ФЕДАСЮ́К Аляксандра Іванаўна (17.8.1904, в. Андронава Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 29.5.1995),
дзеячрэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыла школу парт. кадраў КПЗБ у Мінску (1929), Камуніст.ун-тнац. меншасцей Захаду ў Маскве (1934). З 1926 чл.падп. Кобрынскага раённага, Брэсцкага акр. к-таў КПЗБ. У 1929—37 сакратар ЦК КСМЗБ. За рэв. дзейнасць неаднаразова зняволена польскімі ўладамі. У 1934—35 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі партыі і Кастр. рэвалюцыі пры ЦККП(б)Б. Дэп.Нар. сходу Зах. Беларусі ў 1939. У Вял.Айч. вайну ў партызанах, у 1943—44 сакратар Дзівінскага падп. райкома, чл. бюро Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б. У 1944—57 сакратар Брэсцкага, Маладзечанскага гаркомаў КПБ, заг. аддзела ЦККПБ. Чл.ЦККП(б)Б у 1949—52. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1940—47, Вярх. Савета СССР у 1946—54.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОРД (Ford) Джэральд Рудольф (н. 14.7.1913, г. Омаха, ЗША),
палітычны і дзярж.дзеяч ЗША. Скончыў Мічыганскі (1935) і Іельскі (1941) ун-ты. У 1942—46 служыў у ВМФ (удзельнік 2-й сусв. вайны на Ціхім ак.), потым займаўся юрыд. практыкай. У 1948—73 чл. палаты прадстаўнікоў ад Рэсп. партыі, з 1965 лідэр фракцыі рэспубліканцаў у палаце. У час паліт. крызісу 1973—74 (гл.«Уотэргейт») прызначаны віцэ-прэзідэнтам краіны (зацверджаны на пасадзе кангрэсам 6.12.1973), а пасля вымушанай адстаўкі Р.Ніксана 9.8.1974 стаў прэзідэнтам ЗША. Працягваў паліт. курс папярэдняй адміністрацыі, у т. л. на разрадку міжнар. напружанасці (ад імя ЗША падпісаў 1.8.1975 Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, пры ім у крас. 1975 з Паўд. В’етнама выведзены апошнія вайск. кантынгенты ЗША).
Літ.:
Американские президенты: 41 ист. портрет от Джорджа Вашингтона до Билла Клинтона: Пер. с нем. Ростов н/Д;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМЕЙНІ́ Рухалах Мусаві (17.5.1900?, г. Хамейн. Іран — 3.6.1989),
іранскі рэліг. і дзярж.дзеяч, вял.аятала. Атрымаў рэліг. адукацыю. З 1922 у г. Кум. За крытыку рэформ шаха Мухамеда Рэза Пехлеві высланы ў Ірак (1964), пазней пераехаў у Францыю. За час выгнання стаў лідэрам іранскай апазіцыі. У студз. 1979 вярнуўся на радзіму, узначаліў Іранскую рэвалюцыю 1978—79. З 1.2.1979 лідэр Савета ісламскай рэвалюцыі, да якога 11—13.2.1979 перайшла ўся ўлада ў краіне. Паводле распрацаванай ім канцэпцыі тэакратычнай дзяржавы і створанай на яе аснове канстытуцыі Ісламскай Рэспублікі Іран 1979 Х. быў пажыццёвым духоўным лідэрам (рахбарам) і фактычным правіцелем Ірана. Праводзіў курс на ісламізацыю ўсіх бакоў жыцця Ірана, канфрантацыю з ЗША, на пераможнае завяршэнне ірана-іракскай вайны 1980—88 (у ліп. 1988 пагадзіўся на мірнае ўрэгуляванне канфлікту).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́РЦІ (Horthy) Міклаш (18.6.1868, г. Кендэрэш, Венгрыя — 9.2.1957),
дзяржаўны дзеяч Венгрыі. Контр-адм. (1918). Скончыў ваен.-марскую акадэмію ў г. Фіуме (цяпер Рыека ў Харватыі), служыў у ВМФ Аўстра-Венгрыі. У 1-ю сусв. вайну камандаваў крэйсерам, ВМФ (з 1918); у 1918 падавіў паўстанне ваен. маракоў у порце Котар (цяпер у Чарнагорыі). З 1919 ваен. міністр венг. ўрада ў г. Сегед, галоўнакаманд. нац. арміяй, якая дзейнічала супраць Венг.Сав. Рэспублікі. Пасля яе падзення праводзіў белы тэрор. З 1.3.1920 рэгент (правіцель) Венг. каралеўства (якое не мела караля). Устанавіў аўтарытарны рэжым, у знешняй палітыцы з 1930-х г. арыентаваўся на фаш. Германію, на баку якой Венгрыя ўдзельнічала (з 1941) у вайне супраць СССР. Аднак у 1944 намагаўся заключыць перамір’е з СССР, шукаў кантакты з ЗША і Вялікабрытаніяй, за што ў кастр. 1944 скінуты ням. і мясц. фашыстамі (гл.Нілашысты) і інтэрніраваны ў Баварыі. З 1949 жыў у Партугаліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМЧУ́К Іван Мацвеевіч (14.2.1901, с. Грушка Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 16.10.1982),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, дзярж.дзеяч Беларусі. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Смаленскае ваенна-паліт. вучылішча (1924), Харкаўскі камуніст.ун-т імя Арцёма (1929), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1956). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на Паўд. фронце, пасля на гасп. рабоце. У Вял.Айч. вайну з 1941 вёў падп. дзейнасць у Лагойскім р-не, у лют. 1942 — лют. 1943 камісар партыз. атрада «Мсцівец», адначасова з ліст. 1942 сакратар Лагойскага падп. райкома КП(б)Б, з вер. 1943 камісар, у маі—ліп. 1944 камандзір 1-й антыфаш. партыз. брыгады ў Мінскай вобл. У 1944—59 нам. старшыні Дзяржплана БССР, у 1960—68 старшыня Дзярж.к-таСМБССР па ахове прыроды. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНУШЭ́ВІЧ Аляксандр Анікеевіч (1899, г. Капыль Мінскай вобл. — 29.10.1937),
партыйны і дзярж.дзеячБССР. Удзельнік партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну, потым барацьбы з бандытызмам. З 1922 на парт. рабоце: сакратар Грэскага райкома КП(б)Б, заг. аддзелаў Бабруйскага і Віцебскага акр. к-таў партыі, культуры і прапаганды ЦККП(б)Б. З кастр. 1932 сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б. З сак. 1933 да лют. 1936 нарком асветы БССР, потым заг. аддзела Бел.геал. разведкі. Чл.ЦККП(б)Б у 1929—36, чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1931—34, канд. у чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1935—36. Чл.ЦВКБССР у 1931—36, чл. Прэзідыума ЦВКБССР у 1933—36. 19.6.1937 арыштаваны органамі НКУСБССР і 28.10.1937 Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР засуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЎЧАВА́ДЗЕ Ілья Рыгоравіч (8.11.1837, с. Кварэлі, Грузія — 12.9.1907),
грузінскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1857—61). Працаваў суддзёй і інш., быў старшынёй Т-ва пашырэння пісьменнасці сярод грузін, праўлення Груз.драм.т-ва. Чл.Дзярж. савета (1906). Адзін з заснавальнікаў (з А.Цэрэтэлі) груз.рэв.-дэмакр. плыні 1860—70-х г. «Цергдалеўлебі». Літ. дзейнасць з 1857. Паэзія Ч. прасякнута гуманіст. матывамі, грамадз. пафасам. Пісаў вершы-замалёўкі роднай прыроды. У паэме «Пустэльнік» (1883) тэма грамадз. служэння. Саслоўна-класавыя супярэчнасці груз. грамадства ў паэмах «Здань» (1859, апубл. 1872—73), «Некалькі малюнкаў, або Выпадак з жыцця разбойніка» («Разбойнік Како», 1860), аповесцях «Ці ж ён чалавек?» (1859—63), «Апавяданне жабрака» (1859, апубл. 1873). Аповесць «Атарава ўдава» (1887) пра жыццё вёскі пасля адмены прыгоннага права. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Х.Жычка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́СЕР (Chaucer) Джэфры (каля 1340, Лондан — 25.10.1400),
англійскі паэт, грамадскі дзеяч; заснавальнік агульнаангл. літ. мовы і рэалізму ў англ. л-ры. Быў прыдворным, чл. парламента, займаў шэраг дзярж. пасад. З дыпламат. місіяй наведаў Францыю, Італію, дзе пазнаёміўся з мастацтвам і л-рай Адраджэння. Пад іх уплывам пераклаў помнік сярэдневяковай франц. л-ры «Раман пра Ружу» (каля 1370), напісаў у рэчышчы куртуазнай л-ры элегію «Кніга герцагіні» (1369—70). Аўтар паэм «Дом славы», «Птушыны парламент», «Траіл і Хрызеіда», «Легенда пра добрых жанчын» (усе нап. паміж 1380—86). Вяршыня яго творчасці — «Кентэрберыйскія апавяданні» (1387—1400, выд. 1478), у якіх стварыў рэаліст. галерэю вобразаў людзей усіх класаў і саслоўяў тагачаснай Англіі.
Тв.:
Рус.пер. — Кентерберийские рассказы. М., 1973.
Літ.:
Кашкин И.А. Джефри Чосер // Кашкин И.А. Для читателя-современника. М., 1968;
Сапрыкин Ю.М. От Чосера до Шекспира: Этич. и политич. идеи в Англии. М., 1985.
сербскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Акад. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1982). Скончыў Школу журналістыкі і Вышэйшую паліт. школу. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнічаў у югасл.партыз. руху. У 1992—93 прэзідэнт Саюзнай Рэспублікі Югаславіі. Друкуецца з 1943. Вядомасць прынёс першы раман «Сонца далёка» (1951), які ўвасобіў пераадоленне ідэалагізацыі і схематызму, азначыў новыя тэндэнцыі ў развіцці л-р народаў Югаславіі. У творчасці, выяўляючы на кожным этапе наватарскія рысы, сцвердзіўся як раманіст эпічнага складу, здольны глыбока асэнсоўваць і дэміфалагізаваць гісторыю народа і чалавецтва, ствараць універсальныя метафары і тыпы: раманы «Карані» (1954), «Казка» (1966), «Грэшнік» (1984), «Адступнік» (1986), «Вернік» (1990) і гісторыка-панарамныя творы «Падзелы» (1961), «Час смерці» (1975), «Час улады» (1995), «Час ліха» (1996). Аўтар кніг публіцыстыкі і эсэістыкі, у т. л. «Перамены» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБУ́НЯ Антон Апалінаравіч (1876—3.2.1920),
бел.паліт.дзеяч; адзін з лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ, падп. мянушка Фама). Скончыў Маскоўскі ун-т. У 1905—07 працаваў пам. прысяжнага паверанага ў Мінску. Дэлегат 2-га з’езда БСГ (студз. 1906) у Мінску. Яго кватэра па вул. Праабражэнскай (цяпер вул. Інтэрнацыянальная) і фальварак у Ігуменскім пав. (каля г.п. Пухавічы) былі канспіратыўнымі. Адзін з заснавальнікаў кніжнага т-ва«Мінчук». У студз. 1906 мінская жандармерыя завяла справу па абвінавачанні Ш. ў распаўсюджванні «супрацьурадавых выданняў» (спынена ў 1909 за недастатковасцю ўлік).
Літ.:
Каганец К. Творы. Мн., 1979;
Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928): Успаміны аб працы першых бел.паліт.арг.: Бел.рэв. грамада, Бел.сац. грамада. Мн., 1991. С. 9, 22—23;
А[ляксандр] У[ласаў]. Страты інтэлектуальных сіл Менска // Беларусь. 1920. 5 сак.;
Автобиография... Ефима Гальперина // Народны камісарыят сацыяльнай апекі БССР. Мн., 1924. С. 47.