вулканічны востраў у Ціхім ак., у архіпелагу Адміралцейства астравы. Тэр. дзяржавы Папуа—Новая Гвінея. Пл. 1,6 тыс.км². Нас. 36 тыс.чал. (1980). У цэнтры вострава горы, выш. да 719 м. Клімат субэкватарыяльны, вільготны. Вечназялёныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы. Гал.г. Ларэнгау.
Да арт.Манументальны жывапіс. Мікеланджэла. Сівіла Кумская. З размалёўкі столі Сіксцінскай капэлы. Паміж 1508—12. Рым. Ватыкан.Да арт.Манументальны жывапіс. К.Д.Гескі. Размалёўка скляпенняў трансепта ў інтэр’еры касцёла езуітаў у Нясвіжы. 18 ст.Да арт.Манументальны жывапіс. Фрэска ў інтэр’еры касцёла кармелітаў у Магілёве. 18 ст.
расійскі прыродазнавец і падарожнік. Акад. Пецярбургскай АН (1850). Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1837). У 1842—45 здзейсніў падарожжа па Паўн. і Усх. Сібіры, Д.Усходзе, наведаў п-аў Таймыр, Удска-Тугурскае Прыахоцце і Прыамур’е, Шантарскія а-вы і інш. Справаздача М. была найб. поўным прыродна-гіст. апісаннем Сібіры. У 1870 даследаваў Барабінскі стэп, у 1878 — Ферганскую даліну. У 1883—85 узначальваў экспедыцыю па даследаванні жывёлагадоўлі ў цэнтр. і ўсх. губернях еўрап.ч. Расіі. Займаўся селекцыяй. Імем М. наз. мыс на паўн. в-ве Новая Зямля і заліў каля п-ва Таймыр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ШСКІ ЕЗУІ́ЦКІ КАЛЕ́ГІУМ Дзейнічаў у 1667—93 (з перапынкамі) у в.Новая Мыш (цяпер у Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл.). Засн. навагрудскім кашталянам, чл. мальтыйскага ордэна М.У.Юдзіцкім, які завяшчаў свае маёнткі Баранавічы, Дамашэвічы, Старая Мыш, Сухарэльшчына і Цешаўля калегіуму. Аднак 2 інш. члены мальтыйскага ордэна М.Сяняўскі і Е.Любамірскі распачалі судовы працэс з мэтай скасаваць калегіум і вярнуць маёнткі свайму ордэну. У выніку судовай спрэчкі калегіум працаваў толькі ў 1667—78, 1679—83, 1688 і 1692—93, а пасля канчаткова закрыты. Свайго касцёла езуіты не мелі і выкарыстоўвалі мясц. парафіяльны касцёл. Будынкі калегіума не захаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОП, Поўп (Pope) Аляксандр (21.5.1688, Лондан —30.5.1744), англійскі пісьменнік; прадстаўнік Асветніцтва. Дэбютаваў у жанры вершаванай пастаралі, прадоўжыў традыцыі «Буколік» Вергілія (зб. «Пастаралі», 1704; паэма «Віндзорскі лес», 1713). Паэма «Спроба пра крытыку» (1711) — маніфест. англ. асветніцкага класіцызму. Майстар сатыры і лёгкай, іранічнай, вытанчанай паэзіі ракако (іроікамічныя паэмы «Выкраданне кудзеру», 1712; «Дунсіяда», 1728; «Новая Дунсіяда», 1742). Вяршыня творчасці — філас. паэма «Спроба пра чалавека» (1732—34) — вершаванае выкладанне ідэй Дж.Лока і А.Шэфтсберы. Аўтар сатыр і эпіграм, перакладаў «Іліяды» і «Адысеі» Гамера.
Тв.:
Рус.пер. — Поэмы. М., 1988.
Літ.:
Сидорченко Л.В. Александр Поуп: В поисках идеала. Л., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСТЫТУ́ЦЫЯў біялогіі,
аднаўленне арганізма і яго частак (органа, тканкі, клеткі) Пасля пашкоджання. Па меркаванні адных вучоных, рэгенерацыя і рэпарацыя (аднаўленне пашкоджанняў у малекулах дэзоксірыбануклеінавай к-ты) — разнавіднасці Р.; па меркаванні другіх, Р. — рэгенерацыя ўсяго арганізма з невял. яго часткі (напр., з перадротавага ўчастка цела немертыны можа аднавіцца цэлы чарвяк). У раслін рэстытуцыйныя ўтварэнні адрозніваюцца ад ч. арганізма, якая засталася, і ад аднятай (напр., калі аддзяляюць ч. ліста, то можа ўзнікнуць новая ліставая пласцінка або лейкападобны ліст з чаранком). Р. ў медыцыне — поўная рэгенерацыя (замена дэфекту раўнацэннай тканкай), а няпоўная рэгенерацыя — субстытуцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЮ́СТЫЙ (Гай Крысп) (Gaius Sallustius Crispus; 86—35 да н.э.),
старажытнарымскі гісторык і дзярж. дзеяч. Удзельнічаў у грамадз. войнах 49—45 да н.э. на баку Ю.Цэзара. З 46 да н.э. праконсул рым. правінцыі Новая Афрыка. Пасля смерці Цэзара (44 да н.э.) займаўся літ. дзейнасцю. Захаваліся інвектыва (выступленне) С. супраць Цыцэрона (54 да н.э.), лісты да Цэзара (каля 50—46 да н.э.) з прапановамі рэфармавання дзярж. ладу, 2 кнігі «Пра змову Катыліны» і «Югурцінская вайна», адметныя глыбокім псіхал. аналізам, дакладнасцю ацэнак падзей, напружанай дынамікай апавядання, невял. фрагменты твора «Гісторыя» (36—35 да н.э.).
французскі пісьменнік і публіцыст. У 1906—13 вучыўся ў Сарбоне і парыжскім Каталіцкім ін-це. У раманах «Пад сонцам сатаны» (1926; рус.пер. 1978), «Падман» (1927), «Радасць» (1929), «Дзённік сельскага святара» (1936; рус.пер. 1978), «Новая гісторыя Мушэты» (1937; рус.пер. 1978), «Спадар Уін» (1943) і інш. раскрыў крызіс «еўрап. душы» (бязвер’е, спустошанасць, індывідуалізм чалавека, пакінутага Богам), норавы клерыкальных колаў, з рэліг.-этычных (каталіцкіх) пазіцый крытыкаваў тагачасную рэчаіснасць. Аўтар публіцыст. кн. «Вялікі страх добрапрыстойных» (1931), «Вялікія могілкі пад месяцам», памфлета «Мы, французы» і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Дневник сельского священника;
Господин Уин: Романы. М., 1993;
Сохранять достоинство: Худож. публицистика. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НЗЮС (ANZUS; Australia, New Zealand, United States),
ваенна-палітычны блок Аўстраліі, Новай Зеландыі і ЗША. Назва ад першых літар краін-удзельніц. Дагавор пра стварэнне блока падпісаны 1.9.1951 у Сан-Францыска (ЗША) на неабмежаваны тэрмін, уступіў у сілу 29.4.1952. Інспіраваны ЗША, якія пасля пачатку Карэйскай вайны (1950) імкнуліся стварыць на ўзор НАТОкалект. саюз бяспекі ў ціхаакіянскай прасторы. Прадугледжваў узаемную падтрымку ў выпадку нападу на аднаго з партнёраў. Аўстралія і Новая Зеландыя бачылі ў дагаворы гарантыю бяспекі ад Японіі. Пасля закрыцця новазеландскіх партоў для атамных ваен. караблёў ЗША (1985) амер. ўрад у 1986 абвясціў пра спыненне сваіх абавязкаў у адносінах да Новай Зеландыі, яе членства ў АНЗЮСе прыпынена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯКЕ́ТАЎ (Андрэй Мікалаевіч) (8.12.1825, с.Новая Бякетаўка Пензенскай вобл., Расія — 14.7.1902),
расійскі вучоны ў галіне батанікі, стваральнік рус. школы батаніка-географаў. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1891, ганаровы чл. з 1895), праф. Пецярбургскага ун-та (1863—97). Скончыў Казанскі ун-т (1849). З 1859 працаваў у ім, у 1849—54 рэктар Пецярбургскага ун-та, у 1867—89 кіраваў таксама Вышэйшымі жаночымі курсамі. Навук. працы па праблемах занальнасці расліннага покрыва і мэтазгоднасці ў жывой прыродзе, эксперыментальнай марфалогіі; вывучаў заканамернасці будовы вегетатыўных органаў раслін, упершыню вылучыў зону лесастэпу. Аўтар першага рус. падручніка «Геаграфія раслін» (1896).
Тв.:
Курс ботаники: Морфология, систематика и геогр. распределение семейств... СПб., 1897.