РАДЗЬКО́ (Мікалай Васілевіч) (20.5.1935, в. Глоўсевічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 19.10.1999),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1983), праф. (1985). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1959). З 1967 у БСГА (з 1989 заг. кафедры). Навук. працы па ўжыванні біялагічна актыўных рэчываў у кармленні с.-г. жывёл і птушак, біял. кансервантаў для розных відаў расл. сыравіны, метадах падрыхтоўкі кармоў для скормлівання, распрацоўцы спец. камбікармоў і суперканцэнтратаў для с.-г. жывёлы.
Тв.:
Справочник по кормовым добавкам. 2 изд. Мн., 1990 (разам з А.Я.Антонавым);
Вопросы полноценности кормления сельскохозяйственных животных и качество кормов. Горки, 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУМО́ВІЧ (Анатоль Навумавіч) (30.9.1936, г.п. Любча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 7.7.1987),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі і генетыкі. Д-рбіял.н. (1973), праф. (1974). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1959). З 1963 у сектары геранталогіі АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі), з 1975 у БДУ, з 1980 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі. Навук. працы па біялогіі старэння жывых арганізмаў, фізіка-хім. уласцівасцях сасудзістых і мітахандрыяльных скарачальных бялкоў, малекулярных механізмах энергет. абмену.
Тв.:
Биоэнергетические процессы и старение организма. Мн., 1972;
Введение в экспериментальную геронтологию. Мн., 1975 (разам з Т.Л.Дубінай);
Биоэнергетические процессы при гетерозисе. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЙЧАЎ (Пётр) (9.3.1887, г. Варна, Балгарыя — 30.8.1960),
балгарскі спявак (лірыка-драм. тэнар), оперны рэжысёр. Нар.арт. Балгарыі (1949). Вучыўся ў Сафіі, Маскве (да 1911). Выступаў у еўрап. і рас. т-рах. Спяваў разам з Ф.Шаляпіным, Т.Даль Монтэ, Цітам Руфа. З 1936 саліст Сафійскай нар. оперы. У 1950—58 праф. Балгарскай кансерваторыі. Сярод партый: Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Садко («Садко» М.Рымскага-Корсакава), Шуйскі («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі), Рудольф («Багема» Дж.Пучыні), Фауст («Фауст» Ш.Гуно). Паставіў больш за 20 опер у Балгарыі і за яе межамі. Аўтар мемуараў «Жыццё і песня» (1951). Дзімітроўская прэмія 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КУЦЬ (Віталь Сцяпанавіч) (н. 1.10.1928, в. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н., праф. (1977). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1967 заг. кафедры). Навук. працы па асаблівасцях працякання цяжарнасці і родаў пры артэрыяльнай гіпатаніі, позніх гестозах, перыяду пасля кесарава сячэння, па ўскладненнях цяжарнасці і гінекалагічных захворваннях у работніц хім. прадпрыемстваў.
Тв.:
Физиология беременности и диспансерное наблюдение беременных женщин (разам з Т.Ю.Ягоравай, А.А.Высоцкім) // Дуда И.В., Дуда В.И. Клиническое акушерство. Мн., 1997;
Артериальная гипотония у беременных и рожениц. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́НАЎ (Анатоль Уладзіміравіч) (н. 17.2.1958, Мінск),
бел. сацыёлаг. Д-р сацыялагічных н. (1994), канд.філас.н. (1988). Скончыў БДУ (1981). З 1988 у Ін-це філасофіі і права, з 1993 у Ін-це сацыялогіі Нац.АН Беларусі. Адначасова з 1999 нам. дырэктара Мінскага НДІсац.-эканам. і паліт. праблем. Навук. працы па праблемах сац. развіцця, сац. экалогіі, сацыялогіі, палітыкі, культуры і адукацыі, сац.-псіхал. механізмах масавых паводзін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДНІ́ЦКІ (Валерый Аркадзевіч) (н. 16.4.1941, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю. Д-ртэхн.н. (1993). Чл. Нью-Йоркскай АН (1997). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1965). З 1965 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі (з 1993 заг. лабараторыі). Навук. працы па механіцы кантактавага дэфармавання і кантролю фізіка-мех. характарыстык матэрыялаў. Распрацаваў асновы тэорыі дынамічнага кантактавага ўзаемадзеяння жорсткага індэнтара з пругкапластычнай і вязкапругкай паўпрасторамі (асяроддзямі).
Тв.:
О влиянии параметров динамического нагружения на соотношение статической и динамической твердости // Пробл. прочности. 1990. №9;
Динамический метод оценки механических свойств материалов с использованием эффекта Виллари (разам з С.Р.Мельнікавым) // Дефектоскопия. 1998. №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́ЛКА (Баляслаў Міхайлавіч) (13.11.1928, с. Серабранка Арцёмаўскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 13.9.1989),
бел. трэнер (барацьба вольная). Засл. трэнер Беларусі (1961). Засл. трэнер СССР (1964). Суддзя міжнар. катэгорыі. Канд.пед. навук (1968), праф. (1973). Скончыў Цэнтр.ін-тфіз. культуры (1951, Масква). З 1951 у Бел. ін-це фіз. культуры (у 1967—89 заг. кафедры, у 1968—70 прарэктар). У 1969—72 гал. трэнер зборнай каманды СССР па вольнай барацьбе — пераможцы XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія). Сярод выхаванцаў — А.Мядзведзь, чэмпіён СССР У.Лятун.
Тв.:
Борьба вольная и классическая. Мн., 1960 (разам з М.Ш.Мірскім, П.В.Грыгор’евым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ХМАН (Георг Вільгельм) (22.7.1711, г. Пярну, Эстонія — 6.8.1753),
расійскі фізік. Вучыўся ва ун-тах Гале і Іены. У 1735—40 студэнт «фіз. класа» Пецярбургскай АН. З 1741 праф. (акадэмік) на кафедры фізікі, з 1744 заг.фіз. кабінета Пецярбургскай АН. Навук. працы па вывучэнні цеплаты і электрычнасці. Даследаваў цеплаабмен і выпарэнне вадкасцей. Вывеў формулу для вызначэння т-ры сумесі аднародных вадкасцей, стварыў прылады для метэаралогіі, гідралогіі і тэрмаметрыі, адкрыў з’яву электрастатычнай індукцыі. Разам з М.В.Ламаносавым вывучаў атм. электрычнасць. Загінуў ад маланкі ў час доследаў з незаземленай «громавай машынай».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДСАН ((Richardson) Роберт Коўлман) (н. 26.6.1937, Вашынгтон),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1986). Замежны чл.Фін. акадэміі навук і л-ры (1993). Скончыў Віргінскі політэхн, ін-т (1960), ун-т Дзюка (г. Дархэм, штат Паўн. Караліна; 1966). З 1966 у Корнелскім ун-це (з 1975 праф.). Навук. працы па эксперым. фізіцы нізкіх тэмператур, вывучэнні ўласцівасцей вадкасцей і цвёрдых цел пры звышнізкіх т-рах. Адкрыў з’яву звышцякучасці вадкага гелію-3 (разам з Д.М.Лі, Д.Дз.Ошэрафам; 1972). Нобелеўская прэмія 1996 (з Лі і Ошэрафам).
Тв.:
Рус.пер. — Эффект Померанчука // Успехи физ. наук. 1997. Т. 167, вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭТАРАМА́НСКАЯ МО́ВА,
адна з раманскіх моў. Пашырана ў Швейцарыі і на ПнУ Італіі. Нац. мова Швейцарыі (разам з ням., франц. і італьян. мовамі). Мае 3 асн. дыялекты: граўбюндэнскі, ладзінскі і фрыульскі. Па пераважнай большасці прыкмет належыць да зах.раманскіх моў (напр., захаванне канцавога -s, азванчэнне інтэрвакальных k, p, t), але некат. асаблівасці набліжаюць яе да румынскай мовы (напр., займеннікавая сістэма). Характэрны высокі ўзровень архаічнасці і варыятыўнасці форм, сляды моцнага ўплыву італьян. і ням. моў, асабліва ў фанетыцы і лексіцы. Пісьменства з 14 ст. на аснове лацінскага алфавіта (фрыульскі дыялект).
Літ.:
Бородина М.А. Современный литературный ретороманский язык Швейцарии. Л., 1969.