САЗО́НАЎ (Мікалай Аляксеевіч) (8.4.1903, г. Цвер, Расія —31.1.1963),
бел. вучоны ў галіне электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Акад.АН Беларусі (1961), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1959—61), д-ртэхн.н. (1948), праф. (1951). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1929). У 1948—52 кіраўнік работ па выяўленні мясц.энергет. рэсурсаў Беларусі для электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1959 акадэмік-сакратар Аддзялення механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі с.-г. навук Беларусі, з 1962 кіраўнік аддзела Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). Навук. працы па выкарыстанні электраэнергіі ў с.-г. вытв-сці, павышэнні каэф. магутнасці ў эл. устаноўках. Прапанаваў метады разліку асінхронных электрарухавікоў.
Тв.:
Справочник по применению электроэнергии в сельском хозяйстве. М., 1958 (у сааўт.);
Руководство для сельского электромонтера. 5 изд. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРАТА́ (Мікалай Васілевіч) (н. 17.6.1941, в. Драмайлаўка Кулікоўскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. баяніст, дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1986). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). З 1965 артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі. З 1969 выкладчык Гомельскага муз. вучылішча. У 1974—97 муз.кіраўнікДзярж.акад.нар. хору Беларусі імя Цітовіча. З 1992 выкладчык Мінскага пед. ун-та, кіраўнік створанага ім студэнцкага фалькл. ансамбля «Ярыца» і мужчынскага фалькл. ансамбля «Вячоркі». Аўтар харавых, вак. і інстр. апрацовак бел.нар. песень і мелодый; вак.-харэагр. кампазіцый «Беларускія веснавыя гульні, абрады і карагоды», «Вяночак жніўных песень», «Зімовыя абрады і гульні», «Песні роднага краю» на сл. Я.Купалы, «Беларусь — мая песня» (з І.Кузняцовым), хораў на нар. тэксты, песень на словы У.Карызны, А.Куляшова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЭ́НКА (Зінаіда Аляксандраўна) (н. 28.4.1939, Мінск),
дыктар бел. тэлебачання. Нар.арт. Беларусі (1985). Скончыла БДУ (1968). З 1959 дыктар Гомельскай абл. студыі тэлебачання, з 1962 працуе на Бел.рэсп. студыі тэлебачання (з 1976 кіраўнік групы дыктараў). Яе творчую дзейнасць вызначаюць артыстызм, абаяльнасць, нац. характар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТЭМІ́РАЎ (Ірбек Алібекавіч) (н. 2.6.1928),
расійскі цыркавы артыст. Нар.арт. Расіі (1980), нар.арт.СССР (1989). Майстар спорту, чэмпіён СССР па конным спорце (1948—52). У цырку з 1936. Коннік-джыгіт. З 1972 кіраўнік нумара «Джыгіты Асеціі Алі-Бек». Дзярж. прэмія Паўн. Асеціі 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРЫВІ́ЦКІ ВЯЗО́К»,
бел асветнае т-ва ў Пецярбургу ў 1868—70. Стваральнік і кіраўнік («галава») — паэт В.Савіч-Заблоцкі. Мела на мэце дасканала вывучаць бел. мову, выдаваць папулярныя кнігі і падручнікі для «чарналюду»; збірала матэрыялы па гісторыі Беларусі. Распалася з-за рэпрэсій з боку рас. улад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЯ АБЛАСНА́Я ФІЛАРМО́НІЯ.
Створана ў 1990 у Магілёве пры Упраўленні культуры аблвыканкома на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Белдзяржфілармоніі. У яе складзе (1999): мужчынскі камерны хор «Унія» (маст.кіраўнік і дырыжор К.Насаеў), аркестр нар. інструментаў (маст.кіраўнік і гал. дырыжор Л.Іваноў), камерны інстр. ансамбль «Барыня», шоу-балет, гурты — вак.-інстр. «03», сямейны нар. спеваў «Весялуха», эстр.-цыркавыя «Казіно смеху» і «М+М», «Цырк на сцэне» і інш.; сярод артыстаў — спявачкі І.Абалян, А.Мацярынка, Н.Шарубіна, флейтыст У.Буры, ілюзіяніст С.Фельдман. У філармоніі пачынаў творчую дзейнасць А.Цівуноў, у яе студыі па падрыхтоўцы маладых артыстаў вучыліся спевакі С.Франкоўскі, А.Кавалеўскі. Вядзе актыўную дзейнасць па арганізацыі і правядзенні муз. фестываляў і конкурсаў, свят горада, у т. л.міжнар. фестывалю «Залаты шлягер» (з 1995), «Фестывалю харавой музыкі» (1991), міжнар.эстр. імпрэзы «Беларусь збірае сяброў» (1993), эстр. фэсту «Рэха «Славянскага кірмашу» (1994), «Магілёўскай музычнай вясны» (1995), «Каляднага фестывалю» і IV Сусв. кангрэса цымбалістаў (1997), Міжнар. пленэраў па жывапісе імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі (у святкаванні 125-годдзя з дня яго нараджэння ўдзельнічалі камерныя аркестры «Віртуозы Масквы» і «Вівальдзі-аркестр» пад кіраўніцтвам С.Бязроднай), удзельнічае ў фестывалі «Беларуская музычная восень», у працы міжнар. дабрачыннага Фонду У.Співакова. З 1997 прадстаўніцтва філармоніі працуе ў Мінску. Дырэктар і маст.кіраўнік філармоніі У.Браілоўскі.
Аркестр народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ХМІСТР, ахмістрыня,
адміністрацыйная пасада ў гаспадарках магнатаў і шляхты ў сярэдневяковай Польшчы і ВКЛ; кіраўнік панскага двара. Кіраваў гаспадаркай маёнтка: вёў кантроль за сяўбой, зборам і захаваннем ураджаю, доглядам жывёлы, аховай панскага лесу, межаў маёнтка, спагнаннем павіннасцяў. З сярэдзіны 15 ст. назва паступова выцеснена тэрмінам аканом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЙВІД,
кіраўніксял. паўстання ў ВКЛ у 1544—45. Сяляне Укмергскай і Анікштайскай валасцей, незадаволеныя патрабаваннем вял. князя адправіць у Вільню дзякла (падатак), а таксама злоўжываннямі аканома Кміты, напалі на атрад велікакняжацкага прадстаўніка Ката. Неўзабаве атраду вял. князя ўдалося ўзяць буйвіда ў палон, але хваляванні працягваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАЎКА́ЗСКІ КАМІСАРЫЯ́Т,
орган дзярж. улады ў Закаўказзі ў 1917—18. Створаны 28.11.1917 у г. Тбілісі меншавікамі, эсэрамі, дашнакамі і мусаватыстамі пры падтрымцы краін Антанты. Кіраўнік Я.Гегечкоры. Праводзіў палітыку на адрыў Закаўказзя ад Сав. Расіі. 26.3.1918 скасаваны Закаўказскім сеймам, выканаўчая ўлада перайшла да Закаўказскага часовага ўрада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСО́Л,
кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва найб. высокага ў пратакольных адносінах узроўню; у большасці краін — вышэйшы дыпламат. ранг. Вызначаецца ў пагадненні дзяржавамі, што абменьваюцца дыпламат. прадстаўніцтвамі, шляхам выбару класа кіраўнікоў дыпламат. прадстаўніцтваў, прызнаных міжнар. звычаем і пацверджаных Венскай канвенцыяй аб дыпламат. зносінах 1961. П. акрэдытуецца пры кіраўніку дзяржавы.