж. ўпраўлення метэаралагічнай і геадынамічнай службы і абсерваторыі ў Заграбе. Вызначыў існаванне паверхні падзелу паміж зямной карой і мантыяй Зямлі (1909), якую назвалі Махаровічыча паверхня. Распрацаваў методыку рэгістрацыі землетрасенняў і прапанаваў канструкцыю шэрагу геафіз. прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛЬНІКАЎ Уладзімір Аляксандравіч (4.8.1924, г. Гусь-Хрустальны Уладзімірскай вобл., Расія — 22.9.1982),
бел. канструктар радыёэлектроннай апаратуры і выліч. тэхнікі. Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1952). З 1953 на Віцебскім з-дзе электравымяральных прыбораў, з 1963 дырэктар Брэсцкага электрамех. з-да. Распрацоўваў перыферыйныя прылады для АС ЭВМ, апаратуру для тэлеапрацоўкі даных і вылічальных комплексаў спец. прызначэння. Дзярж. прэмія СССР 1981.
дацкі вучоны ў галіне мікрабіялогіі і патолагаанатоміі. Чл. Каралеўскай дацкай АН. Вучань Р.Коха і Э.А. фон Берынга. У 1900—05 дырэктар Ін-та клінічнай бактэрыялогіі, адначасова з 1900 праф. паталогіі Капенгагенскага ун-та. Навук. працы па эксперым. анкалогіі, даследаваў уздзеянне канцэрагенных рэчываў на арганізм. Нобелеўская прэмія 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ГІНС (Huggins) Чарлз Брэнтан (22.9.1901, г. Галіфакс, Канада — 1997),
амерыканскі хірург і анколаг. Чл.Нац.АН ЗША (1949). Скончыў Гарвардскі ун-т (1924). У 1936—62 праф. хірургіі Чыкагскага ун-та. У 1951—69 у лабараторыі па даследаванні раку клінікі Бен-Мей (дырэктар). Навук. працы па гармонатэрапіі раку, біяхіміі ферментаў. Нобелеўская прэмія 1966 (з Ф.Роўсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЙЛД (Childe) Гордан Вір (14.4.1892, г. Сідней, Аўстралія — 19.10.1957),
англійскі археолаг. Скончыў Сіднейскі і Оксфардскі ун-ты. З 1927 праф. Эдынбургскага ун-та, з 1946 праф. і дырэктар Ін-та археалогіі Лонданскага ун-та. Удзельнік і кіраўнік археал. раскопак на Аркнейскіх а-вах (каля Шатландыі). Аўтар прац пра неаліт і бронзавы век у Зах. Еўропе і на Б. Усходзе, папулярных кніг па археалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БЕНДРОТ (Abendroth) Герман (19.1.1883, Франкфурт-на-Майне — 29.5.1956),
нямецкі дырыжор. З 1903 кіраўнік сімф. аркестраў у Мюнхене, Кёльне, Берліне і інш., з 1934 — аркестра Гевандхаўза і праф. кансерваторыі ў Лейпцыгу, з 1945 генерал-музік-дырэктар у Веймары, кіраўнік сімф. аркестраў радыё ў Лейпцыгу і Берліне. Вядомы як інтэрпрэтатар твораў Л.Бетховена, І.Брамса, А.Брукнера. Чл.Ням. акадэміі мастацтваў (ГДР). Нац. прэмія ГДР 1949.