О́ЛЬСКІ Ян Калікставіч (сапр.Кулікоўскі; 1898, маёнтак Бутрымавічы Трокскага пав. Віленскай губ., цяпер Літва —27.11.1937),
савецкі дзярж. дзеяч. УдзельнікКастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе. У 1917—18 на парт. і сав. рабоце ў Вільні. З 1919 у органах дзяржбяспекі: у 1921—22 старшыня ЧК, у 1922—23 — ДПУ БССР. У 1923—31 гал. інспектар Гал. інспекцыі войск АДПУ, нам.нач. асобага аддзела, пам.нач., потым нач. контрразведкі АДПУ, нач. асобага аддзела АДПУ пры СНКСССР. З 1931 на гасп. рабоце. 30.5.1937 арыштаваны «як удзельнік шпіёнскай і тэрарыстычнай польскай арганізацыі» і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ВІЧ Іван Міхайлавіч (7.3.1896, в. Старое Сяло Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 19.7.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую паграншколу НКУС (1928), Школу ўдасканалення камсаставу НКУС (1938). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнікграмадз. вайны 1918—20, потым у пагранвойсках на Д.Усходзе. У Вял.Айч. вайну з 1943 на Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах, удзельнік Курскай бітвы 1943. Полк на чале з нам. камандзіра стралк. дывізіі палк. П. вызначыўся ў ноч 19.7.1944 на ПнЗ ад Брэста пры адбіцці масіраванай атакі больш за 60 фаш. танкаў; П. загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУА́П (Poype) Ралан дэ ла (н. 28.7.1920, Ла-Гранж-Фор, Францыя),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), засл. лётчык Францыі. У 2-ю сусв. вайну з 1940 у руху «Змагарная Францыя», потым у складзе англ. войск. З ліст. 1942 у СССР, ст. лейтэнант, камандзір эскадрыллі авіяпалка «Нармандыя—Нёман». УдзельнікБел. і Усх.-Прускай аперацый. Зрабіў 70 баявых вылетаў, збіў 15 варожых самалётаў. Пасля вайны пачынальнік і куратар пластыкавай вытв-сці, заснавальнік унікальнага ў Еўропе воднага парку Марынлэнд (Marineland, 1970), асацыяцыі «Рымо» («Rimmo», 1992) па ахове марскіх жывёл Міжземнага мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЛКА-ДЗМІ́ТРЫЕЎ Аляксандр Дзмітрыевіч (12.9.1893, с. Вялікая Слабада Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 13.11.1962),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1927, 1934) і Генштаба (1938). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнікграмадз. вайны. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўд.-Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м Бел., 1-м і 3-м Прыбалт. франтах: нач. штаба ўпраўлення тылу фронту, нам. камандуючага арміяй па тыле, нач. штаба арміі. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Польшчы, Берлінскай аперацыі. Да 1954 у Сав. Арміі. Чл.ЦККПБ у 1954—56.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСІЯ́НАЎ Іван Мікітавіч (11.9.1900, в. Шчупалы Смаленскага р-на, Расія — 21.3.1984),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-лейтэнант (1943), Герой Сав. Саюза (1978). Скончыў курсы «Выстрал» (1932), курсы ўдасканалення пры Ваен. акадэміі Генштаба (1941), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнікграмадз. вайны. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Пад яго камандаваннем 100-я стралк. дывізія і механізаваны корпус у чэрв. трымалі Мінска абарону 1941. Удзельнічаў у баях пад Смаленскам, Ельняй, у Маскоўскай, Сталінградскай, Курскай бітвах, у вызваленні Украіны, Венгрыі, Аўстрыі. Да 1958 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІЦ Антон Іванавіч (17.5.1894, с. Анзулі Прэйльскага р-на, Латвія — 28.7.1945),
Герой Сав. Саюза (1944), ген.-маёр (1944). Беларус. Скончыў Дзвінскую школу прапаршчыкаў (1917), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1943). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнікграмадз. вайны 1918—20, баёў на Паўд., Зах. франтах: камандзір узвода, роты, батальёна. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., 2-м Бел. франтах. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Вязьмай, Масквой. Дывізія на чале з палк. С. вызначылася ў Беларускай аперацыі 1944 пры фарсіраванні рэк Бася, Дняпро, Друць, забяспечыла поспех у завяршэнні Магілёўскай аперацыі, вызваліла каля 300 нас. пунктаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХАВА́РАЎ Дзмітрый Гаўрылавіч (12.6.1904, в. Жакаўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 4.3.1983),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Кіеўскае пях. вучылішча (1931), курсы ўдасканалення каманднага саставу пры Ваен. акадэміі Генштаба (1935), Ваенна-паліт. акадэмію (1941). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Украіну восенню 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Зах., Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м Укр., Далёкаўсх. франтах. Танк. полк на чале з падпалкоўнікам С. вызначыўся 5.11.1943 у баях за вызваленне Кіева. Удзельнік вайны з Японіяй 1945. Да 1957 у Сав. Арміі, да 1965 на адм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЕ́ЙКА Мікалай Іларыёнавіч (25.3.1923, г. Славянск Данецкай вобл., Украіна — 20.4.1945),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (19.4 і 29.6.1945). Скончыў Варашылаўградскую ваен.авіяц. школу пілотаў і курсы ўдасканалення начсаставу (1942). У Вял.Айч. вайну з 1943 камандзір экіпажа, звяна, эскадрыллі, штурман штурмавога авіяпалка на Паўд., 4-м Укр. і 3-м Бел. франтах. Удзельнік баёў пад Сталінградам, вызвалення Данбаса, Крыма, Украіны, Беларусі (летам 1944 наносіў удары па ням.-фаш. войсках на чыг. лініі Орша—Мінск, а таксама ў Мінскім «катле»). Здзейсніў 227 баявых вылетаў. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫРУ́БІН Дзмітрый Малахавіч (н. 15.5.1916, в. Цітаўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Удзельнік бітваў на Дняпры, Сталінградскай, Курскай; Бабруйскай і Мінскай аперацый 1944, вызвалення Польшчы. Камандзір танк. батальёна маёр Ц. вызначыўся ў баі за плацдарм на р. Нараў. Яго батальён адзін з першых фарсіраваў раку, на плацдарме адбіў контратаку праціўніка, знішчыў 4 танкі і каля 120 аўтаматчыкаў. Асабіста Ц. знішчыў 2 процітанк. гарматы. Да 1957 у Сав. Арміі, да 1978 на адм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НІГСЕН Лявонцій Лявонцьевіч [10.2.1745, г. Браўншвайг (паводле інш. звестак — маёнтак Бантэльн каля г. Гановер), Германія — 3.10.1826], расійскі ваенны дзеяч. Генерал ад кавалерыі (1802), граф (1813). УдзельнікСямігадовай вайны 1756—63. У 1773 перайшоў на рас. службу з гановерскай арміі. Удзельнік паходаў супраць Турцыі, задушэння сял. вайны 1773—75 пад кіраўніцтвам Е.І.Пугачова. У 1792 удзельнічаў у бітве супраць бел.-літ. войска пад Мірам (19 мая), асадзе Нясвіжскага замка, баях пад Зэльваю, Ваўкавыскам, каля р. Буг (2 ліп.). У час паўстання 1794 са сваім атрадам дзейнічаў паміж Ашмянамі і Дзісной, нанёс паражэнне паўстанцам каля мяст. Солы, за што атрымаў чын ген.-маёра. За ўдзел у ваен. кампаніі на тэр. Літвы атрымаў 1080 душ прыгонных сялян у Слуцкім пав.Удзельнік дварцовага перавароту 1801 (забойства Паўла I). У 1801—06 віленскі ваен. губернатар. У 1806—07 камандзір корпуса і галоўнакамандуючы рус. арміяй, удзельнічаў у баях супраць Напалеона. У вайну 1812 за інтрыгі супраць М.І.Кутузава зняты з пасады нач. Галоўнага штаба. У замежных паходах 1813—14 камандаваў Польск. арміяй. У 1818 звольнены ў адстаўку.