упадзіна паміж гарамі Сьера-Невада на У і Берагавымі хр. на 3, у зах. поясе Кардыльераў Паўн. Амерыкі (ЗША). Даўж. каля 800 км, шыр. да 80 км, выш. ад 20 да 160 м. Паводле паходжання — тэктанічны прагін, запоўнены магутнай тоўшчай асадкавых парод мелавога, палеаген-неагенавага і антрапагенавага ўзросту. Радовішчы нафты. Паверхня роўная, месцамі слабаўзгорыстая. Клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу, кантынентальны. Ападкаў ад 150 мм (на Пд) да 1000 мм за год (на Пн). Гал. рэкі Сакрамента (на Пн) і Сан-Хаакін (на Пд). Густая сетка арашальных каналаў. На Пн субтрапічныя стэпы, на Пд — паўпустыні. Садаводства, вінаградарства. На Пд жывёлагадоўля. Гарады: Сакрамента, Стоктан, Фрэсна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЫ́ШКА (Баляслаў Вікенцьевіч) (7.8.1837, фальварак Карманішкі, Эйшышкскі р-н Літвы — 9.6.1863),
удзельнік рэв. руху 1860-х г. З 1860 вучыўся ў Маскоўскім ун-це, у 1861 вёў рэв. агітацыю ў Лідзе і Лідскім пав., удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях, сутыкненнях з паліцыяй у Маскве. У сак. 1863 сфарміраваў паўстанцкі атрад (Дубіскі полк) у цэнтр. Літве. 5.4.1863 з атрадам далучыўся да З.Серакоўскага, камандаваў адной з калон у паходзе паўстанцаў на Пн Літвы. Пасля разгрому паўстанцаў у Біржайскай бітве (25—27.4.1863) узяты ў палон і паводле прысуду павешаны ў Вільні на плошчы Лукішкі.
Літ.:
Кісялёў Г. Рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст з Лідчыны // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬМА́РСКАЯ ВАЙНА́ 1611—13,
вайна паміж Даніяй і Швецыяй за панаванне на Балтыйскім м., у паўд.ч. Скандынаўскага п-ва і паўн. узбярэжжы Нарвегіі (належала Даніі). Вялася пераважна на швед. землях. Швецыя страціла крэпасць Кальмар (жн. 1611, адсюль назва вайны) і адзіны на той час швед. порт Эльфсбарг у прал. Катэгат (май 1612). Паводле Кнерэдскага мірнага дагавора (20.1.1613) захоўваліся ўмовы Штэцінскага міру, заключанага ў 1570 (завяршыў дацка-швед. вайну 1563—70); шведы адмовіліся ад прэтэнзій на Фінмаркен, абавязаліся выплаціць кантрыбуцыю ў 1 млн. талераў, да канчатковай выплаты Данія атрымала правы на Эльфсбарг з прылеглай тэр.; не была адноўлена дацка-швед. (Кальмарская) унія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНІСТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ КУ́БЫ (КПК),
палітычная арг-цыя левага кірунку ў Рэспубліцы Куба. Засн. ў 1925. У 1926—38 дзейнічала нелегальна, у 1940 злілася з партыяй Рэв. саюз і названа Рэвалюцыйны камуніст. саюз, у 1944—65 наз. Нар.-сацыяліст. партыя Кубы і інш. У 1940—52 мела прадстаўніцтва ў кангрэсе некаторых мясц. органах улады, у 1940—44 і ў кааліцыйным урадзе. У 1953—59 забаронена. Паводле канстытуцыі 1976 правячая партыя ў паліт. сістэме Кубы. Узначальвае 1-ы сакратар ЦККПК (з 1965 Ф.Кастра Рус). Каля 600 тыс.чл. (1991). Афіц. орган ЦКгаз. «Granma» («Гранма»), тэарэт. орган — час. «Cuba socialista» («Сацыялістычная Куба»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦЭНТРАВА́НЫЯ КАРМЫ́, канцэнтраты,
кармы, якія маюць высокую колькасць пажыўных рэчываў. Да іх належаць зерне злакавых і бабовых культур, прадукты перапрацоўкі збожжавых і алейных культур, сушаныя адходы крухмальнай, цукр. і брадзільнай прам-сці, камбікармы, сухія жывёльныя кармы і інш. К.к. выкарыстоўваюць пры кармленні ўсіх відаў с.-г. жывёл, асабліва свіней і птушак. Паводле складу пажыўных рэчываў яны падзяляюцца на вугляводзістыя (багатыя крухмалам і цукрамі зерне злакаў, сушаныя коранеклубняплоды, кармавая патака, сухія жамерыны, мязга і інш.) і бялковыя (зерне бабовых, макуха, шрот, вотруб’е, мясная, мяса-касцявая, крывяная, рыбная мука і інш.). Колькасць ператраўнага пратэіну ў 1 кг вугляводзістых К.к. складае 70—80 г, бялковых — 180—350 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́ЛАВЫЯ ПАЛІ́ПЫ (Anthozoa),
клас беспазваночных марскіх жывёл тыпу кішачнаполасцевых. Пашыраны ва ўсіх морах з дастаткова высокай салёнасцю. Пераважна каланіяльныя арганізмы. Вядомы з кембрыю. На Беларусі выяўлены з ардовіку 4 групы выкапнёвых К.п.: абуляты, 4- і 8-прамянёвыя каралы, геліялітыды. Сучасных К.п. 2 падкл., 8 атр., каля 6 тыс. відаў.
Даўж. асобін ад некалькіх міліметраў да 1 м. Цела звычайна цыліндрычнае, пабудавана паводле радыяльнага тыпу сіметрыі. Многія К.п. маюць вапнавы або рагавы шкілет. Размнажэнне палавое і бясполае (пачкаванне). Са шкілетаў К.п. складаюцца каралавыя рыфы і арганагенныя пабудовы, вырабляюць упрыгожанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́НТЫЯ, Карушка,
гістарычная вобласць у Цэнтр. Еўропе, у бас.р. Драва на тэр. сучасных Аўстрыі, Славеніі і Італіі. У 6 ст. каланізавана славянамі (славенцамі). У пач. 7 ст. — 658 уваходзіла ў склад дзяржавы Сама, потым — Карантаніі (гл. ў арт.Славенія, гісторыя). У 11 ст. вылучылася ў асобнае герцагства. З 12 ст. падвяргалася германізацыі. З 1282 у складзе ўладанняў графа цірольскага, з 1335 — імперыі Габсбургаў (з 1804 Аўстр. імперыі, з 1867 Аўстра-Венгрыі). Паводле Сен-Жэрменскага дагавора 1919 б.ч. К. ўвайшла ў склад Аўстрыі (зямля Карынтыя, з 1970-х г. пабрацім Беларусі), паўд.-ўсх.ч. перададзена Югаславіі (з 1991 у Славеніі), невял. раён — Італіі.
расійскі кінарэжысёр-мультыплікатар, мастак. Засл. дз. маст. Расіі (1976). Нар.арт. Расіі (1987). Скончыў курсы мастакоў пры кінастудыі «Саюзмультфільм» (1947). Як мастак удзельнічаў у пастаноўцы больш за 80 фільмаў. З 1962 рэжысёр. Паставіў маляваныя фільмы «Мы такія майстры», «Сляды на асфальце», «Жаба-вандроўніца» (паводле У.М.Гаршына; усе 1960-я г.), «Песня пра юнага барабаншчыка» (1972), «Хто атрымае прыз?» (1980), «Ён папаўся» (1981), «Ён папаўся, які кусаўся» (1990), «Папаліся ўсе» (1998), паліт. фільм-плакат «Прарокі і ўрокі» (1967) і інш. Стварае серыял папулярных мультфільмаў «Ну, пачакай!», насычаны трукамі, музыкай, камед. сітуацыямі (вып. 1—18, 1969—96). Дзярж. прэмія СССР 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧА́ЛАЎ (сапр.Шверубовіч) Васіль Іванавіч
(11.2.1875, Вільня — 30.9.1948),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1936). Беларус па паходжанні. З 1900 у трупе МХАТа. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Мастацтва К. вызначалася глыбокім трагізмам, майстэрствам пераўвасаблення, псіхал. і жыццёваю дакладнасцю. Сярод лепшых роляў: Трафімаў, Тузенбах («Вішнёвы сад», «Тры сястры» А.Чэхава), Барон, Захар Бардзін («На дне», «Ворагі» М.Горкага), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Гамлет, Юлій Цэзар (аднайм. п’есы У.Шэкспіра), Іван Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Вяршынін («Браняпоезд 14—69» У.Іванава). Майстар маст. слова. Стварыў жанр эстр. выканання драм. твораў, т. зв. мантажы, дзе выканаў некалькі роляў. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАНТУ́НСКАЯ А́РМІЯ,
злучэнне ўзбр. сіл Японіі ў Паўн.-Усх. Кітаі (Маньчжурыі) у 1919—45. Створана ў 1919 на Квантунскім п-ве (адсюль назва), які паводлеПортсмуцкага мірнага дагавора 1905 адышоў да Японіі. У 1931—32 разам з інш.яп. злучэннямі акупіравала ўсю Маньчжурыю. Удзельнічала ў вайне супраць Кітая (з 1937), ваен. канфліктах з СССР на воз. Хасан (1938), з СССР і Манголіяй на р. Халхін-Гол (1939). У жн. 1945 складалася з 24 дывізій, 12 брыгад, падначаленых ёй паветр. арміі і Сунгарыйскай рачной флатыліі (усяго 750 тыс.чал., 1155 танкаў, 5360 гармат і мінамётаў, 1800 самалётаў, 25 караблёў). Разгромлена сав. войскамі ў час Маньчжурскай аперацыі 1945.