ФУГАВА́ЛЬНЫ СТАНО́К (ад ням. Fuge стык, шво; fugen фугаваць),
дрэваапрацоўчы станок для прамалінейнага стругання (фрэзеравання) або стругання пад вуглом (фугавання) брускоў ці шчытоў па плоскасцях або кантах. Бываюць аднабаковыя (рэжучы інструмент — гарыз. нажавы вал з 2—4 нажамі) і двухбаковыя (маюць другі рабочы орган — верт. нажавую галоўку; апрацоўваюць адначасова 2 сумежныя паверхні загатоўкі пад прамым вуглом). Звычайна маюць здымны або стацыянарны механізм падачы матэрыялу ў зону рэзання.
Схема работы фугавальнага станка: а, б, в — стадыі фарміравання базавай паверхні загатоўкі; 1 — нажавы вал; 2 — задні стол; 3 — загатоўка; 4 — пярэдні стол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРХУНЫ́,
самагучальны муз.інструмент. Наз. таксама шаргунцы, шалестуны, шумёлы, бомы, бразготкі. Складаюцца з некалькіх (да 11) бронзавых (у мінулым медных) шарыкаў розных памераў са шротам унутры, з проразямі па баках і крапежным вушкам у верхняй частцы. Пры патрэсванні ўзнікае меладычнае і звонкае гучанне, у старажытнасці выкарыстоўвалі як элемент жан. ўпрыгожання. У вясельным поездзе Ш. на скураным паску чаплялі на шыю коней. З 2-й пал. 19 ст. выкарыстоўвалі як састаўны канстр. элемент бубна. Ш. выраблялі звычайна мясц. кавалі. Пашыраны па ўсёй тэр. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПОНАСТРУГА́ЛЬНЫ СТАНО́К,
спецыялізаваны дрэварэзальны станок для атрымання шпоны метадам стругання загатовак. Загатоўка (ванчэс) — прамавугольны (у сячэнні) брус адпаведнай даўжыні, выраблены з камля, які апілоўваецца з чатырох бакоў і разразаецца ўздоўж на 2 роўныя часткі. Рэзальны інструмент (нож з прыціскной лінейкай) робіць зваротна-паступальны рух і пры кожным рабочым ходзе супарта зразае з ванчэсаў папярочныя стружкі (шпону) нязменнай таўшчыні. Ванчэсы падаюцца на таўшчыню шпоны пры дапамозе спец. механізма. Даўжыня нажа 3100—5500 мм, шырыня блока ванчэсаў 800—1200 мм, дыяпазон таўшчынь шпоны 0,025—6 мм. Ш.с. бывае верт. і гарыз. кампаноўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЕ́ЙТА (ням. Flöte ад праванс. flaüto),
духавы лабіяльны муз.інструмент, у якім гук здабываюць удзіманнем паветра ў канал трубкі. Вырабляюць з дрэва або металу. Вядомы 2 віды Ф. — папярочная (пры ігры трымаюць гарызантальна) і падоўжная (трымаюць вертыкальна). Дыяпазон c1—c4. Папярочная Ф. — адзін з найстараж. муз. інструментаў (упамінаецца ў 9 ст. да н.э.). З 12 ст. ў Еўропе і Азіі. Удасканальвалася. Сучасны яе тып удасканалены Т.Бёмам у 19 ст., выкарыстоўваецца як арк., ансамблевы і сольны інструмент. Уяўляе сабой цыліндрычную трубку, якая складаецца з галоўкі (з рухомым коркам для рэгулявання строю і спец. адтулінай для ўдзімання паветра), сярэдняга і ніжняга кален з клапанным механізмам. Яе разнавіднасці: вял., малая (Ф.-пікала), альтовая і басовая. На Беларусі пашырана з 18 ст. ў складзе магнацкіх капэл, у т. л. Гродзенскай Тызенгаўза (флейтысты С.Давыдовіч, В.Дзевальтоўскі, П.Ламінскі, А.Тумін, Я.Шусціцкі, М.Яленіч). Сярод бел. флейтыстаў 20 ст. Г.Гедыльтэр, А.Рачоў, Б.Трызна, У.Харытонаў. Музыку для Ф. пісалі М.Аладаў, Л.Шлег, П.Падкавыраў, В.Помазаў, Дз.Смольскі і інш.Падоўжная Ф. мае цыліндрычны канал з бакавымі адтулінамі, дзюбападобны муштук з коркам усярэдзіне. Да яе належаць: старадаўні флажалет, блокфлётэ, двайная Ф., а таксама бел.нар. інструменты — адзіночная дудка і парныя дудкі. У Еўропе вядома з 11 ст. З 16 ст. існуе ў разнавіднасцях дыскантавая, альтовая, тэнаровая. Выкарыстоўваецца ў прафес. і аматарскіх нар. аркестрах і ансамблях нар. інструментаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАНХО́,
якуцкі гераічны эпас. Складаецца з многіх сказанняў, блізкіх паводле сюжэта, вобразаў і стылю, памерам 10—15 тыс. вершаваных радкоў. Частка тэксту — рытмізаваная проза і кароткія празаічныя ўстаўкі. Словы персанажаў спяваюцца, астатні тэкст выконваецца рэчытатывам, часта без інструмент. суправаджэння. Аланхо адлюстроўваюць рысы патрыярхальна-радавога ладу, міжрадавыя і міжплемянныя адносіны якутаў. У аснове сюжэтаў — барацьба асілкаў з племені айыы аймага са злоснымі аднарукімі ці аднаногімі пачварамі, абарона справядлівасці і мірнага жыцця. У аланхо паяднаны фантастыка і гіпербалізацыя ў паказе асілкаў з рэаліст. апісаннямі побыту, шматлікія міфы стараж. паходжання.
Літ.:
Пухов И.В. Якутский героический эпос олонхо. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНАГЕНЕ́З (ад грэч. organon прылада, інструмент + ...генез),
утварэнне зачаткаў органаў і іх дыферэнцыроўка ў анта- або філагенез шматклетачных арганізмаў. Амаль ва ўсіх жывёл зародак мае 3 зародкавыя лісткі: эктадэрму, мезадэрму і энтадэрму. У пазваночных з эктадэрмы ўзнікаюць зачаткі ц. н. с., органаў пачуццяў, покрываў, з мезадэрмы — шкілета, мускулатуры, крывяноснай сістэмы, палавых органаў і органаў выдзялення, з эктадэрмы — кішачная трубка, з якой потым утвараюцца зачаткі печані, падстраўнікавай залозы, органаў дыхання. Антагенетычны арганагенез да пэўнай ступені ўзнаўляе філагенетычны. У раслін арганагенез — гэта фарміраванне і развіццё асн. органаў (кораня, сцябла, лісця, кветак) у працэсе антагенезу з мерыстэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НДЖА (англ. banjo),
струнны шчыпковы інструмент. Напачатку мела драўляны, пазней метал. корпус у выглядзе бубна са скураной (цяпер пластыкавай) мембранай, доўгую шыйку з грыфам без ладоў (цяпер з ладамі), галоўку з калкамі, 4—9 жыльных (пазней металічных) струн. Гук рэзкі, востры, з шаргаценнем, хутка згасае, здабываецца пераважна плектрам. Завезена з Зах. Афрыкі ў ЗША каля 17 ст. Выкарыстоўвалася для акампанементу і сольнай ігры, пазней у традыц.джазе. У канцы 19 — пач. 20 ст. з’явіліся разнавіднасці банджа — пікала, тэнар, бас і яго мадыфікацыі — банджа-укулеле, банджа-мандаліна, банджа-гітара (падобныя да банджа колькасцю струн і настройкай).
струнны смычковы інструмент нізкага рэгістра, блізкі да віяланчэлі і кантрабаса. Бывае розных памераў, мае 3—4 жыльныя або метал. струны, часам 4 ладавыя адзнакі на грыфе. Смык кароткі, прамы. Вядома ў беларусаў, украінцаў, палякаў, літоўцаў і інш. народаў. На Беларусі была пашырана з 18 ст. ў Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абл. пераважна ў гарадах, мястэчках і буйных вёсках. Выкарыстоўвалася ў нар.інстр. ансамблях-«капэлях». У наш час сустракаецца рэдка. У Рэчы Паспалітай і бел. дакументах 18 ст. басэтляй наз. віяланчэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКО́Ў Юрый Іванавіч (н. 24.12.1924, г. Архангельск, Расія),
рускі баяніст-віртуоз. Засл. арт. Расіі (1963), ’нар. арт.СССР (1985). Скончыў муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1939). У 1939—42 і з 1946 артыст Архангельскай, з 1954 — Маскоўскай абл. філармоній, з 1958 Масканцэрта. У рэпертуары творы класічнай і сучаснай музыкі. Яго канцэртная дзейнасць зрабіла значны ўплыў на развіццё сольнага выканальніцтва на баяне, зацвердзіла яго як канцэртны інструмент. Першы рас. баяніст, які пачаў выступаць у ансамблі з інш. інструментамі, з аркестрам. Ініцыятар шырокага распаўсюджвання шматтэмбравага гатова-выбарнага баяна з пераключальнікам (назва прапанавана К. у 1951).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕРТО́Н (ням. Kammerton ад Kammer пакой + тон),
інструмент для фіксацыі і ўзнаўлення стандартнай вышыні муз. тонаў. Эталон вышыні гуку пры настройцы муз. інструментаў, у хоры і інш. Прасцейшы К. — U-падобна выгнуты замацаваны пасярэдзіне метал. стрыжань, канцы якога могуць свабодна вагацца. Звычайна выкарыстоўваюць К. ў тоне a1 (ля 1-й актавы; часам і ў тоне c2). Частата гэтага гуку мянялася ў розныя перыяды гісторыі музыкі. У наш час прынята настройка К. з частатой 440 герц. Выкарыстоўваюць таксама язычковыя і электронныя К. Для вызначэння вышыні розных тонаў служаць наборы К. і К., у якіх частата рэгулюецца.