старажытная, даізраільская назва тэр. Палесціны, Сірыі і Фінікіі. Этымалогія назвы «Х.» дакладна не высветлена, магчыма, азначае «пурпур» і першапачаткова адносілася да Фінікіі, дзе здабывалі пурпурную фарбу. У розныя гіст. перыяды межы тэр. Х. мяняліся, займаючы прастору ад Міжземнага м. на Зда далін Аронта і Іардана на У, ад гор Таўра на Пнда Газы на Пд. Насельніцтва Х. (ханаанеі) вызначалася вял. разнастайнасцю (амарэі, фінікійцы, угарыцяне, кеніты, маавіцяне і інш., з несеміцкіх плямён — хурыты і хеты) і паліт. раз’яднанасцю (гарады-дзяржавы Іерыхон, Гезэр, Хацор і інш.). Гісторыя яго вядома прыблізна з 8-га тыс.дан.э. У 16—15 ст.дан.э. залежаў ад Стараж. Егіпта. У выніку войнаў y 13 ст.дан.э. падзелены паміж Егіптам і Хецкім царствам. З 12 ст.дан.э. пачынаецца заваяванне Х. ізраільскімі плямёнамі. Пазней назва «Х.» ужывалася ў адносінах да Фінікіі, а назва «ханаанеі» да пунійцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́НФ (Korinthos),
горад у Грэцыі, на Пн в-ва Пелапанес. Адм. ц. нома Карынфія. Каля 30 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Карынфскім канале (вываз разынак, аліўкавага алею). Буйнейшы ў краіне нафтаперапр.з-д. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі.
У старажытнасці — горад-дзяржава (поліс). Засн., верагодна, у 9 ст.дан.э.дарыйцамі. У 8—7 ст.дан.э. буйны гандл. і рамесніцкі цэнтр (вырабы з бронзы і керамікі), стварыў калоніі Сіракузы, Керкіра, Патыдэя і інш. У 7—6 ст.дан.э. дасягнуў найб. росквіту. У канцы 6 ст.дан.э. ўступіў у Пелапанескі саюз, удзельнічаў у грэка-персідскіх войнах 500—449 дан.э. Супярэчнасці паміж Афінамі і К. былі адной з прычын Пелапанескай вайны 431—404 дан.э. Вёў Карыкфскую вайну 395—387 дан.э. У 243 дан.э. ўвайшоў у Ахейскі саюз. У 146 дан.э. захоплены і разбураны рымлянамі, у 46 дан.э. адбудаваны, з 27 дан.э.гал. горад рым. правінцыі Ахая. У 51 н.э. заснавана першая хрысц. абшчына. У 395 разбураны вестготамі, у 521 — моцным землетрасеннем. Пасля аднаўлення (522—523) — крэпасць. З 1205 пад уладай Візантыі, у 1455—1822 у складзе Асманскай імперыі. Сучасны К. адбудаваны за 6 км на ПдЗ ад старажытнага пасля моцнага землетрасення 1858. З 1896 вядуцца рэгулярныя археал. раскопкі. Захаваліся: храм Апалона (каля 550 дан.э.), рым. агара (15 н.э.), грэч. і рым. жыллёвыя кварталы, храмы, адэон, тэатр рым. часоў; ант. і сярэдневяковыя ўмацаванні на гары Акракарынф; руіны свяцілішча Пасейдона (5 ст.дан.э.), стадыёна пач. 4 ст.дан.э., рым. тэатра і тэрмаў; крэпасць Юстыніяна 6 ст., рэшткі ант. і сярэдневяковых абарончых збудаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНКО́ЛЬН,
парода даўгашэрсных паўтанкарунных скараспелых авечак мяса-шэрснага кірунку. Выведзена ў Англіі (графства Лінкальншыр) у 18—19 ст. скрыжаваннем мясц. авечак з лейстэрскімі баранамі. Пашыраны ў многіх краінах (Аргенціна, Аўстралія, ЗША, Канада, Новая Зеландыя і інш.). Патрабавальныя да ўмоў кармлення і ўтрымання.
Маса барана да 160 кг, аўцаматкі да 120 кг. Воўна белая, аднародная, моцная, буйназвівістая, мае бляск (люстра), даўж.да 30 см, на галаве і вушах часам цёмныя плямы. Настрыг з барана да 12 кг, з аўцаматкі да 8 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТО́ЎСКАЯ ЦЯЖКАЗАПРАЖНА́Я ПАРО́ДАконей,
выведзена ў Літве на аснове жмудскага каня, палепшанага ардэнскай пародай. Зацверджана ў 1963. На Беларусі гадуюць на прадпрыемстве «Абухава» Гродзенскага р-на.
Выш. ў карку да 158 см, даўж. тулава да 164 см, абхват грудзей да 199 см. Маса жарабцоў да 700 кг, кабыл да 650 кг. Масць пераважна рыжая, трапляецца гнядая і інш. Галава вялікая, шыя кароткая, мускулістая, грудзі шырокія, крыж шырокі, звіслы, раздвоены. Касцяк моцны, ногі сярэдняй даўжыні, дужыя. Коні спакойныя, добрых паводзін, непатрабавальныя да ўмоў утрымання, з высокай працаздольнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФІА́Т»,
сям’я аўтамабіляў аднайм.італьян. кампаніі. Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1899, грузавыя — з 1903. Пярэднепрывадныя легкавыя аўтамабілі маюць кузаў хэтчбэк, кабрыялет, седан ці універсал з 2 або 4 дзвярамі, умяшчаюць 4 ці 5 чалавек (мікрааўтобусы — да 8), бензінавы або дызельны рухавік магутнасцю ад 29 да 140 кВт, найб. скорасць да 211 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі малога і сярэдняга класаў (поўная маса да 3,5 т) пераважна з кузавам фургон маюць рухавікі магутнасцю ад 42 да 85,5 кВт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЗАПІСантычны,
размалёўка ант. керамічных пасудзін. Бярэ пачатак ад эгейскага мастацтва. Росквіту дасягнуў у Стараж. Грэцыі. Вазы і інш. пасудзіны размалёўвалі т.зв. чорным лакам, белай і пурпурнай фарбамі, пазалотай. Кампазіцыя размалёўкі арганічна спалучалася з формай пасудзіны. У гісторыі вазапісу вядомыя стылі: геаметрычны (9—8 ст.дан.э., гарыз. палосы рытмічных лінейных узораў), «дывановы» (7 ст.дан.э., паліхромныя выявы жывёл у спалучэнні з расліннымі ўзорамі), чорнафігурны (6 ст.дан.э.) і чырвонафігурны (апошняя чвэрць 6 — пач. 4 ст.дан.э.). З 2—3 ст.дан.э.стараж.-грэч. вазапіс паступова заняпаў, саступіўшы месца лакіраваным пасудзінам з рэльефным дэкорам або накладной арнаментальнай размалёўкай.
Да арт. Вазапіс. Прылёт першай ластаўкі. Чырвонафігурная пеліка. Каля 510 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЭ́Ш, Кінза,
старажытны горад, які існаваў на р. Аронт (каля сучаснага г. Хомс, Сірыя). Вядомы з 16 ст.дан.э. паводле іерагліфічных (егіп.) і клінапісных крыніц; быў цэнтрам аднайм. дзяржавы Кадэш, населенай семітамі. У 15 ст.дан.э. заваяваны егіпцянамі. З пач. 14 ст.да 1200 дан.э. пад уладай Хецкага царства. У канцы 14 — пач. 13 ст.дан.э. каля сцен К. адбылася бітва паміж егіпцянамі на чале з царом Рамсесам II і хетамі на чале з царом Муваталу. З пач. 12 ст.дан.э. зруйнаваны т.зв. «народамі мора» (плямёны, якія прыйшлі з Балканскага п-ва або з М. Азіі). Зноў згадваецца ў дакументах 565 дан.э. як цэнтр аднайм. акругі Новававілонскага царства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІ́ТЫ, касеі,
кісіі (акадскае кашы),
старажытныя плямёны, якія жылі ў гіст. вобласці Лурэстан (ПдЗ сучаснага Ірана) у 2—1-м тыс.дан.э.Этн. прыналежнасць дакладна невядома. Часткова насялялі дзяржаву Элам. З сярэдзіны 18 ст.дан.э. рабілі набегі на Вавілонію, дапач. 16 ст. заваявалі, у 1518—1157 дан.э. правілі ў ёй (т.зв. касіцкая дынастыя; найб. вядомы помнік архітэктуры гэтага перыяду — храм 15 ст.дан.э. цара Караіндаша ва Уруку).
Апошняга цара касіцкай дынастыі Эліль-надзіна-аху [1159—57 дан.э.] скінуў цар Элама Шутрук-Нахунтэ I, які заваяваў Вавілонію і падпарадкаваў К. У ант. крыніцах у апошні раз К. згадваюцца ў 324 дан.э. пры Аляксандру Македонскім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКУ́Л Луцый Ліцыній (Lucius Licinius Lucullus; каля 117—56 дан.э.),
рымскі палкаводзец і паліт. дзеяч. Паходзіў са знатнага плебейскага роду. Прыхільнік Сулы. Удзельнік 1-й Мітрыдатавай вайны 89—84 дан.э. Консул у 74 дан.э. У 74—66 дан. э. камандаваў войскамі і флотам у вайне супраць пантыйскага цара Мітрыдата VI Еўпатара (3-я Мітрыдатава вайна). У 71 дан.э. захапіў М. Азію, у 69 дан.э. разбіў каля Тыгранакерта аб’яднаную армяна-пантыйскую армію цара Тыграна II і Мітрыдата. У 67 дан.э. адхілены ад пасады галоўнакамандуючага. Лічыўся адным з багацейшых людзей свайго часу. Пасля адстаўкі жыў у Рыме, наладжваў раскошныя баляванні (адсюль выраз «лукулаўскае баляванне»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕ́ЖНЫ БАРА́Н, таўстарог,
чубук (Ovis canadensis),
млекакормячае роду горных бараноў сям. пустарогіх атр. парнакапытных. Пашыраны ў Паўн.-Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы (да Мексікі). Азіяцкі С.б. мае 4 падвіды: ахоцкі, камчацкі, нарыльскі, або путаранскі, і якуцкі; паўночнаамерыканскі — 6—8 падвідаў. Жыве на бязлесных горных схілах і скалах.
Даўж. да 180 см, выш. ў карку да 115 см, маса да 140 кг. Самкі значна меншыя за самцоў. Афарбоўка цела ад жоўта-карычневай да цёмна-бурай, бруха светлае. Рогі ў самцоў (па выгіне) даўж.да 111 см, у самак да 32 см. Кормяцца дрэвава-хмызняковай расліннасцю, травой, лішайнікамі. Палігамы. Нараджаецца 1, зрэдку 2 дзіцяняці. Аб’ект палявання.