ПЕЧКУРО́Ў Андрэй Фёдаравіч (5.7.1899, г. Крычаў Магілёўскай вобл. —22.5.1996),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Д-р тэхн. н., праф. (1962). Засл. дз. нав. БССР (1974). Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1924). У 1930—41 ва Усесаюзным НДІ балотнай гаспадаркі (Мінск), з 1945 у Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (у 1948—76 заг. лабараторыі). Навук. працы па аграмеліярацыйных і агратэхн. праблемах, праектаванні і буд-ве меліярацыйных сістэм. Распрацаваў метады рэгулявання рэк — водапрыёмнікаў асушальных сістэм, удасканаліў разлікі рэчышчаў рэк і каналаў, у т. л. метады ўмацавання адхонаў і каналаў сітаватымі матэрыяламі.
Тв.:
Основы проектирования водоприемников и каналов осушительно-увлажнительных систем // Проблемы Полесья. Мн., 1973. Вып. 2;
Устойчивость русел рек и каналов. Мн., 1989.
В.М.Кандрацьеў.
т. 18, кн. 1, с. 440
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)