ЛЫ́СЕНКА Міхаіл Рыгоравіч (29.10. 1906, с. Шпілёўка Сумскай вобл., Украіна — 8.5.1972),
украінскі скульптар. Нар.маст.СССР (1963). Акад.АМСССР (1970). Скончыў Харкаўскі маст.ін-т (1931). З 1944 выкладаў у Кіеўскім маст. ін-це (з 1947 праф.). Сярод твораў помнікі М.Шчорсу ў Кіеве (1954), У.Леніну ў Запарожжы, Т.Шаўчэнку ў Роўне (абодва 1964) і Парыжы (1973; усе ў сааўт.), партрэты акцёра І.Мар’яненкі (1962), П.Вяршыгары (1971), скульптурныя групы: для сав. павільёна на Сусв. выстаўцы ў Нью-Йорку (1938, з Л.Муравіным), «Узгорак Славы» ў Львове (1947), «Алека Дундзіч» (1949), «Пад ярмом акупантаў» (1959).
М.Лысенка. Партрэт народнага артыста СССР І.Мар’яненкі. 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў Віктар Барысавіч (1.4.1923, Мінск — 27.11.1981),
бел.скульптар. Скончыў Маскоўскі ін-т прыкладнога і дэкар. мастацтва (1952). Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Сярод станковых твораў кампазіцыі «Партрэт студэнткі», «Раніца» (абодва 1956), «Мары» (1957), «Юнацтва» (1960), «Зноў ідуць» (1964), партрэт арх. Я.І.Цюкава (1973) і інш. Аўтар помнікаў У.І.Леніну ў р.п. Мікашэвічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. (1959), Ашгабаце (1966), Небіт-Дагу (Туркменістан, 1967), туркм. паэту 18 ст. Махтумкулі ў Ашгабаце (1970). Прымаў удзел у арх.-скульптурным аздабленні будынкаў Сувораўскага вучылішча (1953), Палаца культуры Белсаўпрофа (1954), Т-ра юнага гледача (1956) у Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕР-ЛАШЭ́З (Pére-Lachaise),
могілкі ў Парыжы [б. маёнтак духоўніка караля Людовіка XIV патэра (франц. père) Лашэза; адсюль назва], дзе пахаваны многія найбуйнейшыя дзеячы культуры (Ж. дэ Лафантэн, Мальер, А.Дадэ, А.Бальзак, П.Ж. дэ Беранжэ, Ф.Шапэн, Дж.Расіні, Э.Дэлакруа, Ф.Ж.Тальма і інш.), ваен. дзеячы (маршалы М.Ней, А.Масена і інш.). 27.5.1871 каля паўн.-ўсх. сцяны могілак расстраляны карнікамі захопленыя ў баі за П.-Л. абаронцы Парыжскай камуны 1871. На гэтым месцы пастаўлены помнік («Сцяна камунараў»), каля якога пахаваны П.Лафарг, М.Тарэз і інш. дзеячы рабочага руху, удзельнікі руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. У 1964 на П.-Л. адкрыты помнік ахвярам фаш. лагера смерці Бухенвальд (скульптар Л.Бансель).
рускі скульптар, прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую АМ (1803; пенсіянер у 1803—07), у 1809—30 выкладаў у ёй (з 1814 праф.). У 1809—30 узначальваў скульпт. частку імператарскага фарфоравага з-да. Паводле яго мадэляў вырабляліся вазы, посуд, статуэткі. Аўтар дэкар. скульптуры для Казанскага сабора (1804—11), Горнага ін-та (1809), Гал. штаба (1827—29; з В.Дэмут-Маліноўскім), Александрынскага т-ра (1831—32), на Нарвенскіх трыумфальных варотах (1830—33; усе ў Пецярбургу), праекта надмагілля М.Казлоўскаму (1802). Для твораў характэрны яснасць кампазіцыі, часам рамант. патэтыка рытмаў і жэстаў, арган. адзінства з архітэктурай.
С.Піменаў. Праект надмагілля М.Казлоўскаму. 1802.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫСА́ЛЬ, Рысаль-і-Алонса (Rizal y Alonso) Хасэ (19.6.1861, г. Каламба, Філіпіны — 3.12.1896), філіпінскі грамадска-паліт. дзеяч, урач, этнограф, лінгвіст, гісторык, паэт, празаік (пісаў на ісп. мове), скульптар, мастак. Вучыўся ў Манільскім ун-це, у Іспаніі і Германіі. У 1892 стварыў Філіпінскую лігу, якая выступала за рэформу калан. адміністрацыі. Арыштаваны ісп. ўладамі і сасланы. У 1896 адхіліў прапанову патрыят. арг-цыі Каціпунан узначаліць паўстанне супраць ісп. панавання, тым не менш у час паўстання арыштаваны іспанцамі і пакараны смерцю. Аўтар раманаў «Не дакранайся да мяне» (1887), «Флібусцьеры» (1891), памфлетаў па грамадска-паліт. пытаннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-ГО́ДЭНС (Saint-Gaudens) Агастэс (1.3.1848, г. Дублін, Ірландыя — 3.8.1907),
амерыканскі скульптар; адзін са стваральнікаў нац. школы скульптуры 19 ст. Вучыўся ў Нац. акадэміі малюнка ў Нью-Йорку (1864—66), у Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1867—70). У 1870—75 працаваў у Рыме. У творчасці спалучаў імкненне да канкрэтнасці і строгай стрыманасці выявы з паэтычнасцю і вобразнай яркасцю характарыстыкі, смелай жывапіснай лепкай формы: помнікі адміралу Д.Фарагуту ў Нью-Йорку (1881), А.Лінкальну ў Чыкага (1887), надмагіллі сям’і Адамс на могілках Рок-Крык у Вашынгтоне (1891), мемарыял Р.Шоу ў Бостане (1897), барэльефны партрэт Р.Л.Стывенсана (1899—1900) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЮ́ТЭР (Sluter) Клаўс (паміж 1340 і 1350, г. Харлем?, Нідэрланды — студз. 1406),
французскі скульптар. Каля 1380 пасяліўся ў Бруселі, з 1385 працаваў у г. Дыжон (Францыя), з 1389 прыдворны майстар бургундскага герцага Філіпа Смелага. Каля 1391—97 выканаў статуі для партала царквы-склепа герцагаў у манастыры Шанмоль у Дыжоне, у т. л. выявы Філіпа Смелага і яго жонкі Маргарыты Фландрыйскай, якім уласцівы жывасць індывідуальных характарыстык. У 1394—1406 з пляменнікам К. дэ Верве стварыў для таго ж манастыра кампазіцыю «Галгофа» (захаваўся пастамент, упрыгожаны статуямі, якія вылучаюцца смелай абагульненасцю пластычнай лепкі, манументальнасцю форм). Творчасць С. паўплывала на развіццё мастацтва Адраджэння ў Францыі, Нідэрландах, Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛСТО́Й Фёдар Пятровіч (21.2.1783, С.-Пецярбург — 25.4.1873),
рускі медальер, скульптар, рысавальшчык і жывапісец; прадстаўнік класіцызму. З 1804 наведваў Пецярбургскую АМ, у 1825—28 яе выкладчык, з 1842 праф., з 1809 ганаровы чл., з 1828 віцэ-прэзідэнт, у 1859—68 таварыш (намеснік) прэзідэнта. Пэўны час быў звязаны з дзекабрыстамі. Творы вызначаюцца вытанчанасцю форм, паэт. успрыняццем антычнасці (барэльефы са сцэнамі з «Адысеі» Гамера і інш.). Выканаў 21 медальён у памяць вайны 1812 г. і замежных паходаў рус. арміі ў 1813—14. Аўтар ілюстрацый да паэмы І.Багдановіча «Душачка» (1820—33), жывапісных карцін, сілуэтных кампазіцый і інш.
Ф.Талстой. Народнае апалчэнне 1812 г. Медальён з серыі, прысвечанай вайне 1812 г. 1816.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБЯЦКО́Й Павел (Паола) Пятровіч (15.2.1866, Інтра, Італія — 12.2.1938),
рускі скульптар-імпрэсіяніст. Працаваў у прыватных студыях (1884) і асабістай майстэрні (1885—97) у Мілане. У 1897—1906 жыў у С.-Пецярбургу i Macrae (выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і архітэктуры). З 1906 у Францыі, ЗША, Італіі. Ствараў пераважна жанравыя і партрэтныя статуэткі, партрэтныя бюсты ў тэхніцы лепкі экспрэсіўнымі раздзельнымі мазкамі, якія часта захоўвалі адбіткі пальцаў скульптара на сырой гліне. Работы вылучаюцца жывапіснай, пластычнай формай, багатай святлоценявымі эфектамі: «Маскоўскі рамізнік» (1898), «Партрэт Л.Талстога», «І.І.Левітан» (абодва 1899). Аўтар помніка Аляксандру III у С.-Пецярбургу (1900—06).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ЛЬДЭБРАНД, Гільдэбранд (Hildebrand) Адольф фон (6.10.1847, г. Марбург, Германія — 18.1.1921), нямецкі скульптар і тэарэтык мастацтва. Вучыўся ў Маст. школе ў Нюрнбергу (1864—66) і ў Мюнхене (1866—67). З 1867 перыядычна жыў у Італіі і Германіі. У мастацтве падзяляў погляды неаідэалізму, што абумовіла рысы яго твораў: унутр. замкнёнасць і своеасаблівая холаднасць вобразаў, статычнасць формы і пластычная яснасць, лаканізм і архітэктанічная дакладнасць кампазіцыі: «Адам» (1878), фантан «Вітэльсбах» (1894), партрэты А.Бёкліна (1897) і В. фон Бодэ (1900). Вывучаў асн. заканамернасці ўзаемадзеяння формы і прасторавых уяўленняў у мастацтве. Яго тэарэт. канцэпцыі развіты ў ням. мастацтвазнаўстве канца 19 — пач. 20 ст.