БРЭ́СЦКАЕ МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1941 да ліп. 1944 у Брэсце пад кіраўніцтвам Брэсцкага патрыятычнага падполля і Брэсцкага падп. гаркома ЛКСМБ. Першая падп.арг-цыя (кіраўнікі груп Г.К.Баннікаў, Л.В.Папова, Б.М.Пікус, М.А.Шошчыц) дзейнічала з пач. вайны. Восенню 1941 большасць падпольшчыкаў арыштавана. У жн. 1941 рашэннем гар.парт.к-та створана 2-я падп.арг-цыя на чале з У.А.Несцярэнкам, члены якой арганізоўвалі збор зброі, боепрыпасаў і адзення для партызан, наладжвалі ўцёкі ваеннапалонных, прымалі па радыё, размнажалі і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, рабілі дыверсіі на чыгунцы, здабывалі разведданыя, медыкаменты. У 1942 частка падпольшчыкаў пайшла да партызан, астатнія (каля 30 чал.) прымалі ўдзел у рабоце патрыят. падполля або дзейнічалі самастойна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТАШЭ́ВІЧ (Генадзь Георгіевіч) (12.9.1934, Мінск — 8.10.1993),
бел.парт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1963), Мінскую ВПШ (1977). Працаваў дыктарам на Бел.рэсп.радыё, інж.-тэхнолагам, нач.тэхн. бюро, нам.заг. аддзела тэхн. кантролю на з-дзе імя Кастр. рэвалюцыі. З 1967 на парт. і сав. рабоце: сакратар Маладзечанскага, 1-ы сакратар Мінскага гаркомаў КПБ, старшыня Мінскага гарвыканкома. З 1983 2-і сакратар ЦККПБ. У 1987—91 надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у Карэйскай Нар.-Дэмакр. Рэспубліцы. З 1993 пасол па асобых даручэннях Мін-ва замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Чл.ЦК і Бюро ЦККПБ у 1983—87, чл.ЦККПСС у 1986—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—80, 1985—90, Вярх. Савета СССР у 1979—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКА-ЭСТО́НСКАЕ ЗГУРТАВА́ННЕ (БЭЗ) у г. Йыхві, грамадска-культ.арг-цыя беларусаў у Эстоніі. Засн. ў 1989. Асн. мэты: спрыяць кансалідацыі беларусаў на падставе духоўнай, культ., рэліг. агульнасці, развіваць сувязі з замежнымі суайчыннікамі, прапагандаваць гіст. і культ. спадчыну Беларусі. Праводзіць значную культ.-асв. работу, адзначае нац.бел. і эст. святы, бел.гіст. ўгодкі, удзельнічае ў выстаўках аб’яднання бел. мастакоў краін Балтыі «Маю гонар» і штогодніх у Саўт-Рыверы (ЗША), арганізоўвае экскурсіі па Беларусі, Эстоніі, Расіі, прэзентацыі літ. твораў бел. аўтараў. Працуе б-ка, з 1992 намаганнямі згуртавання дзейнічае бел. праграма на эст.радыё. Удзельнік 1-га з’езда беларусаў свету (1993), сходаў беларусаў блізкага замежжа (1992, 1995), з’езда беларусаў краін Балтыі (1994), 1-й сустрэчы бел. моладзі свету (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБКО́Ў (Уладзімір Андрэевіч) (н. 22.2.1939, ст. Салтанаўка Жлобінскага р-на),
бел. гісторык і палітолаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1989). Д-ргіст.н. (1978), праф. (1983). Скончыў БДУ (1963). З 1956 працаваў у рэсп. друку, на Бел.радыё. У 1969—90 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ. З 1992 заг. кафедры паліталогіі Бел.дзярж.эканам. ун-та, адначасова з 1993 дырэктар Мінскага НДІсац.-эканам. і паліт. праблем. Даследуе праблемы развіцця паліт. працэсу, дзейнасці паліт. партый, грамадскіх рухаў, узаемадзеяння органаў заканадаўчай і выканаўчай улады. Аўтар манаграфій «Навуковы падыход у партыйнай рабоце» (1985), «Адраджэнне духу ленінізму» (1989). Навуковы кіраўнік і адзін з аўтараў калектыўных прац «Куды ідзе Беларусь?» (ч.1, 1994), «Паліталогія» (1995), «Тэхналогія палітыкі» (1995). Прэзідэнт Бел. асацыяцыі паліт.навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЯМІ́НАЎ (Марын Петраў) (н. 21.9.1908, г. Кюстэндзіл, Балгарыя),
балгарскі кампазітар, педагог, дырыжор. Нар.арт. Балгарыі (1965). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Дзярж. акадэмію музыкі ў Сафіі (1930; цяпер Балг. кансерваторыя), з 1939 выкладаў у ёй (у 1955—57 рэктар). У 1936—38 кіраўнік створанага па яго ініцыятыве камернага аркестра Радыё ў Сафіі. З 1943 дырыжор Акад.сімф. аркестра (цяпер аркестр Сафійскай філармоніі). У 1965—67 дырэктар Сафійскай нар. оперы. Аўтар опер «Івайла» (1959) і «Захарый Зограф» (1973), балетаў «Несцінарка» (1942). «Дачка Калаяна» (паст. 1975), аперэты «Залатая птушка» (1961), араторыі «Тытан» (1972), 4 сімфоній (1963—78), інш. аркестравых і камерна-інстр. твораў, хар. песень. Яго творы сталі балг. класікай. Муз.-тэарэт. працы, у т. л. па інструментоўцы. Дзімітроўская прэмія 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ГА ((Doga) Еўжэніу) (Яўген Дзмітрыевіч; н. 1.3.1937, с. Мокра Рыбніцкага р-на, Малдова),
малдаўскі кампазітар. Нар.арт. Малдовы (1982), нар.арт.СССР (1987). Скончыў Кішынёўскую кансерваторыю па класах віяланчэлі (1960) і кампазіцыі (1965). У 1957—62 артыст аркестра Малд.радыё і тэлебачання. У 1963—67 выкладаў у Кішынёўскім муз. вучылішчы. Яго творчасць, пераважна песенная, цесна звязана з малд.муз. фальклорам. Сярод твораў: балет «Лучафэрул» (1983); кантаты, сімфоніі, уверцюры, стр. квартэты, 9 хароў на вершы Я.Букава, рамансы, песні, музыка да спектакляў драм.т-ра, тэле- і кінафільмаў (больш за 100), у т. л. «Лаутары» (1972), «Табар адыходзіць у неба» (1976), «Мой ласкавы і пяшчотны звер» (1978), «Марыя, Мірабела» (1982). Дзярж. прэмія Малдовы 1980, прэмія Румыніі 1982, Дзярж. прэмія СССР 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ПЛЕРА ЭФЕ́КТ,
змена частаты ваганняў (або даўжыні хвалі), якая назіраецца пры адносным руху назіральніка і крыніцы ваганняў; пры збліжэнні назіральніка і крыніцы частата прынятых ваганняў павялічваецца, пры аддаленні — памяншаецца. Тэарэтычна абгрунтаваны ў акустыцы і оптыцы К.Доплерам (1842). Наяўнасць Д.э. ў оптыцы даказана эксперыментальна А.А.Белапольскім у 1900. Выкарыстоўваецца для вызначэння скорасці руху крыніц выпрамянення ў спектраскапіі, астрафізіцы, радыё- і гідралакацыі і інш.
Д.э. выяўляецца для хвалевых і няхвалевых рухаў любой прыроды пры назіранні іх у 2 сістэмах адліку, якія рухаюцца адна адносна другой. Падвойны Д.э. — зрушэнне частаты хваль. адбітых ад рухомых цел (адбівальны аб’ект можна спачатку разглядаць як прыёмнік, а потым як перавыпрамляльнік хваль). У нестацыянарных асяроддзях (параметры асяроддзя мяняюцца ў часе) змена частаты можа адбывацца і пры нерухомых крыніцы і прыёмніку (параметрычны Дэ.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛУХА́НАВА (Зара) (Заруі Агасьеўна; н. 5.3.1918, Масква),
армянская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт. Арменіі (1955). Нар.арт. Расіі (1956). Нар.арт.СССР (1990). Скончыла Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1957). З 1972 выкладае ў Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных (праф. з 1983). З 1939 салістка Армянскага т-ра оперы і балета, з 1944 — Усесаюзнага радыё, у 1959—82 — Маскоўскай філармоніі. Яе рэпертуар уключае шматлікія творы кампазітараў 16—20 ст., у т. л. І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля, Ф.Шуберта, Р.Шумана, Х.Вольфа, Г.Малера. Упершыню выканала шэраг твораў Дз.Шастаковіча, С.Пракоф’ева, Р.Шчадрына, М.Тарывердыева і інш. Удзельнічала ў канцэртных пастаноўках опер «Італьянка ў Алжыры» Дж.Расіні, «Сястра Анджэліка» Дж.Пучыні. Дзярж. прэмія СССР 1951. Ленінская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ЙША (Казімір Вікенцьевіч) (н. 4.12.1943, в. Малыя Навікі Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік Скончыў БДУ (1970). Працаваў у раённых газетах, на Бел.радыё, з 1979 у час. «Полымя», «Вясёлка», з 1988 у час. «Маладосць». Друкуецца з 1959. Першы зб. вершаў «Восеньскія позвы» (1969). Асн. матывы творчасці — апяванне чалавека працы, дружбы, высакародства і маральнай прыгажосці сучасніка: зб-кі «Мембрана» (1972), «Нектар» (1974), «Тут мае весны прычалены» (1977), «Сябрына» (1978), «Плёс» (1982), «Галоўная вярста» (1985), «Пярэймы дня» (1988), «Кубак блакіту», (1993), «Лінія лёсу» (1996). Аўтар кніжак для дзяцей «Гаёўка» (1975), «Буслянка» (1985), «Дзятлава кузня» (1987), «Дзень добры, шафёр» (1988), «Гарцунок» (1991), «Дожджыкава лічылка» (1998). Выступае з рэцэнзіямі, артыкуламі, нарысамі. Перакладае з рус., укр., польск. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧА́Н (Якаў Іосіфавіч) (н. 17.9.1918, в Лампекі Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. журналіст. Засл. дз. культурыБССР (1967). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1949). У 1938-59 працаваў у перыядычным друку ў газ, «Сталинская молодежь», «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Молодой партизан», «Правда» і інш.; у 1959—72 гал. рэдактар час. «Коммунист Белоруссии»; у 1972—87 — на бел.радыё. Чл.ЦККПБ у 1960—75, дэп. Вярх. СаветаБССР у 1971—75. Аўтар артыкулаў, нарысаў, брашур, прысвечаных партыз. барацьбе на тэр. Беларусі (пераважна Піншчыны і Брэстчыны) у Вял.Айч. вайну.
Тв.:
Миф и реальность: что такое «амерыкэн уэй оф лайф». Мн., 1970;
Подпольная молодежная // Летописцы боевого подвига. Мн. 1985;
Остался в сердце вечный след // Летописцы победы. М., 1990.