ПАШКЕ́ВІЧ (Нічыпар Еўдакімавіч) (н. 12.12.1924, в. Філістава Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. крытык і літ.-знавец. Канд.філал.н. (1970). Засл. работнік культ. Беларусі (1974). Скончыў Рэсп.парт. школу прыЦККП(б)Б (1948), Віцебскі пед.ін-т (1951), Акадэмію грамадскіх навук прыЦККПСС (1960). Працаваў у рэдакцыях газет (у 1961—69 рэд.газ. «Літаратура і мастацтва»), з 1974 нам. дырэктара Ін-та л-ры АН Беларусі, у 1979—87 гал. рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». Друкуецца з 1943. Аўтар кніг пра пасляваен. бел. прозу «На шырокіх шляхах жыцця» (1965, Дзярж. прэмія Беларусі 1966), «На эпічным напрамку» (1969), артыкулаў пра творчую індывідуальнасць А.Адамовіча, Я.Брыля, І.Мележа, І.Навуменкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНТАПЛА́СТ,
прынятая ў СССРгандл. назва полі-3,3-біс-(хлорметыл) аксетану; сінтэтычны тэрмапластычны лінейны палімер, [CH2C(CH2Cl)2CH2O]. Сінтэзаваны ў 1951 у Вялікабрытаніі. Прамысл.вытв-сць пачата ў 1959 у ЗША, дзе яго выпускаюць пад назвай пентон.
Бясколернае рогападобнае рэчыва, мал. м. (100—250) 103, шчыльн. 1400 кг/м³, tпл 180 °C (раскладаецца пры 285 °C). Раствараецца ў цыклагексаноне, хлорбензоле пры t > 100 °C. Паводле трываласных паказчыкаў блізкі да поліпрапілену. Устойлівы да ўздзеяння мінер. кіслот, шчолачаў, масел, нітрабензолу, раскладаецца моцнымі акісляльнікамі (напр., олеумам). У вырабы перапрацоўваюць ліццём пад ціскам, экструзіяй, вакуум- і механапнеўмафармаваннем. мех. апрацоўкай. Выкарыстоўваюць у машынабудаванні (для вырабу прэцызійных дэталяў і дэталяў вузлоў трэння), для футроўкі хім. абсталявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЭЛЬМА́Н (Тэадор Львовіч) (30.9.1933, Мінск — 12.10.1974),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1969), праф. (1970). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі (з 1963 заг. лабараторыі), адначасова выкладаў у БДУ. Навук. працы па матэм. фізіцы, тэорыі цеплаправоднасці, цеплафізіцы, стат. фізіцы. Распрацаваў (разам з А.В.Лыкавым) тэарэт. асновы спалучаных задач цеплаабмену пры знешнім абцяканні цел і метады іх рашэння. Даследаваў асаблівасці працэсаў пераносу пры сублімацыі цвёрдых цел у вакуум.
Тв.:
Тепло- и массообмен в процессах сублимации в вакууме. М., 1973 (разам з Дз.П.Лебедзевым);
Диффузия в сложных молекулярных структурах. Мн., 1974 (разам з С.Г.Галакціёнавым, Р.В.Нікіфаровічам);
Физика биологических мембран. М., 1976 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАТЭХНІ́ЧНЫЯ САСТА́ВЫ,
сумесі, гарэнне якіх адбываецца адначасова са светлавымі, гукавымі, дымавымі і рэактыўнымі піратэхн. эфектамі (гл.Піратэхніка). Пры гарэнні П.с. вылучаецца вял. колькасць цеплаты; т-ра гарэння ад 400 °C (дымавыя саставы) да 3000 °C (асвятляльныя саставы).
Аснова большасці П.с. — сумесі акісляльніку з гаручым. У якасці акісляльнікаў выкарыстоўваюць нітраты, хлараты шчолачных і шчолачна-зямельных металаў, аксіды некаторых металаў; у якасці гаручага — пераважна парашкі магнію, алюмінію і іх сплаваў, а таксама вуглевадародныя сумесі (газа, бензін, мазут), драўняны вугаль і інш. Выкарыстоўваюць у вытв-сці боепрыпасаў (гл.Запальныя саставы), для зваркі рэек, труб, эл. правадоў, пры даследаваннях верхніх слаёў атмасферы, кіназдымках, арганізацыі феерверкаў, у сельскай гаспадарцы (барацьба са шкоднікамі, рассейванне граду і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРО́ЛІЗ (ад піра... + лізіс),
дэструктыўныя ператварэнні арган. злучэнняў пад уздзеяннем высокай (некалькі соцень градусаў) т-ры. Пры П. адначасова з асн. рэакцыяй (расшчапленнем вуглярод-вугляродных сувязей), што прыводзіць да ўтварэння прадуктаў ненасычанага характару з меншай малекулярнай масай, адбываюцца рэакцыі ізамерызацыі, цыклізацыі, полімерызацыі ці полікандэнсацыі зыходных злучэнняў і прадуктаў іх ператварэнняў. У прам-сці найб. пашыраны П. нафтавай сыравіны, піроліз драўніны, а таксама вугалю (гл.Каксаванне).
П. нафтавай сыравіны (пераважна газаў нафтаперапрацоўкі, бензінавых і газойлевых фракцый) — дэструктыўныя ператварэнні вуглевадародаў нафтыпры т-рах 650—900 °C (гл.Крэкінг тэрмічны). Асн.прамысл. працэс атрымання этылену, прапілену, а таксама бутэнаў, бутадыену, бензолу, талуолу і інш. манамераў і паўпрадуктаў для хім. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМАКАНІЁЗ (ад грэч. pneumon лёгкія + konia пыл),
прафесійная хвароба лёгкіх чалавека, абумоўленая ўздзеяннем прамысл. пылу. Пры П. развіваюцца склератычныя змены лёгачнай тканкі, у ёй разрастаецца злучальная тканка (гл.Пнеўмасклероз). Найб. небяспечны пыл з часцінкамі, меншымі за 5 мкм, які пры ўдыху пранікае ў глыбокія аддзелы лёгачнай тканкі. Выклікае П. расл. пыл (напр., мука, тытунь), жывёльны (футравы, валасяны), мінер. (азбеставы), метал. (алюмініевы, жалезны). Працяглае ўдыханне арган. пылу выклікае хранічны насмарк, ларынгіт, трахеіт, бранхіт, пнеўманію. Растварэнне часцінак пылу ў лёгачнай тканцы прыводзіць да ўтварэння таксічных хім. злучэнняў. Асабліва небяспечна ўдыханне пылу, які мае ў сабе свабодны двухвокіс крэмнію (гл.Сілікоз). Найб. частае ўскладненне П. — хранічная лёгачна-сардэчная недастатковасць. Лячэнне комплекснае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАНДТЛЬ ((Prandtl) Людвіг) (4.2.1875, г. Фрайзінг, Германія — 15.8.1953),
нямецкі вучоны ў галіне механікі, адзін са стваральнікаў эксперым. аэрадынамікі. Скончыў вышэйшае політэхн. вучылішча ў Мюнхене (1899). З 1904 праф. Гётынгенскага ун-та, у 1925—47 дырэктар Ін-та гідрааэрадынамікі (г. Гётынген). Навук. працы па тэорыі пругкасці і пластычнасці, гідрааэрамеханіцы, газавай дынаміцы, дынамічнай метэаралогіі. Увёў уяўленне аб пагранічным слоі і адрыўным цячэнні пры абцяканні цел. Выканаў фундаментальныя даследаванні турбулентнага цячэння ў трубах, турбулентнасці свабоднай атмасферы і звышгукавога выцякання газаў, увёў крытэрый падобнасці пры цеплаперадачы (лік П.) у рухомых патоках вадкасцей і газаў.
Тв.:
Рус.пер. — Гидроаэромеханика. 2 изд. М., 1951.
Літ.:
Лойцянский Л.Г. Механика жидкости и газа. 5 изд. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСЛЕ́ДАВАННЕ,
від баявых дзеянняў; наступленне на адыходзячага праціўніка з мэтай яго знішчэння або ўзяцця ў палон. Сутнасць П. ў нанясенні моцных агнявых удараў, імклівага руху наперад для выхаду на флангі і тыл праціўніка. П. ажыццяўляецца прыадступленні праціўніка ці наўмысным адводзе ім войск на новыя рубяжы, пры поспеху ў сустрэчным баі, нанясенні контрудару і інш., можа быць паралельнае і франтальнае.
П. выкарыстоўвалася амаль ва ўсіх войнах, у т. л. тых, што адбываліся з удзелам ВКЛ. У больш позні час класічны прыклад П. — баявыя дзеянні франц., а потым рас. армій у вайну 1812.
У сучасных войнах і аперацыях П. як від баявых дзеянняў практыкуецца рэдка або зусім не ажыццяўляецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРОЛЕТА́РСКАЯ РЕВОЛЮ́ЦИЯ»,
савецкі гіст. часопіс. Выдаваўся на рус. мове ў Маскве ў 1921—41 [у 1921—28 орган Камісіі ЦКВКП(б) па гісторыі Кастр. рэвалюцыі і Камуніст. партыі, у 1928—31 — Ін-та Леніна прыЦКВКП(б), у 1933—41 — Ін-та Маркса—Энгельса—Леніна прыЦКВКП(б)]. Выйшлі 132 нумары, перыядычнасць выпуску мянялася. У розныя гады рэдактарамі былі М.С.Альмінскі, С.І.Канатчыкаў, М.А.Савельеў, В.Г.Кнорын і інш. Друкаваліся даследчыя артыкулы, дакументы па гісторыі рабочага руху, Камуніст. партыі, Кастр. рэвалюцыі 1917 і Грамадз. вайны (у т. л. на тэр. Беларусі), пра відных дзеячаў партыі, рабочага і с.-д. руху, мемуары, крытыка, бібліяграфія і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫГАВО́Р СУДА́,
рашэнне, якое выносіцца судом па пытанні вінаватасці або невінаватасці абвінавачанага і аб прымяненні да яго пакарання. На Беларусі суды пастанаўляюць П.с. імем Рэспублікі Беларусь. П.с. павінен быць законны, матываваны, справядлівы і абгрунтаваны доказамі, што былі разгледжаны ў суд. пасяджэнні. Выносіцца судом у дарадчым пакоі пры захаванні тайны нарады суддзяў. П.с. можа быць абвінаваўчым або апраўдальным (калі не ўстаноўлена падзея злачынства або ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаюць прыкметы злачынства ці не даказаны яго ўдзел ва ўчыненні злачынства). П.с. складаецца з уводнай, апісальнай і рэзалютыўнай частак. П.с. піша адзін з суддзяў, якія прымалі ўдзел у яго пастанаўленні, падпісваецца ўсімі суддзямі. Суддзя, які застаўся пры асобнай думцы, таксама падпісвае П.с.