ВАЛЕ́ТАЎ (Валянцін Васілевіч) (н. 23.2.1951, в. Востраў Ельскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне леса- і балотазнаўства. Д біял. н. (1992), праф. (1993). Скончыў Гомельскі ун-т (1976). З 1976 у Бярэзінскім біясферным запаведніку, з 1993 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па экалогіі і антрапагеннай трансфармацыі балотных экасістэм, рацыянальным выкарыстанні і ахове расліннасці.

Тв.:

Фитомасса и первичная продукция безлесных и лесных болот. Ч. 1—2. Мн., 1992;

Фиторазнообразие и состояние сосновых лесов Березинского биосферного заповедника. Мн., 1993 (у сааўт.);

Проблемы экологии и природопользования в Гомельском регионе. Мн., 1996.

т. 3, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРО́ЎСКІ (Уладзімір Сяргеевіч) (н. 1.4.1936, Мінск),

бел. філосаф, палітолаг. Д філас. н. (1987), праф. (1995). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1959). Працаваў у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1989 у Мінскім радыётэхн. ін-це, з 1993 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе праблемы сучаснай зах. філасофіі, паліталогіі, тэорыі міжнар. адносін, сац. прагназавання і фарміравання асобы.

Тв.:

Проблемы «массовой культуры» и массовых коммуникаций. Мн., 1972 (разам з Г.​П.​Давідзюком);

Личность и социальное прогнозирование. Мн., 1977;

Проблемы внешнеполитической доктрины Республики Беларусь как самостоятельного независимого государства // Восточная Европа: политический и социокультурный выбор. Мн., 1994.

т. 2, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНЕ́ГІН (Яўген Яўгенавіч) (н. 17.7.1932, г. Кастрама),

бел. вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Чл.-кар. АН Беларусі (1986), д тэхн. н. (1982), праф. (1989). Скончыў БПІ (1950). З 1957 на Мінскім з-дзе аўтам. ліній, з 1963 у навукова-вытв. аб’яднанні «ПЛАНАР», з 1973 яго ген. дырэктар. Навук. працы па дакладным машынабудаванні для мікраэлектронікі, асновах праектавання прэцызійнага тэхнал. абсталявання для вытв-сці інтэгральных схем. Дзярж. прэмія СССР 1973.

Тв.:

Точное машиностроение для микроэлектроники. М., 1986;

Автоматическая сборка ИС: Технол. процесс. Оборудование. Управление. Техн. зрение. Привод: Справ. пособие. Мн., 1990 (разам з В.​А.​Зяньковічам, Л.​Р.​Бітно).

т. 1, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТАНЕ́ВІЧ (Анатоль Барысавіч) (н. 9.1.1942, в. Мелаватка Валгаградскай вобл., Расія),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1989), праф. (1991). Скончыў БДУ (1963), дзе працуе з 1967. Навук. працы па функцыян. аналізе і дыферэнцыяльных ураўненнях. Распрацаваў новы падыход у даследаванні функцыянальна-дыферэнцыяльных ураўненняў і нелакальных краявых задач, заснаваных на вывучэнні адпаведных аператарных алгебраў. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993).

Тв.:

Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984 (разам з Я.​В.​Радынам);

Линейные функциональные уравнения: Оператор. подход. Мн., 1988;

Functional differential equations: I.C.-theory. New York, 1994 (разам з А.​У.​Лебедзевым).

т. 1, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТАНІ́ШЫН (Мікалай Васілевіч) (н. 29.5.1931, Мінск),

бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д тэхн. н. (1975), праф. (1983). Скончыў БПІ (1956). З 1958 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі, у 1968—71 нам. дырэктара гэтага ін-та. Навук. даследаванні па працэсах цеплаабмену ў дысперсных асяроддзях. Распрацаваў тэорыю цепла- і масапераносу на мяжы з дысперсным слоем, прапанаваў метады вымярэння цеплааддачы ад паверхні да псеўдазвадкаванага слоя.

Тв.:

Heat transfer in dispersed media (разам з У.​В.​Лушчыкавым) // Transport in fluidized particle systems. Amsterdam etc., 1989.

Літ.:

Профессор Н.​В.​Антонишин: (к 60-летию со дня рождения) // Энергетика. 1991. № 10.

т. 1, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЗБАРО́ДАЎ (Міхаіл Аляксеевіч) (14.11.1898, С.-Пецярбург — 15.6.1983),

бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі і тэхналогіі шкла і сілікатаў. Акад. АН Беларусі (1950, чл.-кар. з 1947). Д тэхн. н. (1938), праф. (1934) Скончыў Петраградскі тэхнал. ін-т (1923). У 1935—61 у БПІ, адначасова ў 1950—60 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе неарган. шкла, інтэнсіфікацыі працэсаў шклоўтварэння, вывучэнні залежнасці ўласцівасцяў шклопадобных сістэм ад іх хім. саставу і будовы. Дзярж. прэмія СССР 1951.

Тв.:

Самопроизвольная кристаллизация силикатных стекол. Мн., 1981;

Стеклокристаллические материалы: (Синтез, составы, строение, свойства). Мн., 1982.

М.А.Безбародаў.

т. 2, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛАХІ́Н (Аляксандр Паўлавіч) (н. 1.8.1951, г. Бабруйск),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1991). Скончыў БДУ. У 1975—91 у Ін-це фізікі, з 1992 вучоны сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, з 1995 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Прадказаў існаванне і распрацаваў тэорыю палярызаванай люмінесцэнцыі шмататамных малекул у газавай фазе.

Тв.:

Ориентационная корреляционная функция классического ансамбля свободных асимметричных волчков // Доклады АН БССР, 1979. Т. 23, № 11;

Поляризация флуоресценции свободных многоатомных молекул (разам з В.​А.​Таўкачовым) // Оптика и спектроскопия, 1981. Т. 51, вып. 2.

т. 3, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БУДЭКАНО́МІКА», Навукова-даследчы ін-т «Будэканоміка» Рэспублікі Беларусь; арэндная ўстанова (з 1990). Засн. ў 1976 у Мінску як комплексны аддзел (з 1977 Бел. філіял) Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та працы ў буд-ве Дзяржбуда СССР. З 1991 «Будэканоміка». Асн. кірункі дзейнасці: падрыхтоўка заканадаўчых і нарматыўных актаў, інструктыўных і метадычных дакументаў, якія рэгулююць адносіны ўдзельнікаў капітальнага буд-ва ва ўмовах рынку, у т. л. раздзяржаўленне і прыватызацыя з улікам спецыфікі буд. комплексу; распрацоўка нарматыўнай базы па працы ў буд-ве; ацэнка фін. становішча, выкананне працэдур, звязаных з санацыяй, кансервацыяй і банкруцтвам прадпрыемстваў.

С.​Б.​Дробышава.

т. 3, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУЗА́ (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 15.6.1940, в. Залюбічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і выліч. тэхнікі. Д тэхн. н. (1992), праф. (1988). Скончыў БДУ (1965), дзе працуе з 1967. Навук. працы па тэорыі і практыцы праектавання матэм. забеспячэння ЭВМ. Распрацаваў нетрадыц. метад кадавання інфармацыі; тэхналогію праектавання паралельных праграм, прапанаваў іерархічную структуру шматпрацэсарнай выліч. сістэмы.

Тв.:

Лабораторный практикум по математическому обеспечению ЭВМ. Ч. 1—3. Мн., 1982—84 (у сааўт.);

Толковый русско-англо-белорусский словарь по информатике. Мн., 1994 (у сааўт.);

Ваш персональный компьютер. Мн., 1995 (у сааўт.).

т. 3, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІЛЬКО́ЦКІ (Марат Антонавіч) (н. 2.1.1947, в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне радыёфізікі. Д тэхн. н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1970). З 1973 у НДІ прыкладных фіз. праблем пры БДУ, з 1995 у ін-це Дзіпрасувязь. Навук. працы па тэорыі і тэхніцы антэн, радыёпразрыстых акон і радыёфіз. вымярэнняў. Распрацаваў метады памяншэння радыёлакацыйнай прыкметнасці антэн, стат. аналізу дыфракцыйных абцякальнікаў і вымяральных сістэм. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.

Тв.:

Применение статистических методов для анализа характеристик радиоголографических измерительных систем (у сааўт.) // Вопр. радиоэлектроники. Сер. ОВР. М., 1986. Вып. 13.

А.​І.​Болсун.

т. 4, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)