біялагічны заказнік на Беларусі, у Веткаўскім р-не Гомельскай вобл.Засн. ў 1978. Пл. 5,9 тыс.га (1995). Уключае тэр. Веткаўскага лясніцтва. Створаны ў мэтах захавання ў прыродным стане месцаў росту і прыродных запасаў дзікарослых лек. раслін (крапівы двухдомнай, ландыша майскага, палыну горкага, цмену пясчанага, чабару, чарніц і інш.), а таксама для арганізацыі рацыянальнай нарыхтоўкі іх сыравіны. Займае лясныя масівы вакол рэк Сож і Беседзь, у якіх пераважаюць маладыя імшыстыя і чарнічныя хвойнікі, трапляюцца дубровы, бярэзнікі, невял. ўчасткі ельнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАБА́ЛЬНЫ МАНІТО́РЫНГ,
назіранне за планетарнымі працэсамі і з’явамі ў біясферы, у т. л. за вынікамі антрапагеннага ўздзеяння на прыроду. Уключае вывучэнне, ацэнку стану і прагназаванне змен прыродных працэсаў, кантроль за энергет. і цеплавым балансам Зямлі, узроўнямі радыяцыі, вуглякіслага газу, кіслароду, міграцыяй хім. элементаў, станам Сусветнага акіяна, кліматычнымі зменамі, міграцыямі жывёл і інш. з’явамі прыроды. Ажыццяўляецца ў межах міжнар. праграм навук. даследаванняў на базе наземных станцый, навук.-доследных суднаў, штучных спадарожнікаў Зямлі, біясферных запаведнікаў і інш. Дапаўняецца і звязаны з інш. відамі маніторынгу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́МЕРЫ,
прыморскі і бальнеагразевы курорт у Латвіі. У складзе г. Юрмала, за 44 км на З ад Рыгі, у лесапаркавай зоне на беразе Балтыйскага м.Засн. ў 1840-я г. на месцы прыродных выхадаў серных вод на тэр. сядзібы лесніка А.Кемеры (адсюль назва). Асн. прыродныя лек. фактары — крыніцы мінер. вод рознага саставу, мясц. тарфяныя і сапрапелевыя гразі, прыморскі клімат. Лечаць хваробы страўніка, кішэчніка, нерв. сістэмы, кровазвароту, гінекалагічныя. На тэр. курорта найбуйнейшы ў Латвіі санаторны комплекс, дзіцячыя санаторыі, зоны адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАПА́РК,
лес у непасрэднай блізкасці ад горада добраўпарадкаваны для адпачынку на ўлонні прыроды; адзін з відаў загараднага парку. Бываюць агульнага тыпу (прагулачныя), шматпрофільныя (для спорту, адпачынку, забаў) і спецыялізаваныя (курортна-аздараўленчыя, спарт., гісторыка-мемарыяльныя). Каля буйных гарадоў Л. звычайна займаюць 300—500 га. Адкрытыя прасторы (паляны, лугі, вадаёмы) у іх складаюць да 30%. Абсталяванне найчасцей робяць з прыродных матэрыялаў (дрэва, камень, чарот і інш.). Загарадныя паркі, у якіх пераважаюць лугі, паляны і вадаёмы наз.лугапаркамі і гідрапаркамі.
бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі цвёрдага паліва. Д-ртэхн.н. (1987). Скончыла БПІ (1955). З 1962 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац.АН (у 1975—95 заг. лабараторыі). Навук. працы па хіміі арган. кампанентаў торфу, бурага вугалю, сапрапеляў і расл. адходаў, распрацоўцы тэхналогій атрымання з іх біялагічна актыўных прэпаратаў для раслінаводства, кармавых дабавак для жывёлагадоўлі.
Тв.:
Торф в биотехнологии. Мн., 1987;
Гуминовые вещества в биосфере. М., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧО́РНЫЯ ГАРАДЫ́,
рэшткі пераважна сярэдневяковых комплексаў жылых, гасп., абарончых, пахавальных ці культавых (манастыры, храмы) пабудоў, часткова ў наземных, часткова ў прыродных ці штучна зробленых пячорах.
Вядомы на Балканскім п-ве, у Італіі, Турцыі, Крыме (Эскі-Кермен, Чуфут-Кале, Каламіта, Мангуп), на Каўказе (Уплісцыхе, Вардзія), у Сярэдняй Азіі, Індыі (Аджанта) і Кітаі (Дуньхуан).
Т.С.Скрыпчанка.
Да арт.Пячорныя гарады. 1. Пячорны горад Уплісцыхе. Грузія. 1 ст. да н.э. — 11 ст.н.э. 2. Пячорны будысцкі храм Юньган каля г. Датун. Кітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЦЭСІ́ЎНАСЦЬ (ад лац. recessus адступленне, выдаленне),
адсутнасць фенатыпічнага праяўлення аднаго алеля і абумоўленай ім бацькоўскай прыкметы ў гетэразіготнай асобіны, якая мае 2 розныя алелі аднаго гена. Напр., пры скрыжаванні чырванаплодных памідораў з жаўтаплоднымі першае пакаленне звычайна мае чырв. плады (дамінантная прыкмета, гл.Дамінантнасць). У наст. пакаленнях магчыма праяўленне ў гомазіготнай асобіны, якая мае 2 аднолькавыя алелі аднаго гена, жоўтай афарбоўкі (рэцэсіўная прыкмета). Насычанасць прыродных папуляцый рэцэсіўнымі генамі мае вял. значэнне для выжывання віду пры змене ўмоў існавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЕ́ТРЫ (сярэдневяковае лац. sal nitri ад лац. sal соль + nitrum прыродная сода, шчолач),
агульная гіст. назва нітратаў натрыю NaNO3 (натрыевая С.), калію KNO3 (калійная С.), амонію NH4NO3 (аміячная С.), кальцыю Ca(NO3)2 (кальцыевая С.), барыю Ba(NO3)2 (барыевая С.). Натрыевая (найб. пашырана) і каліевая С. трапляюцца ў выглядзе прыродных пакладаў, аднак атрымліваюць С. пераважна хім. шляхам. Выкарыстоўваюць як угнаенні (гл.Азотныя ўгнаенні), кампаненты піратэхн. саставаў, выбуховых рэчываў і інш.Гл. таксама Нітраты, Амонію злучэнні, Барыю злучэнні, Калію злучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫГА́Н (Аляксандр Іосіфавіч) (11.8.1905, в. Труханавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 28.8.1981),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1966), праф. (1968). Скончыў БСГА (1928) і Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1931). З 1932 у Ін-це хіміі, у 1959—79 у Ін-це фізікаарган. хіміі АН Беларусі (у 1944—76 заг. лабараторыі, у 1951—52 і 1967—70 нам. дырэктара). Навук. працы па хіміі драўніны, вывучэнні міжмалекулярных сувязей прыродных палімераў, каталітычнай дэлігніфікацыі раслінных тканак.
Тв.:
Процессы превращения древесины и ее химическая переработка. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЭТЫЛЕ́Н,
ненасычаны вуглевадарод, CH≡CH. Мал. м. 26,04. Бясколерны газ, tпл -80,8 °C, у цвёрды стан пераходзіць мінаючы вадкі, мала растваральны ў вадзе, растваральны ў ацэтоне. Сумесі з паветрам (2,3—80,7% аб’ёмных) выбухова небяспечныя. Атрымліваюць узаемадзеяннем карбіду кальцыю з вадой: Cac2+H2O → C2H2+Ca(OH)2 ці тэрмаакісляльным крэкінгам прыродных газаў. Зыходнае рэчыва для прамысл. вытв-сці полівінілхларыду, полівінілацэтату, полівінілавага спірту, поліакрыланітрыльных валокнаў і сінт. каўчукаў. Сумесі ацэтылену з кіслародам выкарыстоўваюць для зваркі і рэзкі металаў. Аказвае слабанаркатычнае дзеянне (ГДК у паветры 0,3 мг/м³).