СЛІЦ Антон Іванавіч (17.5.1894, с. Анзулі Прэйльскага р-на, Латвія — 28.7.1945),
Герой Сав. Саюза (1944), ген.-маёр (1944). Беларус. Скончыў Дзвінскую школу прапаршчыкаў (1917), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1943). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, баёў на Паўд., Зах. франтах: камандзір узвода, роты, батальёна. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., 2-м Бел. франтах. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Вязьмай, Масквой. Дывізія на чале з палк. С. вызначылася ў Беларускай аперацыі 1944 пры фарсіраванні рэк Бася, Дняпро, Друць, забяспечыла поспех у завяршэнні Магілёўскай аперацыі, вызваліла каля 300 нас. пунктаў.