САЛІТЭ́Р (франц. solitaire ад лац. solitarius адзінокі) у садова-паркавым мастацтве, адзіночныя пасадкі дрэў, кустоў або кветкава-дэкар.раслін. Мае самаст.дэкар. значэнне — канцэнтруе ўвагу на дэталях садова-паркавай кампазіцыі.
Салітэрныя дрэвы вызначаюцца памерамі, формай кроны, афарбоўкай, дэкар. кветкамі, пладамі і гарманічна ўпісваюцца ў ландшафт. Найчасцей выкарыстоўваюць святлолюбівыя пароды (хвоя звычайная, бярозы павіслая і яп., лістоўніцы сібірская і еўрап., таполі канадская і пірамідальная, акацыя белая, лох серабрысты, яблыні Нядзвецкага, ягадная і інш.). Кусты С. бываюць у штамбавай (ружы, глог), сцелістай (ядловец казацкі) і інш. формах. Кветкава-дэкар. расліны для С. падбіраюць буйныя, з яркімі і арыгінальнымі кветкамі і лісцем (півоні, вяргіні, астыльбы, хосты, папараці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧАВІ́ЦА, сачыўка (Lens),
род кветкавых раслінсям. бабовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Зах. Азіі, Паўд. Еўропе. У культуры — С. харчовая, або звычайная (L. culinaris), вядомая з неаліту. Вырошчваецца ва ўсіх земляробчых раёнах, акрамя Аўстраліі і Паўн. Амерыкі. У Расіі — з 14 ст.
С. харчовая — аднагадовая травяністая расліна выш. 20—75 см. Сцёблы баразнаватыя, прамыя або ўзыходныя. Лісце складанае, парнаперыстае, з вусікамі. Кветкі белыя, ружовыя, фіялетавыя, у пазухах лісця. Плод — боб. Насенне мае да 35% бялку, каля 60% крухмалу, да 2,5% алею. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці бялковых прэпаратаў, каўбас, кансерваў, кандытарскіх вырабаў. Салома і мякіна — корм ’для жывёл. Харч., кармавая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́РЦЫЯ (Swertia),
род кветкавых раслінсям. гарычкавых. Больш за 70 відаў. Пашыраны ў гарах Еўропы, Азіі, Усх. Афрыкі, Паўн. Амерыкі. Растуць на вільготных або замшэлых альпійскіх лугавінах, па берагах ручаёў. На Беларусі 1 від — С. шматгадовая (S. perennis), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў забалочаных драбналістых лясах, хмызняках, на тарфяных балотах.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны з прамастойнымі, простымі або слабагалінастымі сцёбламі. Лісце ў прыкаранёвай разетцы суцэльнае, эліптычнае, сцябловае — супраціўнае або чаргаванае. Кветкі правільныя, сінія, брудна-фіялетавыя, часам жаўтаватыя, з цёмнымі плямамі, сабраныя ў гронкападобнае або мяцёлчатае суквецце. Плод — каробачка. Лек., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕКВОЯДЭ́НДРАН,
мамантавае дрэва, велінгтонія (Sequoiadendron), род голанасенных раслінсям. таксодыевых. 1 рэліктавы від — С. гіганцкі (S. giganteum). Пашыраны ў Паўн. Амерыцы (Каліфорнія). Выкапнёвыя рэшткі выяўлены ў Паўн. паўшар’і. Культывуецца ў парках і садах Сярэдняй Еўропы і на Пд Еўразіі.
Вечназялёныя хваёвыя дрэвы. Жывуць да 2,5 тыс. (паводле інш. звестак, да 3—4 тыс.) гадоў. Ствол прамы, стройны, выш. да 100 м, дыяметрам да 10 м, у старых дрэў свабодны ад галін амаль да палавіны. Крона густая, канічная або акруглая. Ігліца размешчана спіральна, шышкі даўж. 5—7,5 см. Некат. гіганцкія экзэмпляры маюць уласныя імёны. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛАГІНЕ́ЛА (Selaginella),
род споравых раслінсям. селагінелавых. Каля 700 відаў. Пашыраны ўсюды. Большасць С. трапляецца ў вільготных трапічных лясах, здольныя доўгі час знаходзіцца ў цемнаце і вадзе. У пустынных С. у час засухі лісце і парасткі скручваюцца і расліна ўпадае ў крыптабіёз (пры ўвільгатненні — ажывае). На Беларусі культывуюць у аранжарэях і пакоях.
Шматгадовыя дзераза- або мохападобныя травяністыя расліны ад далікатных дзярнінных форм выш. 5—10 см да лазячых і павойных з даўж. сцябла да некалькіх метраў. На парастках 2 рады дробнага спіннога лісця і 2 рады больш буйнога бакавога. Размнажаюцца спорамі і вегетатыўна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНПО́ЛІЯ, узумбарская фіялка (Saintpaulia),
род кветкавых раслінсям. геснерыевых. Больш за 20 відаў. Пашыраны ў горных трапічных лясах Усх. Афрыкі. У Еўропе ўведзены ў культуру ў 19 ст. Існуе некалькі тысяч сартоў і гібрыдаў. На Беларусі вырошчваюць як пакаёвую расліну. Найб. папулярныя — мініяцюрныя і ампельныя формы з махровымі кветкамі.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 30 см. Сцёблы ўкарочаныя, часам сцелістыя. Апушанае лісце чаранковае, акруглае, гафрыраванае або хвалістае па краях. Кветкі адзіночныя ці ў рыхлых гронках, ад белага, ружовага, блакітнага да цёмна-сіняга і пурпуровага колераў; простыя, махрыстыя, паўмахровыя, махровыя, зоркападобныя, гафрыраваныя. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІВЕ́Ц (Nardus),
род кветкавых раслінсям. метлюжковых. 1 від — С. стаячы (N. stricta). Пашыраны ў цеплаўмераным поясе Еўразіі. Заносны ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца на лясных пясчаных палянах, на ўскрайках балот, часам утварае лугі. Нар. назвы пясюк, чортава барада.
Шматгадовая травяністая расліна выш. 10—40 см. Утварае густыя дзярніны. Сцёблы цвёрдыя, прамастойныя, без вузлоў. Лісце шчацінкападобнае, шызавата-зялёнае, шурпатае. Адмерлае лісце захоўваецца некалькі гадоў і ўтварае светлую «грыву» вакол жывых парасткаў (адсюль назва). Суквецце — аднабокі колас з сядзячымі аднакветнымі каласкамі. Плод — зярняўка. Кармавая расліна нізкай якасці (індыкатар беднасці глебы), выкарыстоўваецца для замацавання пяскоў і як дэкаратыўная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНУ́ЗІЯ (ад грэч. synusia сумеснае знаходжанне, згуртаванне),
прасторава і экалагічна адасобленая ч. расл. згуртавання (фітацэнозу), якая складаецца з відаў раслін адной або некалькіх экалагічна блізкіх жыццёвых форм. Паняцце «С.» ўвёў ням. геабатанік Х.Гамс (1918), які з батанікамі швед. Э.Дзю Рые і эст. Т.Ліпмаа распрацавалі т.зв. метад С., згодна з якім С. — зыходны аб’ект вывучэння расліннасці. С. адрозніваюцца ў марфал., фларыстычных, экалагічных і фітацэнатычных адносінах. У лясах умеранага пояса трапляюцца дзесяткі С., у т. л. ярусныя (дрэвы, кусты, кусцікі), эпіфітныя (лішайнікі, імхі, водарасці на ствалах), эпіфальныя (паразітычныя грыбы на лісці), эпіксільныя (грыбы на адмерлай драўніне), унутрыглебавыя (мікраарганізмы) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЕРАТЫ́НІЯ (Sclerotinia),
род сумчатых грыбоў сям. склератыніевых. Каля 15 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераным поясе. Паразіты травяністых раслін, большасць — на раслінах сям. асаковых. Выклікаюць склератыніёзы. На Беларусі найб. пашыраны С. склерацыйныя (S. sclerotiorum), узбуджальнік белай гнілі с.-г. культур, і С. канюшынавая (S. trifoliorum), узбуджальнік рака канюшыны.
Цыкл развіцця мае 2 стадыі: на першай утвараюцца склероцыі, што служаць для перазімоўкі грыба, на другой — міцэлій або пладовыя целы (апатэцыі). Міцэлій шматклетачны, белы, лямцавы, знаходзіцца на паверхні расліны або ўнутры пашкоджаных органаў. На ім развіваюцца склероцыі, якія вясной прарастаюць міцэліем або некалькімі жаўтавата-карычневымі апатэцыямі дыяметрам да 10 мм. Канідыяльнае споранашэнне адсутнічае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНЫЯ МЕ́ТАДЫ БАРАЦЬБЫ́са шкоднікамі і пустазеллем,
метады стварэння біял. перашкоды для распаўсюджвання, памяншэння колькасці або знішчэння шкодных з пункту гледжання чалавека арганізмаў. Засн. на ўзаемаадносінах арганізмаў у біяцэнозах, пры якіх выкарыстоўваюцца натуральныя ворагі або ўзбуджальнікі хвароб шкоднікаў ці пустазелля і найб. спрыяльныя ў экалагічным сэнсе. Тэрмін прапанаваў амер. заолаг Л.Хоўард (1916). Мікрабіял. метад у барацьбе са збожжавымі жукамі ўпершыню ў Расіі выкарыстаў І.І.Мечнікаў (1879). Найб. пашыраныя біялагічныя метады барацьбы: інтрадукцыя драпежнікаў або паразітаў сярод папуляцыі шкоднікаў (рыба гамбузія выкарыстоўваецца супраць малярыйнага камара; эфектыўная барацьба з чырвонай крывяной тлёй вядзецца з дапамогай паразіта афелінуса, завезенага з ЗША, і інш.); выкарыстанне патагенных мікраарганізмаў (вірус міксаматозу супраць трусоў у Аўстраліі, вірусы гранулёзу супраць азімай і зерневай совак, энтабактэрын супраць вусеняў яблыневай і пладовай моляў, баярышніцы і інш.); спец. спосабы практычнага выкарыстання энтамафагаў і акарыфагаў (развядзенне трыхаграмы для барацьбы з шэрагам с.-г. і лясных шкоднікаў, драпежнага кляшча фітасеюлюса супраць павуцінных кляшчоў у цяпліцах і інш.); рэпрадукцыйныя метады (скормліванне ваўкам, каётам і лісам стэрылянтаў, якія выклікаюць бясплоднасць самак ці зніжаюць тэмпы размнажэння і інш.); выкарыстанне жывёл для барацьбы з пустазеллем (знішчэнне святаянніку прадзіраўленага з дапамогай лістаеда і златкі); экалагічная прафілактыка (падтрымка экалагічнай мазаікі, скарачэнне плошчаў монакультур і інш.).
На Беларусі біялагічныя метады барацьбы распрацоўваюцца ў Ін-це лесу АН і НДІ аховы раслінААН. Распрацаваны біялагічныя метады барацьбы з хвоегрызучымі шкоднікамі лесу і с.-г.раслін у закрытым грунце. Ускосна распрацоўка біялагічных метадаў барацьбы стымулявала даследаванні, якія прывялі да стварэння т.зв.біялагічнай зброі.