МІНЬКО́ (Леанід Якаўлевіч) (н. 21.7.1934, в. Горкі Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік, адзін са стваральнікаў бел.навук. школы лазернай плазмадынамікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1983), праф. (1991). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АНБеларусі (з 1979 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы імпульсных плазменных патокаў (ПП), радыяцыйнай плазмадынаміцы, узаемадзеянні лазернага выпрамянення з рэчывам. Прапанаваў лазерныя спосабы генерацыі эразійных ПП і ўдарных хваль. Дзярж. прэміі Беларусі 1974, 1992.
Тв.:
Получение и исследование импульсных плазменных потоков. Мн., 1970;
Радиационная плазмодинамика — новое научное направление в физике плазмы // Publ. Astron. Obs. Belgrade. 1998. № 61.
Літ.:
Л.Я.Минько // Журн. прикладной спектроскопии. 1994. Т. 61, № 1/2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЙЛО́ПУЛА (Ігар Аляксандравіч) (н. 13.8.1938, г. Таганрог Растоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне біяарган. хіміі. Чл.-кар.Нац.АНБеларусі (1996), д-рхім.н. (1984), праф. (1993). Скончыў Маскоўскі ін-т тонкай хім. тэхналогіі (1961). З 1970 у Ін-це фізіка-арган. хіміі, з 1974 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АНБеларусі (з 1973 заг. лабараторыі, з 1989 нам. дырэктара). Навук. працы. па біяарган. хіміі кампанентаў нуклеінавых кіслот, распрацоўцы высокаэфектыўных метадаў атрымання біялагічна актыўных злучэнняў. Сінтэзаваў шэраг вытворных нуклеазідаў і нуклеатыдаў, якія аказваюць процівіруснае і проціпухліннае дзеянне.
Тв.:
Synthesis and use of (2′, 5′) oligoadenylate trimers modified at the 2′-terminus in kidney transplantation in rabbits and monkeys (у сааўт.) // Nucleosides and nucleotides. 1995. Vol. 14, № 3—5.
расійская і бел. артыстка балета, педагог. Засл. арт.Беларусі (1955). Скончыла Петраградскае харэаграфічнае вучылішча (1923, клас А.Ваганавай). З 1923 салістка Ленінградскага імя Кірава, з 1941 Свярдлоўскага т-раў оперы і балета, у 1947—57 — Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1949—91 выкладала ў Бел. харэаграфічным вучылішчы. Танцоўшчыца лірычнага плана, валодала высокай культурай акад. танца, элегантнасцю, тонкім густам. Сярод партый: Ванда («Салавей» М.Крошнера), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Адэта («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Флёр дэ Ліс і Цар-дзяўчына («Эсмеральда» і «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні). Сярод яе вучаніц І.Душкевіч, Н.Філіпава, С.Масанёва.
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балетный театр. Мн., 1983. С. 49, 51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАЎЁЎ (Валянцін Уладзіміравіч) (н. 28.1.1938, в. Мішнева Новасакольніцкага р-на Пскоўскай вобл., Расія),
бел. радыёфізік. Чл.-кар.Нац.АНБеларусі (1989), д-ртэхн.н. (1977), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн.Беларусі (1988). Скончыў Ленінградскае вышэйшае інж. марское вучылішча (1960). З 1965 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 19.79 прарэктар). Навук. працы па генерыраванні і ўзмацненні эл.-магн. ваганняў звышвысокіх і надзвычай высокіх частот. Даследаваў механізм узаемадзеяння зараджаных часціц з эл.-магн. палямі ў паўправадніковых прыладах. Распрацаваў тэарэт. асновы работы «кароткіх» дыёдаў Гана; прапанаваў спосаб павышэння стабільнасці частаты генератараў на іх аснове.
Тв.:
Субгармонические бифуркации периода колебаний в диодах Ганна с внешним гармоническим воздействием (разам з В.І.Шалатоніным) // Изв. вузов. Радиоэлектроника. 1993. Т. 36, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСЦЬЕ́,
археалагічная эпоха сярэдняга палеаліту ў межах 70—32-га тыс. да н.э. Вылучана франц. археолагам Г. дэ Мартылье ў канцы 1860-х г., назва ад стаянкі ў пячоры Ле-Мусцье на ПнЗ Францыі. Насельніцтва — неандэртальцы, якія займаліся збіральніцтвам і паляваннем, жылі на адкрытых пляцоўках у прымітыўных жытлах і пячорах. У эпоху М. вынайдзены спосаб здабывання агню, з’явіліся грунтоўныя змены ў апрацоўцы каменю. Крамянёвы інвентар мусцьерскага тыпу выраблены на адшчэпах (скрэблы, трохвугольныя востраканечнікі і ручныя рубілы), сустракаецца амаль ва ўсіх частках Еўразіі і Пн Афрыкі. На Беларусі знойдзены прылады працы, выкананыя ў мусцьерскай тэхніцы (каля в. Абідавічы Быхаўскага, Падлужжа Чачэрскага і Свяцілавічы Веткаўскага р-наў). Помнікі М. на тэр.Беларусі пакуль не выяўлены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫШАЛО́ВЫ (Circus),
род птушак сям ястрабіных атр. сокалападобных. 9 (12) відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей. На Беларусі 4 віды: М. балотны, або чаротны (нар. назва балотны шуляк) — C. aeruginosus; М. лугавы — C. pygargus; М. палявы — C. cyaneus; М. стэпавы — C. macrourus. Трымаюцца адкрытых ландшафтаў, паблізу вадаёмаў. М. стэпавы занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. цела 40—60 см, маса 230—1000 г. Афарбоўка ў маладых самцоў і самак амаль аднолькавая, у дарослых адрозніваецца. Па баках галавы падабенства тваравага дыска, характэрнага для соў. Крылы і хвост доўгія, прыстасаваны да павольнага бясшумнага палёту нізка над зямлёй, калі М. высочваюць здабычу. Кормяцца пераважна мышападобнымі грызунамі (адсюль назва), дробнымі вадаплаўнымі птушкамі, жабамі, насякомымі.
Мышаловы: 1 — палявы; 2 — лугавы; 3 — стэпавы; 4 — балотны (а — самец, б самка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕЎ (Іван Васілевіч) (28.2.1913, г. Сатка Чэлябінскай вобл., Расія — 26.1.1998),
бел. мастак. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна (1946). З 1947 працаваў у Вільнюсе, у 1951—54 выкладаў у Вільнюскім дзярж.маст. ін-це. З 1958 у Мінску, з 1959 гал. мастак горада, у 1967—69 рэдактар Мін-ва культуры Беларусі. Працаваў у афармленчым і тэатр.-дэкар. мастацтве, станковай графіцы, плакаце, арх. праектаванні. Аўтар шэрагу эскізаў святочнага маст. афармлення Мінска (1960—67), афармлення павільёна ВДНГСССР у Маскве (1967), дзён культуры Беларусі ва Ульянаўску (1969) і інш. Стварыў серыі акварэльных і пастэльных пейзажаў «Па роднай краіне» (1936—81), «Самарканд» (1942—43), «Ленінград» (1945—46), «Вільнюс» (1947—58), «Мінск» (1958—83), партрэтаў бел. архітэктараў (1982—84) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЯЦЕ́ЛІЦА»,
бел.нар. танец. Муз. памер 2/4, характэрны 6-тактавыя перыяды. Тэмп хуткі. Упамінанні пра «М.» вядомы з пач. 17 ст. Мае шмат варыянтаў музыкі, харэаграфіі і прыпевак (звычайна бойкага гумарыст. зместу, зафіксаваны ў працах М.Федароўскага, П.Шпілеўскага і інш.). У найб. пашыраным варыянце танца (запісаны П.Шэйнам) выканаўцы трымаюць у руках ручнікі або паясы, часам і хустачкі. Асн. рух — крок-бег. Утвараючы розныя харэаграфічныя малюнкі, выканаўцы імітуюць мяцеліцу. На сцэне ўпершыню выкарыстаны ў оперы «Ідылія» («Сялянка») С.Манюшкі на лібрэта В.Дуніна-Марцінкевіча (1852). Яскравыя сцэн. варыянты «М.» стварылі К.Алексютовіч, А.Ермалаеў (у балеце «Салавей» М.Крошнера), А.Апанасенка ў Дзярж, ансамблі танца Беларусі. Пашырана па ўсёй Беларусі. Падобны танец вядомы ў Расіі і на Украіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЛІВА́ЙКА (Людміла Дзмітрыеўна) (н. 13.12.1940, г. Гродна),
бел. мастацтвазнавец, мастак. Канд. мастацтвазнаўства (1997). Скончыла маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1963). З 1976 працавала ў Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АНБеларусі, з 1998 у Нац.маст. музеі Рэспублікі Беларусь. Даследуе маст. жыццё Беларусі 1920—30-х г., друкаваную графіку. Адна з аўтараў кніг «Кола дзён» (1987, 1988), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 4, 1990; т. 6, 1994), «Інстытут беларускай культуры» (1993) і інш. Працуе таксама ў галіне станковай графікі, пераважна акварэлі («Гродна», 1968; «Чароўны куток», 1997, і інш.) і манум.-дэкар. мастацтва (керамічнае пано «Сям’я» ў загсе г. Гродна, 1966, і інш.).
Тв.:
К истории художественной жизни Витебска (1918—1922 гг.). Витебск, 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПАКАЙЧЫ́ЦКІ (Анатоль Рыгоравіч) (н. 17.10.1927, г. Магілёў),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1987). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1957). З 1961 у Ін-це фізікі АНБеларусі. З 1965 у Магілёўскім маш.-буд. ін-це (з 1968 прарэктар), з 1970 у Ін-це прыкладной оптыкі Нац.АНБеларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па спектраскапіі і фізіцы плазмы, па даследаванні лакальных тэрмахім. і структурных пераўтварэнняў аксідаў металаў і іх кампазіцый пад уздзеяннем высокаканцэнтраваных патокаў энергіі.
Тв.:
О механизме поступления вещества в источниках света для спектрального анализа (разам з А.А.Янкоўскім) // Журн. прикладной спектроскопии. 1965. Т. 2, вып. 3;
Локальная кристаллизация титансодержащих стекол под действием лазерного излучения (у сааўт.) // Физика и химия стекла. 1991. Т. 17, № 2.