рака ў Бранскай вобл. Расіі і Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл. Беларусі, левы прытокр. Беседзь (бас. Дняпра). Даўж. 23 км, у межах Беларусі 12 км. Пл. вадазбору 148 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Семірычы Бранскай вобл. На рацэ плаціна і сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУТАІ́ (Jutai),
рака на З Бразіліі, правы прытокр. Амазонка. Даўж. 1200 км, пл.бас. 60 тыс.км² Цячэ па Амазонскай нізіне ў вельмі звілістым рэчышчы. Жыўленне дажджавое. Паводкі з сак. да чэрвеня. Сярэдні гадавы расход вады 2400 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЖА́НКА,
рака ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., левы прытокр. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 34 км. Пл. вадазбору 231 км². Пачынаецца каля в. Зарослае. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шыр. да 2 км. Пойма двухбаковая. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,5 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРАЧА́НКА,
рака ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., правы прытокр. Ясельда (бас.р. Прыпяць). Даўж. 24,3 км. Пл. вадазбору 149 км². Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Выжлавічы, цячэ ў межах раўніны Загароддзе. Ад вытоку на працягу 16,5 км рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУРУ́С (Purús),
рака ў Перу і Бразіліі, правы прытокр. Амазонка. Даўж. 3200 км, пл. басейна 365 тыс.км². Пачынаецца ў перадгор’ях Андаў, у Мантаньі, цячэ па Амазонскай нізіне ў вельмі звілістым рэчышчы. Разводдзе ў сак.—красавіку. Сярэдні расход вады 12,6 тыс.м³/с. Суднаходная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭ́ШАЎСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Rzeszowskie),
на ПдУ Польшчы. Пл. 3397 км², нас. 740 тыс.чал., гарадскога каля 42% (1993). Адм. ц. — г.Жэшаў. Найб. гарады: Мелец, Ланцут, Лежайск. Размешчана ў міжрэччы Віслы і Сана на Кальбушоўскім пласкагор’і і перадгор’ях Карпат. Клімат умераны. Сярэдняя т-растудз. -3 °C, ліп. 19 °C, ападкаў 700 мм за год. Гал. рэкі — Віслока (прыток Віслы) і Віслак (прыток Сана). Глебы на Пн малаўрадлівыя, падзолістыя, у цэнтр.ч. ўрадлівыя, утвораныя на лёсах, на Пд — горныя. Пад лесам 24% тэрыторыі. Гаспадарка прамысл.-аграрная. Прам-сць: трансп. сродкаў (авіяц., аўтамаб.), машынабудаванне (авіяц. рухавікі, станкі), металаапрацоўка (прадметы хатняй гаспадаркі, вырабы з серабра), харчасмакавая (кансервавая, піваварная, тытунёвая, цукр.), мэблевая, хім., буд. матэрыялаў. Здабыча прыроднага газу. Вырошчваюць пшаніцу, жыта, сланечнік, бульбу, кармавыя культуры, авёс. Гадуюць буйн. раг. жывёлу (малочнага кірунку), коней, птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ЖА, Продзвінка, Брожка,
рака ў Беларусі, у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 390 км². Пачынаецца паміж вёскамі Мачулкі і Мартынаўка, вусце за 1,5 км на У ад в. Продзвіна. У верхнім цячэнні 10 км рэчышча каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗА́ЛА (Odzala),
нацыянальны парк у Конга. Засн. ў 1935 (да 1940 запаведнік) у вярхоўях р. Мамбілі (прытокр. Ліквала). Пл. 110 тыс.га. Біясферны рэзерват. Захоўваюцца вільготны трапічны лес і саванна. У фауне звычайныя афрыканскі слон, буйвал, карлікавы буйвал, бонга, кустовая свіння, леапард, залаты кот і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ ІРГІ́З,
рака ў Заволжы, у Расіі, левы прыток Волгі. Даўж. 675 км, пл.бас. 24 тыс.км². Пачынаецца ў адгор’ях Агульнага Сырта, цячэ ў шырокай даліне, упадае ў Валгаградскае вадасховішча. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ў нізоўі каля 23 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУ́БА,
рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прытокр. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 84 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Асінаўка Краснапольскага р-на. Вадазбор на Чачорскай раўніне. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км ад вытоку.