ПРЫШЧЭ́ПАЎ (Дзмітрый Філімонавіч) (21.11.1896, в. Калодніца Крупскага р-на Мінскай вобл. —31.1.1940),
дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1916 у арміі, прапаршчык. У 1919—20 у Чырв. Арміі, потым нам. старшыні Сенненскага пав. выканкома, старшыня Веліжскага пав. рэўкома. У 1922—23 старшыня Аршанскага пав. выканкома. З пач. 1924 нам. старшыні Віцебскага губвыканкома, чл. Часовага Бел. бюро ЦК РКП(б). У сак. 1924 разам з Я.А.Адамовічам падпісаў акт пра далучэнне Віцебскай губ. да БССР. У 1924—29 нам. наркома, нарком земляробства БССР, старшыняс.-г. секцыі Інбелкульта. З мая да 14.9.1929 нам. старшыні Дзярж. планавай камісіі, чл.Эканам. нарады БССР. Чл.ЦККП(б)Б (1926—29), ЦВКБССР і яго прэзідыума (1924—29), ЦВКСССР (1922—29). Абвінавачаны ў правым ухіле, у вер. 1929 выключаны з КП(б)Б і зняты з пасады наркома. Яго пазіцыя ў агр. палітыцы атрымала назву «прышчэпаўшчына». Паводле ацэнкі Бюро ЦККП(б)Б, асн. ідэі яе тэорыі і практыкі заключаліся ў стаўцы на развіццё хутарской сістэмы і абарону інтарэсаў кулацкіх гаспадарак, падпарадкаванне кааперацыі, сельгаскрэдыту, падатковай палітыкі патрэбам заможных пластоў вёскі, згортванне калгаснага і саўгаснага будаўніцтва, вырашэнне праблемы агр. перанасялення шляхам дэпартацыі беднаты на Урал, Д.Усход і ў Сібір. 19.7.1930 арыштаваны па справе так зв. «Саюза вызвалення Беларусі», 18.3.1931 асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Адбываў пакаранне на буд-ве Беламорска-Балтыйскага канала, потым у Поўнач-усходлагу. У чэрв. 1937 вызвалены. 13.8.1937 зноў арыштаваны ў Магадане, у студз. 1939 этапіраваны ў Мінск. 20.11.1939 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Памёр у турэмнай бальніцы. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ (Анатоль Яўхімавіч) (н. 10.12.1939, г. Старыя Дарогі Мінскай вобл.),
бел. грамадска-культурны дзеяч, калекцыянер. Скончыў БДУ (1967) і з 1969 выкладае ў ім. Старшыня грамадска-асв. клуба «Спадчына» (з 1984). Сабраў вял. калекцыю твораў жывапісу, графікі, медальернага і дэкар.-прыкладнога мастацтва, арганізоўвае выстаўкі гэтых твораў, выдае каталогі, даведачную л-ру і артыкулы пра бел. мастацтва. Ініцыятар і арганізатар устанаўлення помніка М.Багдановічу ў Яраслаўлі (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́ЛІЧ (Аляксандр Канстанцінавіч) (27.1.1888, в. Стары Мазалаў Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 13.5.1961),
ваен. дзеяч. Генерал-лейтэнант (1940). З 1915 у арміі, з 1917 у Чырв. гвардыі, з 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны: старшыня палкавога ВРК, камандзір палка, нач. штаба, камандзір брыгады. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандзір дывізіі на Волхаўскім фронце, удзельнік абароны Ленінграда. Да 1946 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕМА́Н ((Allemane) Жан) (25.8.1843—1935),
французскі сацыяліст. У перыяд Парыжскай камуны 1871старшыня 5-га легіёна Нац. гвардыі. Пасля паражэння камуны сасланы на пажыццёвую катаргу на в-аў Новая Каледонія (амнісціраваны ў 1880). У 1882 далучыўся да пасібілістаў, у 1890 на чале Рабочай сацыял-рэв. партыі (гл.Алеманісты). У 1901, 1906 і 1910 выбіраўся ў парламент. Пасля паражэння на парламенцкіх выбарах 1914 адышоў ад паліт. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІ́Н (Хафізула) (1926, г. Пагман, прав. Кабул, Афганістан — 27.12.1979),
афганскі дзярж. і паліт. дзеяч. Чл. Народна-дэмакр. партыі Афганістана (фракцыя «Хальк»). Пасля перавароту (рэвалюцыі) 27.4.1978 1-ы нам. прэм’ер-міністра і міністр замежных спраў, прэм’ер-міністр. 14.9.1979 адхіліў ад улады Н.М.Таракі, з 16 вер.ген. сакратар ЦК партыі, старшыняРэв. савета краіны. Імкнуўся да ўсталявання аўтарытарнага рэжыму. Загінуў у час уводу сав. войскаў у Афганістан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКА-АМЕРЫКА́НСКАЕ ЗАДЗІНО́ЧАННЕ (БАЗА),
грамадская арг-цыя прадстаўнікоў бел. эміграцыі і творчай інтэлігенцыі ў ЗША. Засн. Ў 1949 па ініцыятыве М.Гарошкі, Я.Станкевіча, М.Дарашэвіча, Я.Ніхаёнка. Асн. мэта — прапаганда бел. культуры. Мае аддзелы ў некалькіх штатах ЗША. Арганізуе сустрэчы беларусаў Паўн. Амерыкі. Выдае газ.«Беларус». Старшыня доктар А.Шукелойць.
Да арт.Беларуска-амерыканскае задзіночанне. Традыцыйная (21-я) сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі. Таронта, 1994.
палітычны і дзярж. дзеяч Цэйлона (Шры-Ланкі). З 1960 старшыня Цэйлонскай партыі свабоды. У 1960—65 і 1970—77 прэм’ер-міністр Цэйлона. Працягвала паліт. і эканам. рэформы свайго мужа С.Бандаранаіке. Сацыялістычная арыентацыя яе ўрада прывяла да паглыблення эканам. цяжкасцяў, а абмежаванне дэмакр. свабод — да паражэння на выбарах 1977. У 1980—88 была пазбаўлена грамадз. правоў за карупцыю і злоўжыванне ўладай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛІЦКІ Міхаіл Мікалаевіч (28.10.1878, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 3.10.1973, удзельнік рэв. руху на Беларусі. З 1897 у чыг. майстэрнях Гомеля. У 1912—14 старшыня Палескага к-таРСДРП(б). З сак. 1917 чл. Петраградскага Савета. Удзельнік баёў з войскамі Керанскага пад Петраградам, грамадз. вайны. У 1925—26 інструктар Гомельскага губкома РКП(б). З 1926 на парт., прафсаюзнай і гасп. рабоце на Украіне і ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎЭС ((Dawes) Чарлз Гейтс) (27.8.1865, г. Марыета, штат Агайо, ЗША — 23.4.1951),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Адвакат, пасля банкір. Член Рэсп. партыі. У 1921—22 дырэктар бюджэтнага бюро. У 1923—24 старшыняміжнар.к-та экспертаў па распрацоўцы рэпарацыйнага плана для Германіі (гл.Даўэса план). У 1925—29 віцэ-прэзідэнт ЗША. У 1929—32 пасол у Вялікабрытаніі. Нобелеўская прэмія міру 1925 (разам з Дж.Чэмберленам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Сямён Варфаламеевіч) (27.4.1880, в. Мамкіна Смаленскай вобл., Расія — 8.6.1955),
дзяржаўны дзеяч БССР. У 1918 нам. старшыні, старшыня выканкома Зах. вобласці (камуны). Пры абвяшчэнні БССР увайшоў у склад Часовага рабоча-сял. ўрада Беларусі (камісар унутр. спраў), разам з інш. членамі ўрада падпісаў Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. У 1919 чл.ЦВКЛіт.-Бел. ССР. Са жн. 1919 на парт., сав. і гасп. рабоце ў РСФСР.