ГЕ́РЧЫК (Канстанцін Васілевіч) (н. 27.9.1918, в. Сорагі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
генерал-палкоўнік (1976). Канд.ваен.н. (1968). Скончыў Артыл. акадэмію імя Дзяржынскага (1950). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м і 4-м Укр. франтах: камандзір узвода, батарэі, дывізіёна, нач. штаба палка, брыгады. Удзельнік баёў пад Бабруйскам, Рослаўлем, Бранскам, Яльцом, Варонежам, Курскам, Львовам, Прагай. У 1954—89 на выкладчыцкай рабоце, нач. касмадрома Байканур, камандуючы ракетнай арміяй СССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—80.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ЛУДЗЕЎ (Віктар Рыгоравіч) (22.3.1905, г. Угліч Яраслаўскай вобл., Расія — 21.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну. Ген.-маёр (1942), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў камандныя курсы (1929), курсы ўдасканалення каманднага саставу (1930, 1934), курсы Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1940). У Чырв. Арміі з 1921. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах, Данскім, Цэнтр., Бранскім, 1-м Бел. франтах. Вызначыўся ў Беларускай аперацыі 1944: стралк. корпус пад яго камандаваннем авалодаў г.п. Клічаў, удзельнічаў у вызваленні Мінска. У г. Ваўкавыск каля школы № 1 устаноўлены яго бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭ́ЛЬЦЫ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сосніца, за 38 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,78 км², даўж. 1,9 км, найб.шыр. 720 м, найб.глыб. 2,8 м, даўж. берагавой лініі больш за 5 км. Пл. вадазбору 63,5 км². Схілы катлавіны выш. да 7 м (на Пд 15—20 м), пад лесам, на ПнЗ разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, выслана пераважна пяском і глеямі, у цэнтры — сапрапелем. Зарастае. Упадаюць р. Няклейка і ручай звоз. Сіценец, выцякае р. Жэльцанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́ЛЬСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ Дзейнічала ў жн. 1941 — ліп. 1944 у в. Заполле Ружанскага р-на
(цяпер Пружанскі р-н) Брэсцкай вобл.пад кіраўніцтвам Ружанскіх антыфаш. к-та і падп. райкома ЛКСМБ (зжн. 1943). У 1942 налічвала 16 чал. Сакратары: Я.І.Гардзей (да чэрв. 1943),
У.І.Прадко (да жн. 1943), І.М.Маньчык (да ліп. 1944). Падпольшчыкі здабывалі зброю і боепрыпасы для партызан, распаўсюджвалі лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, праводзілі дыверсіі, са здабытых шрыфтоў у 1942 абсталявалі друкарню. У в. Заполле ў гонар падпольшчыкаў пастаўлены абеліск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМЕЯШЫ́ЙНЫЯ ЧАРАПА́ХІ (Chelidae),
сямейства паўзуноў падатр.бакашыйных чарапах. 10 родаў, больш за 30 відаў. Пашыраны ў рэках і азёрах Паўд. Амерыкі, Аўстраліі, Новай Гвінеі. Найб. вядомыя З.ч.: аўстралійская (Chelodina longicollis), гідрамедузы (Hydromedusa), махрыстая, або матамата (Chelus fimbiriatus). Несапраўдная эмідура, якая жыве ў Паўд.-Зах. Аўстраліі, занесена ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. панцыра да 40 см. Характэрна доўгая шыя, якая разам з галавой закладваецца збоку пад панцыр, а не ўцягваецца ўнутр. Панцыр звычайна значна пляскаты. Адкладваюць 15—20 яец. Драпежныя. Некат. — аб’екты палявання (мяса, яйцы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАФА́Н (Барыс Міхайлавіч) (28.4.1891, г. Адэса, Украіна — 10.3.1976),
расійскі архітэктар; прадстаўнік канструктывізму. Нар.арх.СССР (1970). Скончыў Вышэйшы ін-т прыгожых мастацтваў (1916) і Школу інжынераў (1919) у Рыме. З 1924 працаваў у Маскве: комплексы Нафтавага і Горнага ін-таў (1947—50), Цэнтр.ін-тфіз. культуры (1972—81); кіраваў забудовай буйных жылых масіваў (Ізмайлава, Мар’іна Рошча; 1955—66), будаваў клінічны санаторый у Барвісе пад Масквой (1931—35). Аформіў павільёны СССР на Міжнар. выстаўках у Парыжы (1937, скульпт. В.Мухіна; Дзярж. прэмія СССР 1941) і Нью-Йорку (1939, у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДО́ЛТА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 11 км на ПнЗ ад г. Міёры. Пл. 0,58 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 630 м, найб.глыб. 13,1 м, даўж. берагавой лініі 5,4 км. Пл. вадазбору 13,2 км². Схілы катлавіны выш. 15—20 м, параслі лесам, на У 2—5 м, разараныя, на З невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ сплавінныя. Мелкаводдзе да глыб. 2 м пясчанае, ніжэй глеістае. Упадаюць 2 ручаі, на Пд выцякае ручай у р. Вята.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКАНАБО́РСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1566,
антыкаталіцкае паўстанне ў Нідэрландах, першы этап Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. Праходзіла пад сцягам кальвінізму. Пачалося 11 жн. ў гарадах Хондсхарт, Арманцьер і Касель, хутка ахапіла амаль усе правінцыі Нідэрландаў. Паўстанцы разграмілі каля 5,5 тыс. цэркваў і манастыроў. 23.8.1566 ісп. намесніца ў Нідэрландах Маргарыта Пармская выдала маніфест, у якім абяцала змякчыць дзейнасць інквізіцыі, дазволіць кальвінісцкія пропаведзі, амнісціраваць членаў антыісп. «Саюза дваран». Маніфест паспрыяў расколу ў лагеры паўстанцаў, частка іх пайшла на пагадненне з намесніцай. Да вясны 1567 паўстанне задушана, а маніфест абвешчаны несапраўдным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМДЗІ́НСКАЯ ВАЙНА́ 1592—98,
вызваленчая вайна народа Карэі супраць акупацыі краіны японцамі. Назва ад наймення 1592 года («Імдзін») у кіт.-кар. календары. У маі 1592 яп. войскі высадзіліся ў порце Пусан, захапілі сталіцу Сеул і прасунуліся далёка на Пн. Супраць акупантаў пачалася нар. вайна. Вырашальную ролю ў адпоры ворагу адыграў кар. флот пад кіраўніцтвам Лі Сунсіна, які ў 4 бітвах разграміў яп. флот. З восені 1592 партызаны і войскі Карэі пачалі наступаць і ў маі 1593 вызвалілі Сеул. Да канца 1598 яп. войскі пакінулі Карэю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЙМІ́Н, Каймінскае возера. У Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Сарачанка, за 34 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Пл. 0,43 км², даўж. 1,55 км, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 19,5 м, даўж. берагавой лініі больш за 4 км. Пл. вадазбору 159 км². Схілы катлавіны выш. 3—14 м, пад лесам і хмызняком, на Пн участкамі разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. Дно з упадзінамі, да глыб. 4—6 м выслана пяском і апясчаненымі глеямі, ніжэй — сапрапелем. Праз возера цячэ р. Клевель.