КЛАРК (Clark) Джон, архітэктар і будаўнік 1-й пал. 19 ст., прадстаўнік архітэктуры класіцызму. Англічанін. У 1800—26 жыў і працаваў у Гомелі. Сярод работ сядзібны комплекс на беразе р. Сож (1802, не захаваўся), бакавыя флігелі Гомельскага палаца (перабудаваны пры рэканструкцыі 1837—48), царква (1805), Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, Гомельскага духоўнага вучылішча будынак, гандл. рады з вежай (1818, згарэлі ў 1865), Гомельскай ланкастэрскай школы будынак, бальніца (1819, перабудавана ў 20 ст.), касцёл (1822, не захаваўся), карчма (1822, 2-і паверх перабудаваны ў 1950-я г.), царква ў в. Гадзілавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. (1822, не захавалася).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́МБ ((Colombe) Мішэль) (каля 1431, Брэтань, Францыя — пасля 1512),
французскі скульптар. Працаваў у Туры і Нанце. Спалучаў традыцыі готыкі і элементы італьян. рэнесансавай пластыкі (пераважна ў арнаменце), што паклала пачатак скульптуры франц. Адраджэння. Аўтар медаля ў гонар уезду Людовіка XII у Тур (каля 1500), надмагілля герцага Францыска II Брэтонскага і Маргарыты дэ Фуа з іх партрэтнымі скульптурамі і 4 статуямі дабрачыннасцей (1502—07, сабор у Нанце), рэльефу «Св. Георгій перамагае дракона» з пейзажным фонам (1508—09). Яму прыпісваюць групу «Палажэнне ў труну» (1496, абацтва г. Салем).
М.Каломб. Святы Георгій перамагае дракона. 1508—09.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́СКА (Cuzco, Cusco),
горад на Пд Перу, на пласкагор’і Пуна, на выш. каля 3400 м. Адм. ц. дэпартамента Куска. Адзін з найстарэйшых гарадоў Амерыкі (паводле арх. звестак заснаваны раней 11 ст.). 275 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: тэкст., харч., гарбарна-абутковая. Саматужныя промыслы. Ун-т (1692). Музеі, у т. л. музей Ін-та археалогіі Нац. ун-та (стараж. і калан. мастацтва), Музей віцэ-каралеўства. Руіны інкскіх палацаў і храмаў, сабор (16—17 ст.), манастыры, цэрквы, жылыя дамы (16—18 ст.). Турыстычны цэнтр. К. ўключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЖО́Н (Dijon),
горад на У Францыі. Адм. ц. дэпартамента Кот-д’Ор і гал. горад гіст.вобл. Бургундыя. Гар. правы з 1182. 151,6 тыс.ж., з прыгарадамі каля 250 тыс.ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на Бургундскім канале. Прам-сць: маш.-буд., хім., абутковая, харч., дрэваапрацоўчая. Цэнтр вытв-сці бургундскіх він. Ун-т (з 1722). Арх. помнікі: сабор Сен-Бенінь (10—14 ст.), цэрквы — раманская Сен-Філібер (12 ст.), гатычная Нотр-Дам (13 ст.), палац Бургундскіх герцагаў (14—18 ст., у ім Музей прыгожых мастацтваў), руіны манастыра Шанмоль (1383—88), рэнесансавая царква Сен-Мішэль (1499—1530) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАМА́РА,
паўкруглае ці кілепадобнае завяршэнне часткі сцяны будынка паміж 2 лапаткамі, якое адпавядае форме ўнутр. скляпення (звычайна паўцыркульнага).
Найб. характэрны для візант. крыжова-купальнай сістэмы, у 10—13 ст. шырока выкарыстоўваліся ў стараж.-рус. (сафійскія саборы ў Кіеве, Ноўгарадзе і інш.), рус. архітэктуры 14—17 ст. (Успенскі сабор Маскоўскага Крамля).
На Беларусі З. вядомы ў 11—12 ст. у Сафійскім саборы і Спаса-Ефрасіннеўскай царкве ў Полацку, Барысаглебскай у Гродне, а таксама ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. ў храмах псеўдарус. стылю (цэрквы Аляксандра Неўскага ў Мінску, Сімяона ў Брэсце, у Камянцы, Бешанковічах і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПО́ЛЕ (Opole),
горад на Пд Польшчы. Адм. ц.Апольскага ваяводства. 130 тыс.ж. (1993). Маш.-буд., металаапр.. лёгкая (швейная, трыкат., мэблевая), харч., буд. матэрыялаў (шкляная, 2 цэментныя з-ды), паліграф.прам-сць. Порт на р. Одра, вузел чыгунак і аўтадарог. 2 ВНУ, 2 тэатры, музей, заапарк.
Упершыню згадваецца каля 1000 як слав. паселішча. З 1202 рэзідэнцыя Пястаў. Перад 1254 атрымаў гарадскія правы. З 1532 Аполе (ням. Опельн) у складзе Аўстрыі, з 1740 — Прусіі, пасля 1871 — Германіі. З 1945 зноў у Польшчы. Захаваліся кафедральны сабор 15 ст., францысканскі (засн. ў 1287) і дамініканскі (засн. ў 1295) кляштары, камяніцы 15—18 ст., вежа (1300) б. замка Пястаў і інш.
рэлігійная арг-цыя пры Беларускім Экзархаце. Засн. ў 1992 у Мінску пры Свята-Петрапаўлаўскім саборы. Асн. кірункі дзейнасці: вывучэнне і пашырэнне правасл. веры ў бел. грамадстве, выхаванне высокай маральнасці, справядлівасці і гуманізму. Выдае рэліг. л-ру, час. «Праваслаўе ў Беларусі і ў свеце», Беларускія праваслаўныя календары і інш. З’яўляецца членам сусв.правасл. арг-цыі «Syndesmos» («Звязка»), супрацоўнічае з бел.царк. і культ. асяродкамі Амерыкі, Канады, Літвы, Расіі. У ліп. 1993 па ініцыятыве і сіламі брацтва з Віленскага Свята-Духавага манастыра ў Свята-Петрапаўлаўскі сабор у Мінску перанесена частка мошчаў св. пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБІ́НЕЦ,
пярэдняя частка праваслаўнага ці каталіцкага храма. На Беларусі вядомы з 11—12 ст. (Сафійскі сабор і Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку). Пашыраны ў архітэктуры культ. пабудоў 15—18 ст. як частка аб’ёму над хорамі (цэрквы ў в. Мураванка Шчучынскага, Сынковічы Зэльвенскага р-наў Гродзенскай вобл., касцёлы ў в. Дзераўная Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл., Ішкалдзь Баранавіцкага р-на) або самастойны аб’ём, злучаны прамавугольным ці арачным праёмам з асноўным (цэрквы ў в. Яглевічы Івацэвіцкага, Здзітава Жабінкаўскага р-наў Брэсцкай вобл.). У кампазіцыі бабінец часам вылучаюць асобным верхам ці вежай-званіцай (цэрквы ў в. Вяжное Пружанскага, Рубель Столінскага р-наў Брэсцкай вобл.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАЛЮ́БАВА,
гарадскі пасёлак у Расіі, ва Уладзімірскай вобл., каля вусця р. Нерль. Былая рэзідэнцыя Андрэя Багалюбскага. Пабудавана ў 1158—65. У 1177 рэзідэнцыя разрабавана разанскім князем Глебам, у 1230-я г. разбурана татарамі. Часткова захаваліся земляныя валы, равы, ніжнія часткі сцен і слупоў белакаменных умацаванняў, рэшткі замка, цокальная частка храма Раства Багародзіцы (1158—65), на якой пастаўлена барочная ярусная царква (1751). Гал.сабор, надбрамная званіца і келлі пабудаваны ў 19 ст. Цяпер Багалюбава ў складзе Уладзіміра-Суздальскага гіст.-маст. і арх. музея-запаведніка. За 1,5 км ад Багалюбава — Пакроваў на Нерлі царква.
Літ.:
Воронин Н. Владимир. Боголюбово. Суздаль. Юрьев-Польской. 5 изд. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́НСКІ ((Gołoński) Анджэй) (24.11.1799, г. Улацлавак, Польшча — 1854),
польскі архітэктар. Ганаровы чл.Пецярб.АМ (1853). Праф. (1838). Скончыў Варшаўскі ун-т (1828). Працаваў (пераважна ў Варшаве) у стылі позняга класіцызму, выкарыстоўваў таксама рэнесансавыя і гатычныя формы.
Сярод работ: царква Аляксандра Неўскага ў варшаўскай Цытадэлі (1835), касцёл у в. Яблонна (каля Варшавы), дамы Міткевіча, Натансона, уласны, дом і ф-ка Фрагета. Перабудаваў барочны касцёл піяраў у саборсв. Тройцы (1835—37), палац Урускіх (1844, цяпер Ін-т геаграфіі Варшаўскага ун-та), царкву ў павільёне палаца «На вадзе» ў Лазенках (1846), цэнтр. частку Гомельскага палаца (1852, з А.Іджкоўскім).