ЯКУ́БАЎ Адыл (н. 20.10.1926, с. Атабай Паўднёва-Казахстанскай вобл., Казахстан),

узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1985). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т у Ташкенце (1956). Друкуецца з 1950. У гіст. рамане «Скарбы Улугбека» (1974) стварыў жывы каларыт мінулага, псіхал. партрэты герояў. Аўтар зб-каў апавяд. «Першыя крокі» (1955), «Два каханні» (1956), раманаў на сучасную тэматыку «Нялёгка стаць мужчынам» (1966), «Сумленне» (1978), «Смутная песня лебедзяў» (1986), аповесцей «Равеснікі» (1953), «Мукадас» (1960), «Птушка жыве крыламі» (1970), п’ес. На бел. мову яго асобныя творы пераклаў А.​Рылько.

т. 18, кн. 1, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)