рака ў Беларусі, У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 15 км. Пл. вадазбору 40 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Замошша. Ад вытоку на працягу 6 км рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУНІ́ЛАВІЦКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр адзінка ў 1921—25 у Зах.Беларусі ў складзе Польшчы. Спачатку ў Навагрудскім, з 1922 у Віленскім ваяв. Падзяляўся на гміны. Цэнтр — г. Дунілавічы. У сувязі з пераносам пав. цэнтра перайменаваны ў Пастаўскі павет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НТВАРГ (Анатоль Абрамавіч) (н. 3.10.1948, Мінск),
бел. спартсмен — міжнар. (стаклетачныя) шашкі. Міжнар. гросмайстар (1971). Скончыў БДУ (1972). Чэмпіён свету (1978, 1980, 1984, 1985), неаднаразовы чэмпіён СССР у асабістым першынстве, пераможца Сусв. шашачнай алімпіяды (1992) у складзе каманды Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕСЯ́ЦКІ,
у Расіі ў 14 — пач. 20 ст. ніжэйшы выбарны (з 18 ст. паліцэйскі) чын, які дапамагаў уладам пры вышуку і судзе. Звычайна выбіраўся ад 10 двароў. На Беларусі пасада Дз. існавала ў канцы 18 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЯРО́Г (лац. Capricornus),
адно з 12 сузор’яў задыяка. Найб. яркая зорка δ К. 2,8 візуальнай зорнай велічыні; 50 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр.Беларусі відаць у канцы лета — пач. восені. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАТУ́ША,
бел. страва з мукі. Кіпяцілі малако, у яго патрошку сыпалі муку, перамешваючы калатоўкай, і варылі. Часам муку замочвалі вадой або замешвалі густа. Калі К. варылі на вадзе, яе запраўлялі алеем або заскварвалі. Была пашырана па ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЎ (лац. Leo),
задыякальнае сузор’е. Найб. яркая зорка Рэгул (α Л.), 1-й зорнай велічыні, разам з зоркамі β, δ, γ утварае трапецыю; 70 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. З тэр.Беларусі відаць зімой і вясной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́РА (лац. Lyra),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найярчэйшая зорка Вега (а Л.). Іншыя, больш слабыя зоркі сузор’я, утвараюць невял. паралелаграм ніжэй і ўлева ад Вегі. На тэр.Беларусі відаць вясной, летам і ўвосень. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́КАЦЬ,
старажытная мера (адзінка) даўжыні. Вызначаўся даўжынёй рукі ад канца сярэдняга ці вял. пальца да лакцявога згіну. Л. карысталіся на Беларусі і ў Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. 1 Л. = 0,3044 сажня = 0,9135 аршына = 14,5 вяршка = 0,6497 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ ПЁС (лац. Canis Minor),
экватарыяльнае сузор’е. Найб. яркія зоркі — α (Працыён) і β — маюць бляск 0,4 і 2,9 візуальнай зорнай велічыні. На тэр.Беларусі відаць круглы год (найлепш у снеж.—лютым). Гл.Зорнае неба.