1) плоская драўляная дошка квадратнай формы з прыстасаваннем для замацавання яе на трынозе. Уваходзіць у камплект інструментаў для палявых тапагр. здымкаў.
2) Спец. ўстройства на камандных пунктах ППА, ВПС, ВМФ і інш., для адлюстравання паветр. (марскога) становішча; можа быць механізаваны або аўтаматызаваны.
3) Дошка (драўляная або метал.), на якой замацавана геагр. карта (ліст паперы для чарчэння) з сеткай ізаліній (сеткай каардынат Гаўса) для графічных пабудоў і вылічэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕНІЛАЛАНІ́Н,
незаменная амінакіслата C6H5CH2CH(NH2)COOH. Уваходзіць у састаў амаль усіх прыродных бялкоў (акрамя пратамінаў), сустракаецца ў арганізмах у свабодным стане.
Біяхім. папярэднік у біясінтэзе Ф. ў раслін і мікраарганізмаў — фенілпіравінаградная к-та. Патрэба ў Ф. павялічваецца пры адсутнасці ў ежы тыразіну. Пры нармальным абмене праз тыразін пераўтвараецца ў дыоксіфенілаланін, меланіны, адрэналін, норадрэналін, у некат. ступені пераамінуецца. Спадчыннае парушэнне абмену Ф. прыводзіць да фенілкетанурыі (адставання фіз. і псіхічнага развіцця, расстройстваў рухаў і мышачнага тонусу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕ́КТРУМ (лац. electrum ад грэч. ēlektron бурштын),
мінерал, разнавіднасць золата самароднага, у якім серабра больш за 25—50%; мае прымесі тэлуру, медзі, сурмы, ртуці і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае пераважна плоскія дэндрыты або няправільныя мікраскапічныя часцінкі, зрэдку — крышталі. Вядомы самародкі масай да 400 г. Колер ад залаціста-жоўтага да светла-жоўтага. Цв. 2—3. Шчыльн. 1,5—1,65 г/см³. Трапляецца ў гідратэрмальных радовішчах. Уваходзіць у склад залатых руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛТА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 5 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,5 км², даўж. 1,35 км, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 3,53 км. Пл. вадазбору 2 км².
Схілы катлавіны выш. 5—7 м, пад лесам, усх. разараныя. Берагі нізкія, парослыя хмызняком, на ПдУ сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае слаба. Злучана пратокай з воз. Дрывяты. Уваходзіць у зону адпачынку Браслаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СМУТ САМАРО́ДНЫ,
мінерал класа самародных элементаў, які складаецца ў асноўным з вісмуту. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі вельмі рэдкія, звычайна слаістыя або зярністыя агрэгаты, дэндрыты. Колер серабрыста-белы, з чырванаватым адценнем на свежым зломе і карычневым — на старым. Лёгка рэжацца нажом. Бляск металічны. Цв. 2,5. Шчыльн. 9,8 г/см³. Рэдкі мінерал, трапляецца ў гідратэрмальных жылах або пегматытах, звычайна ў сувязі з рудамі серабра, кобальту, нікелю, свінцу і волава. Выкарыстоўваецца ў медыцыне. Уваходзіць у склад вісмутавых руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЖА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, на паўн.-зах. ускраіне г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 1,93 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 8,2 м, даўж. берагавой лініі 6,4 км. Пл. Вадазбору 11,6 км². Схілы катлавіны выш. 2—7 м, разараныя, зах. пад лесам, берагі нізкія, на У высокія, пясчаныя. Дно пясчанае, месцамі сапрапелістае. Зарастае. Злучана пратокамі з азёрамі Святца і Ельня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАКТУРО́НАВАЯ КІСЛАТА́,
аднаасноўная гексуронавая кіслата, монацукрыд. Утвараецца ў арганізмах з D-галактозы шляхам акіслення яе першаснай гідраксільнай групы да карбаксільнай. Вельмі пашырана ў прыродзе: структурны кампанент многіх вышэйшых поліцукрыдаў, утвараецца ў тканках раслін, уваходзіць у састаў пекцінавых рэчываў, камедзей, слізей, спецыфічных поліцукрыдаў некат. мікробаў і інш. У раслінах пад уздзеяннем ферменту дэкарбаксілазы галактуронавая кіслата ператвараецца ў арабінозу. Пры награванні водных раствораў галактуронавая кіслата ў прысутнасці солей некат. металаў можа дэкарбаксіліравацца з утварэннем L-арабінозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФЕНІ́Л,
фенілбензол, араматычны вуглевадарод, C6H5—C6H5. Бясколерныя крышталі, tпл 70,5 °C, шчыльн. 1180 кг/м³ (0 °C). Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў метаноле, бензоле і інш.арган. растваральніках. Уваходзіць у склад антрацэнавай фракцыі каменнавугальнай смалы. У прам-сці атрымліваюць дэгідрыраваннем бензолу пры 700—800 °C. Выкарыстоўваюць як высокатэмпературны цепланосьбіт (даўтэрм-10 — сумесь Д. з дыфенілаксідам), фунгіцыд (напр., для прамочвання паперы для ўпакоўкі фруктаў). Пыл Д. раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў, ГДК 1 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЕ-МАЛАДУ́ШЫНСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ,
у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., за 25 км на ПдЗ ад г. Рэчыца. Уваходзіць у Прыпяцкі нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1989, распрацоўваецца з 1990. Паклады нафты пл. каля 1,9 км² прымеркаваны да міжсалявых і падсалявых адкладаў верхняга дэвону на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Маладушынскай тэктанічнай зоны. Глыб. залягання нафтаносных гарызонтаў 2313—3690 м. Пароды-калектары — порыста-кавернозна-трэшчынаватыя даламіты і вапнякі. Нафта лёгкая, малавязкая, маласярністая, маласмалістая, сярэднепарафінавая.