Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАГРА́ФІЯ ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ,
навука, якая вывучае размяшчэнне асобных відаў і спалучэнняў прыродных рэсурсаў, праблемы іх ацэнкі, комплекснага выкарыстання і ўзнаўлення. Асн. кірункі даследаванняў: вывучэнне геаграфіі відаў прыродных рэсурсаў, забяспечанасці імі галін прам-сці і іх ролі ў дыферэнцыяцыі гаспадаркі, выяўленне і аналіз тэр. спалучэнняў рэсурсаў, вызначэнне шляхоў комплекснага іх выкарыстання з улікам экалагічных наступстваў, прагнозы стану рэсурснай базы нар. гаспадаркі. Вызначае таксама геаграфічны (тэрытарыяльны) падзел працы і гасп. спецыялізацыю. Выкарыстоўвае матэм., геафіз., аэракасм., картаграфічны, параўнальна-апісальны і экспедыцыйны метады даследавання.
К.К.Кудло.
т. 5, с. 115
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ КАДА́СТР,
сістэматызаваны збор звестак, якія колькасна і якасна характарызуюць пэўны від прыродных рэсурсаў (або прыроднае асяроддзе) з мэтай іх вывучэння, уліку і планавання выкарыстання. Змяшчае фіз.-геагр. характарыстыкі мясцовасці, класіфікацыю, дынаміку, ступень даследаванасці рэсурсаў, сац.-эканам. ацэнку і інш. Складанне П.р.к. — капітала- і навукаёмістае мерапрыемства. На Беларусі складаюцца П.р.к.: водны, зямельны, лясны, кліматычны, атм. паветра, нетраў, жывёльнага і расл. свету, тарфянога фонду, адходаў.
П.І.Лабанок.
т. 13, с. 81
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ АБМЕЖАВА́НАСЦЬ,
асноўны закон рэсурсазнаўства, згодна з якім планета Зямля — абмежаванае цэлае і ўсе яе рэсурсы і ўмовы канчатковыя. Антрапагеннае ўздзеянне на энергетыку планеты звыш дапушчальнай нормы выводзіць прыродную сістэму са стану раўнавагі, таму ідэя пра «невычарпальныя» прыродныя рэсурсы памылковая. Устанаўленне збалансаванага антрапагеннага абмену рэчываў — адна з гал. задач чалавецтва.
П.І.Лабанок.
т. 13, с. 81
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ПРАБЛЕ́М ВЫКАРЫСТА́ННЯ ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ І ЭКАЛО́ГІІ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1932 у Мінску як Ін-т торфу АН Беларусі, з 1990 сучасная назва. Лабараторыі (1998): кліматалогіі, аптымізацыі геасістэм, інфарм. забеспячэння прыродакарыстання, мадэліравання геаэкасістэм, трансфармацыі рэчыва і энергіі ў геаэкасістэмах, фіз.-хім. механікі прыродных дысперсных сістэм, калоіднахім. асноў эколагабяспечных тэхналогій, хіміі і хім. тэхналогій цвёрдага паліва, фіз.-хім. метадаў даследаванняў, выкарыстання і аховы тарфяных радовішчаў, сапрапеляў, біягеахіміі ландшафтаў, аграэкалогіі; навук.-тэматычная група «Масларастваральныя паверхнева-актыўныя рэчывы»; аддзелы: канструктарска-тэхналагічны, замежных сувязей і навук-тэхн. інфармацыі; эксперым. база «Дукора». Аспірантура (з 1957), дактарантура (з 1989).
Асн. кірункі даследаванняў: ацэнка, прагназаванне і аптымізацыя антрапагенных уздзеянняў на навакольнае асяроддзе; навук. абгрунтаванне стварэння рэсурсазберагальных тэхналогій, здабычы, перапрацоўкі і выкарыстання цвёрдых гаручых выкапняў. Вынікі даследаванняў: вывучаны генезіс, фіз.-хім. ўласцівасці торфу і сапрапеляў, распрацаваны эколагабяспечныя і рэсурсазберагальныя тэхналогіі іх выкарыстання ў нар. гаспадарцы; вывучаны механізмы ўтварэння гумусу; зроблена ацэнка прыродна-рэсурснага патэнцыялу Беларусі; вызначаны заканамернасці ўздзеяння прыродных антрапагенных фактараў на геахімію і геафізіку ландшафтаў, распрацаваны матэм. мадэлі для вывучэння функцыянавання прыродных сістэм. У Ін-це працавалі акад. АН Беларусі Б.В.Ерафееў, чл.-кар. Ф.А.Апейка, П.І.Бялькевіч, І.Р.Блох, В.Г.Гарачкін, Б.К.Клімаў, У.Я.Ракоўскі; працуюць акад. Нац. АН Беларусі М.М.Бамбалаў, І.І.Ліштван (ганаровы дырэктар), чл.-кар. У.Ф.Логінаў (дырэктар з 1997), А.А.Цярэнцьеў, 13 дактароў навук.
В.Ф.Іконнікаў.
т. 7, с. 270
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыро́дны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прыро́дны |
прыро́дная |
прыро́днае |
прыро́дныя |
| Р. |
прыро́днага |
прыро́днай прыро́днае |
прыро́днага |
прыро́дных |
| Д. |
прыро́днаму |
прыро́днай |
прыро́днаму |
прыро́дным |
| В. |
прыро́дны (неадуш.) прыро́днага (адуш.) |
прыро́дную |
прыро́днае |
прыро́дныя (неадуш.) прыро́дных (адуш.) |
| Т. |
прыро́дным |
прыро́днай прыро́днаю |
прыро́дным |
прыро́днымі |
| М. |
прыро́дным |
прыро́днай |
прыро́дным |
прыро́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МІЖНАРО́ДНЫ САЮ́З АХО́ВЫ ПРЫРО́ДЫ І ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ (МСАП; International Union for Conservation of Nature and Natural Resources). Засн. ў 1948. Уключае больш за 500 устаноў з 130 дзяржаў і 24 міжнар. арг-цыі. Задачы МСАП: наладжванне міжнар. кантролю за станам аб’ектаў прыроды і выкарыстаннем прыродных рэсурсаў, улік і ахова рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін (Міжнар. Чырв. кніга), каардынацыя міжнар. супрацоўніцтва па ахове прыроды. Супрацоўнічае з ЮНЕСКА (праграма «Чалавек і біясфера»), Сусв. фондам аховы дзікай прыроды і інш. Вышэйшы орган МСАП — Ген. асамблея, якая склікаецца раз у 3 гады. Штаб-кватэра ў Швейцарыі (г. Моржэ). МСАП прыняў удзел у арганізацыі і правядзенні 1-га Міжнар. кангрэса па біясферных запаведніках у Мінску (1983).
М.М.Пікулік.
т. 10, с. 344
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гле́бава-прыро́дны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гле́бава-прыро́дны |
гле́бава-прыро́дная |
гле́бава-прыро́днае |
гле́бава-прыро́дныя |
| Р. |
гле́бава-прыро́днага |
гле́бава-прыро́днай гле́бава-прыро́днае |
гле́бава-прыро́днага |
гле́бава-прыро́дных |
| Д. |
гле́бава-прыро́днаму |
гле́бава-прыро́днай |
гле́бава-прыро́днаму |
гле́бава-прыро́дным |
| В. |
гле́бава-прыро́дны (неадуш.) гле́бава-прыро́днага (адуш.) |
гле́бава-прыро́дную |
гле́бава-прыро́днае |
гле́бава-прыро́дныя (неадуш.) гле́бава-прыро́дных (адуш.) |
| Т. |
гле́бава-прыро́дным |
гле́бава-прыро́днай гле́бава-прыро́днаю |
гле́бава-прыро́дным |
гле́бава-прыро́днымі |
| М. |
гле́бава-прыро́дным |
гле́бава-прыро́днай |
гле́бава-прыро́дным |
гле́бава-прыро́дных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
гляцыяло́гія, -і, ж.
Навука аб прыродных ільдах ва ўсіх іх формах на паверхні Зямлі.
|| прым. гляцыялагі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)