КУРБАНСАХА́ТАЎ (Курбандурды) (5.9.1919, в. Караяб Марыйскай вобл., Туркменістан — 25.2.1992),
туркменскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Туркменістана (1990). Скончыў Туркменскі пед.ін-т (Ашхабад, 1941). У зб-ках аповесцей і апавяданняў «Сурай» (1955), «Сэрца — не камень» (1958), «Сорак манет» (1961), «Родны чалавек» (1965), рамане «Тойлы Мерген» (1970) жыццё і праблемы туркм. вёскі, вясковай інтэлігенцыі. Аўтар зб-каў вершаў «Салдат вярнуўся дадому» (1947), «Сад садоў» (1962), п’ес «Ханг» (1966), «Непралітая кроў» (1968), кінасцэнарыяў. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Гіль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДА́ЙЦІС-ГУЗЯ́ВІЧУС ((Gudaitis-Guzevičius) Аляксандрас) (25.5.1908, Масква — 18.4.1969),
літоўскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Літвы (1968). Засл. дз. маст. Літвы (1954). З 1921 жыў у Літве. Друкаваўся з 1928. Першая кніга — зборнік нарысаў і апавяданняў «Сцяганосец» (Мн., 1935). Гіст. раманы «Праўда каваля Ігнотаса» (т. 1—2, 1948—49, Дзярж. прэмія Літвы 1951), «Браты» (т. 1—4, 1951—55), «Змова» (т. 1—2, 1964—65, Дзярж. прэмія Літвы 1967) — аб рэв. падзеях 1918—20. Аўтар п’ес «Нябачная зброя» (1958), «Паядынак» (1961), кнігі навел «Цёмная ночанька» (1958), аўтабіягр. аповесці «Чорная тарпеда» (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЙЗЕ, Хейзе (Heyse) Паўль фон (15.3.1830, Берлін — 2.4.1914), нямецкі пісьменнік. Атрымаў гуманітарную адукацыю ў Берлінскім і Бонскім ун-тах (1847—52). Адзін з кіраўнікоў мюнхенскага гуртка пісьменнікаў, прыхільнікаў «мастацтва дзеля мастацтва». Рамантычны настрой характэрны навелам («Арабіята», 1855, і інш.) і аповесцям Гайзе («Марыён», 1855, «Партрэт маці», 1859, і інш.). У раманах уздымаў пераважна этычныя праблемы: «Дзеці стагоддзя» (1873), «У раі» (1875), «Мерлін» (1892) і інш. Аўтар драм. твораў, вершаў, перакладаў італьян. паэзіі. Першы ням.пісьменнік, які атрымаў Нобелеўскую прэмію (1910).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЯ́М (Хамід) (сапр.Гулямаў Хамід Убайдулаевіч; н. 25.4.1919, Ташкент),
узбекскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Узбекістана (1969). Нар.пісьменнік Узбекістана (1979). Скончыў Ташкенцкі пед.ін-т (1941). Друкуецца з 1934. Аўтар зб-каў вершаў і паэм, кнігі балад «Кантыненты не спяць» (1960), раманаў гіст.-рэв., сац.-псіхал. тэматыкі «Светач» (кн. 1—2, 1958—61), «Галодны стэп» (1963), «Дарога да цябе» (1964), «Ташкентцы» (1967, Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1974), «Бессмяротнасць» (1977, Дзярж. прэмія СССР 1980). Перакладаў на узб. мову асобныя творы У.Шэкспіра, Лопэ дэ Вэга, А.Пушкіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБРАГІ́МАЎ (Мірза Аждар аглы) (н. 28.10.1911, с. Эве, Азербайджан),
азербайджанскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Акад.АН Азербайджана (1945). Нар.пісьменнік Азербайджана (1961). Герой Сац. Працы (1981). У раманах «Настане дзень» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Вялікая апора» (1957), «Пэрванэ» (1970), «Новыя часы» (1971) і інш. адлюстраваў перыпетыі гіст. лёсу азерб. народа (нац.-вызв. рух у Іране, станаўленне калгаснай вёскі, падзеі Вял.Айч. вайны). Вядомы як драматург, публіцыст і літаратуразнавец. Аўтар зб. «Кніга майго жыцця. Нарысы» (1982). На бел. мову асобныя творы І. пераклалі У.Анісковіч, П.Ізох, П.Кавалёў, А.Макаёнак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКРАМІ́ (Джалол) (20.9.1909, г. Бухара, Узбекістан—11.6.1993),
таджыкскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Таджыкістана (1979). Друкаваўся з 1927. У кнігах апавяданняў і нарысаў «Жыццё і перамога» (1934), «Герой Дняпра» (1944), «Мухабат» (1951), «З Душанбе ў Кіеў» (1959), п’есах «Вораг» (1933), «Сэрца маці» (паст. 1942), «Гарнізон не здаецца» (1975), раманах «Шодзі» (ч. 1—2, 1940—49), «Дачка агню» (1962), трылогіі «Дванаццаць варот Бухары» (1961—74), «Вараннё жывучае» (1979) і інш. адлюстраваў паднявольны лёс жанчыны Усходу да рэвалюцыі, этапы станаўлення тадж. калгаснай вёскі, падзеі грамадз. і Вял.Айч. войнаў. Асобныя творы І. на бел. мову пераклаў У.Яцко.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́СТРУ ((Istru) Багдан) (сапр.Бадароў Іван Спірыдонавіч; 13.4.1914, в. Піструены Лазоўскага р-на, Малдова — 25.3.1993),
малдаўскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Малдовы (1982). Чл.-кар.АН Малдовы (1984). Скончыў Вышэйшае пед. вучылішча ў г. Ясы (1931). Друкаваўся з 1936. У кнігах вершаў і паэм «Заклінанне» (1937), «Голас Радзімы» (1946), «Ад берага да берага» (1958), «Боль ценяў» (1968), «Тысячы галасоў» (1971), «Татарбунар» (1974), апавяданняў «Шлях да святла» (1947) і інш. адлюстраваў найб. важныя гіст. вехі жыцця малд. народа. Аўтар нарысаў, публіцыстычных і крытычных артыкулаў. На бел. мову асобныя творы І. пераклаў А.Лойка.
Тв.:
Рус.пер. — Избр.: Стихотворения и поэмы. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУХАМАДЗІ́ЕЎ (Фазлідзін) (15.6.1928, г. Самарканд, Узбекістан — 6.10.1986),
таджыкскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Таджыкістана (1986). Друкаваўся з 1955. У кнігах нарысаў і апавяданняў «Перасяленцы» (1959), «Сад кахання» (1969), аповесцях «Узрыў, якога не было» (1961), «Домік на ўскраіне» (1962), «Зайнабібі» (1964), «Падарожжа на той свет, або Аповесць пра вялікага Хаджу» (1966), «Японскі шоўк» (1982), рамане «Вуглавая палата» (1974) надзённыя сац.-паліт. і маральна-этычныя праблемы. У творах спалучаў лірызм і тонкі гумар, паглыблены псіхалагізм, публіцыстычны пафас і дакументалізм. На бел. мову асобныя творы М. пераклалі М.Стральцоў, Г.Ткачова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯЗІ́ (Фацех) (н. 18.4.1914, г. Самарканд, Узбекістан),
таджыкскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Таджыкістана (1986). Скончыў Ташкенцкі пед.ін-т (1949). Друкуецца з 1928. Піша на тадж. і ўзб. мовах. У кн. вершаў «Маяк» (1933), «Песні дня» (1938), «Каханне» (1940) паэтызацыя жыцця, мірнай працы, духоўнага свету суайчыннікаў. Вядучае месца ў яго творчасці займаюць тэмы подзвігу народа ў Вял.Айч. вайну, аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі: кн. франтавых навел «Помста таджыка» (1947), «З апавяданняў пра вайну» (1962), раманы «Вернасць» (кн. 1—2, 1949—58), «Не кажы, што лес пусты...» (1975). Аўтар п’ес, кінасцэнарыяў, нарысаў. На бел. мову творы Н. пераклала Г.Ткачова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПАСКІ́РЫ (Іван Георгіевіч) (25.12.1902, с. Кутол Абхазія — 14.11.1980),
абхазскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Абхазіі (1977). Друкаваўся з 1926. Аўтар зб-каў «Апавяданні» (1956), «Апавяданні маёй бабулі» (1977), аповесці «Чалавек і Радзіма» (1979), першага абх.сац.-быт. рамана «Тэмыр» (1937), эпапеі «Жаночая годнасць» (кн. 1—3, 1949—63, першапач. назва «Шлях Хімур», 1948), рамана «Каля падножжа Эрцаху» (1953). Яго творчасць адыграла значную ролю ў станаўленні абх. прозы і літ. мовы.