ЛЕ́БЕДЗЕВА Лідзія Аляксандраўна

(10.3.1871, в. Лапцева Краснахолмскага р-на Цвярской вобл., Расія — 18.11.1950),

савецкі батанік, адзін з першых даследчыкаў мікалагічнай флоры на Беларусі. Д-р біял. н. (1937), праф. (1946). Працавала ў Ленінградзе: з 1930 ва Усесаюзным ін-це раслінаводства, з 1938 у Бат. ін-це АН СССР. Навук. працы па геабат. даследаваннях грыбных харч. рэсурсаў Беларусі.

Тв.:

Первый список грибов и миксомицетов Белоруссии;

Второй список грибов и миксомицетов Белоруссии // Зап. Бел. гос. ин-та сельского и лесного хозяйства. 1925. Вып. 4, 9;

Третий список грибов миксомицетов Белоруссии // Тр. Ботанического ин-та АН СССР. Сер. 2. Споровые растения. 1935. Вып. 2.

т. 9, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)