старажытнагрэчаская керамічная, радзей метал.або мармуровая пасудзіна для змешвання віна з вадой. Меў ёмісты корпус, шырокае горла, 2 ручкі і ножку. Керамічныя К. аздабляліся размалёўкамі, метал. — рэльефамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРА́НТЫ (ад франц. coürant цякучы, бягучы),
старадаўняя назва вежавых абовял. пакаёвых гадзіннікаў з музычным механізмам, якія б’юць з пэўнай меладычнай паслядоўнасцю ці выконваюць невял. музычныя п’есы. З найб. вядомых — К. Маскоўскага Крамля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПРА́ПАРШЧЫК,
воінскае званне (чын) у шэрагу дзяржаў. У рас. арміі існавала ў 1722—1917. Прысвойвалася унтэрафіцэрам і фельдфебелям, якія вытрымалі экзамен або вызначыліся ў баях, і юнкерам. П. карысталіся некаторымі правамі малодшых афіцэраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́МІТ (англ. summit літар. — вяршыня),
англамоўнае вызначэнне двух- або шматбаковай сустрэчы ў вярхах (кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў), пашыранае з канца 1980-х г. у бел., рус. і інш. мовах краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙДА́РА,
вёславая ці парусная бяспалубная лодка прыморскіх чукчаў, каракаў і эскімосаў. Драўляны каркас абцягваўся скурай цюленя або маржа (у эвенкаў былі байдары з дошак). Прамысловыя байдары ўмяшчалі да 9, транспартныя — да 30 чалавек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАТРЫ́СА (франц. automotrice),
самаходны чыгуначны вагон з рухавіком унутранага згарання. Мае эл., мех.або гідрамеханічны прывод. Выкарыстоўваецца для перавозкі пасажыраў і перамяшчэння вагонаў; спец. аўтаматрыса — для мантажных і аварыйна-аднаўленчых работ на электрыфікаваных чыгунках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАЛО́ЦЫЯ (ад аэра... + лоцыя),
падрабязнае апісанне авіялінііабо раёна дзеяння авіяцыі; дапаўняе палётную карту. Уключае аэраграфічную характарыстыку мясцовасці, апісанне арыенціраў, інфармацыю пра аэрадромы са схемамі заходу на пасадку, пра метэастанцыі, умовы надвор’я і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁРДА,
адно з асноўных рабочых прыстасаванняў ткацкага станка. Мае выгляд грэбеня з вузкімі метал. пласцінкамі, замацаванымі ў драўляных або металічных планках. Служыць для раўнамернага размеркавання ніткі асновы, якая праходзіць паміж пласцінкамі па шырыні тканіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГУ́ЛЬНАЯ МЕ́РА дзвюх або некалькіх аднародных велічыняў, велічыня таго ж роду, якая ўтрымлівае цэлы лік разоў ва ўсіх зададзеных велічынях. Дзве велічыні, што не маюць агульнай меры, наз. несувымернымі (гл.Сувымерныя і несувымерныя велічыні).