ГАРБАЦЭ́ВІЧ Аляксандр Канстанцінавіч

(н. 30.1.1953, Мінск),

бел. фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1991), праф. (1995). Скончыў Іенскі ун-т імя Ф.Шылера (Германія; 1976). З 1976 у БДУ. Навук. працы па квантавай механіцы і агульнай тэорыі адноснасці. Распрацаваў тэорыю разліку квантава-мех. эфектаў для часціц са спінам ​1/2 у неінерцыяльных сістэмах адліку і знешніх гравітацыйных палях.

Тв.:

Квантовая механика в общей теории относительности: Основные принципы и элементарные приложения. Мн., 1985.

А.І.Болсун.

т. 5, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)