МА́МАНТАЎ (Сава Іванавіч) (15.10.1841, г. Ялутараўск Цюменскай вобл., Расія — 6.4.1918),
рас. прадпрымальнік, мецэнат, дзеяч тэатр. і муз. мастацтва.
Вучыўся ў Пецярбургскім горным ін-це і Маскоўскім ун-це, вывучаў спевы і жывапіс у Італіі. Гал. акцыянер т-ваў Маскоўска-Архангельскай чыг., Неўскага мех. з-да і Усх.-Сіб. чыгунаплавільных з-даў. Разарыўся ў 1899. У 1870—90 у яго падмаскоўным маёнтку Абрамцава збіраліся буйнейшыя рас. мастакі, музыканты, пісьменнікі (гл.«Абрамцава»). Садзейнічаў развіццю рас.выяўл. мастацтва, нар.маст. творчасці і рамёстваў, муз. тэатра. У 1885 засн. на свае сродкі Маскоўскую прыватную рускую оперу (існавала да 1904), пэўны час кіраваў ёю як рэжысёр. Аўтар лібрэта да шэрагу опер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДВІ́НАЎ (Мікалай Дзмітрыевіч) (15.2.1901, г. Ядрын, Чувашыя — 26.1. 1966),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1949). З 1925 у Т-ры-студыі пад кіраўніцтвам Ю.Завадскага, з 1936 у Растоўскім-на-Доне т-ры імя М.Горкага, з 1940 у Маскоўскім т-ры імя Массавета. Акцёр шырокага дыяпазону. Стварыў вострадрам., магутныя, цэласныя характары: Арбенін («Маскарад» М.Лермантава; Ленінская прэмія, 1965), Васіль Забродзін («Ленінградскі праспект» І.Штока), Рычард Даджэн («Вучань д’ябла» Б.Шоу), Атэла, Лір («Атэла», «Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш. З 1936 здымаўся ў кіно: «Багдан Хмяльніцкі», «Маскарад» (абодва 1941), «Катоўскі» (1943), «Смелыя людзі» (1950), «Калі адлятаюць буслы» (1965) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1942, 1949, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЭ́ЦКАЯ (Вера Пятроўна) (31.7.1906, Масква — 17.8.1978),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1949). Скончыла школу-студыю пры Т-ры імя Я.Вахтангава (1924). З 1924 у Т-ры-студыі Ю.Завадскага, з 1940 у маскоўскім Т-ры імя Массавета. Для яе мастацтва характэрны шырыня дыяпазону, тэмпераментнасць, смеласць у выкарыстанні маст. прыёмаў. Сярод роляў: Маша («Чайка» А.Чэхава), Глафіра («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.Транёва), Машачка («Машачка» А.Афінагенава), Мірандаліна («Карчмарка» К.Гальдоні), Жыўка («Пані міністэрша» Б.Нушыча). Здымалася ў кіно: «Член урада» (1940), «Яна абараняе Радзіму» (1943), «Сельская настаўніца» (1947), «Маці» (1955). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1948, 1951.
расійскі дзярж. і вайсковы дзеяч, гісторык. Правадз. тайны саветнік, чл.Дзярж. савета (1861). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це і Школе калонаважатых. З 1815 служыў у Генштабе. Удзельнік рус.-тур. вайны 1828—29, задушэння паўстання 1830—31 у Польшчы, Літве і Беларусі. У 1834 пакінуў вайсковую службу, заняўся публікацыяй рукапісаў, якія набыў у Польшчы. З 1842 віцэ-прэзідэнт Савета нар. адукацыі ў Польскім каралеўстве, з 1844 папячыцель Варшаўскай навуч. акругі, з 1856 гал. дырэктар урадавай камісіі ўнутр. і духоўных спраў. З 1869 старшыня Археаграфічнай камісіі ў Пецярбургу. Апублікаваў шмат дакументаў па гісторыі Польшчы і рас.-польскіх адносінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯШКО́ (дзявочае Вараб’ёва) Ніна Канстанцінаўна
(н. 31.5.1917, в. Мадахава Цвярской вобл., Расія),
расійскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1980). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1945). Кіравала самадз.нар. харамі. З 1956 хормайстар Хору рус. песні Усесаюзнага радыё, з 1960 маст. кіраўнік акад.Паўн.рус.нар. хору (Архангельск). У 1945—58 выкладала ў Маскоўскімгар.муз.-пед. вучылішчы, з 1969 у Рас. акадэміі музыкі імя Гнесіных (з 1982 праф.). Паставіла шэраг манум.хар. кампазіцый, у т. л. «Паўночнае ігрышча», «Паморская сюіта», «Пячорскія бяседы». Аўтар хар. твораў і апрацовак нар. песень для хору, артыкулаў па пытаннях хар. мастацтва. Дзярж. прэмія Расіі імя М.І.Глінкі 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Пётр Сяргеевіч) (28.8.1901, Масква — 9.1.1975),
расійскі матэматык, стваральнік школы матэм. логікі. Акад.АНСССР (1960). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1929 у Маскоўскім хім.-тэхнал. ін-це, з 1934 у Матэм. ін-це імя У.А.Сцяклова АНСССР, з 1945 праф. Маскоўскага пед. ін-та імя Леніна. Навук. працы па тэорыі мностваў, матэм. логіцы, тэорыі алгарытмаў і тэорыі груп. Прапанаваў метад даследавання праблем дэскрыптыўнай тэорыі мностваў, метад доказу несупярэчнасці фармальных сістэм. Даказаў невырашальнасць праблемы тоеснасці, спалучанасці і ізамарфізму ў тэорыі груп. Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Избр. труды: Теория множеств и функций. Математическая логика и алгебра. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМАРО́Ў (Мікалай Афанасьевіч) (17.2.1918, г. Шахты Растоўскай вобл., Расія — 1997),
расійскі графік. Нар.маст. Расіі (1968). Нар.маст.СССР (1977). Правадз.чл.АМСССР (1973). Вучыўся ў Маскоўскіммаст. ін-це (1940—50), з 1949 выкладаў у ім. У 1973—88 старшыня праўлення Саюза мастакоў СССР. У 1991—92 прэзідэнт АМСССР. Творам уласцівы тонкасць каларыту, выразная рытміка буйных каляровых плоскасцей, архітэктанічная яснасць кампазіцыі: серыі «Шахцёры Данбаса» (1949—50), «Паўночны В’етнам» (1957, 1958), «Па Індыі» (1961), «Дарогі да Асуана» (1966—67), «Ветразі Падмаскоўя» (1969), «На Доне» (1980—81). Дзярж. прэмія СССР 1951.
М.Панамароў Шахцёры Хан-гая. З серыі «Паўночны В’етнам». 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВО́ШЧЫКАЎ (Дзмітрый Мацвеевіч) (28.4.1788, г. Саранск, Мардовія, паводле інш. звестак с. Шышквіч Пензенскай вобл., Расія — 15.9.1880),
расійскі астраном і матэматык. Акад. Пецярбургскай АН (1855; чл.-кар. 1832). Скончыў Казанскі ун-т (1808). У 1818—51 у Маскоўскім ун-це (з 1826 праф., з 1848 рэктар). Заснавальнік і кіраўнік астр. абсерваторыі Маскоўскага ун-та (1830—32). З 1851 у Пецярбургу. Навук. працы па нябеснай механіцы, матэматыцы, фізіцы. Аўтар першых вучэбных дапаможнікаў па астраноміі на рус. мове. Зрабіў значны ўклад у папулярызацыю астр. і матэм. ведаў у Расіі.
Літ.:
Перель Ю.Г. Общественно-литературная деятельность Д.М.Перевощикова // Астроном. журн. 1953. Т. 30, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАРО́КАЎ (Барыс Іванавіч) (9.5.1911, г. Іванава, Расія—19.9.1972),
расійскі графік. Нар.маст.СССР (1971). Чл.-кар.АМСССР (1954). Вучыўся ў маскоўскім Вышэйшым маст. ін-це (1929—31). Супрацоўнічаў з газ. «Комсомольская правда», час. «Смена», «Крокодил». Стварыў серыі малюнкаў: «Вось яна, Амерыка!» (1948—49), «За мір» (1950), «Маякоўскі пра Амерыку» (1951—54), «Гэта не павінна паўтарыцца!» (1958—59), «Барацьба» (1969—70). Творам характэрны вострая публіцыстычнасць, напружаныя танальныя кантрасты. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫ́ЦЕЛЬ (Антон Якаўлевіч) (5.2.1902, в. Левашы Брэсцкага р-на — 1982),
расійскі вучоны ў галіне уралогіі. Чл.-кар.АМНСССР (1963), д-рмед.н. (1937), праф. (1938). Засл. дз. нав. РСФСР (1963). Скончыў 2-і Маскоўскі ун-т (1924). З 1929 і ў 1953—69 у 2-м Маскоўскіммед. ін-це, у 1937—53 у Сталінградскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні захворванняў нырак, ныркавай гіпертэнзіі, запаленчых захворваннях і новаўтварэннях урагенітальнай сістэмы, паталогіі печані, хваробах касцей і суставаў, гісторыі медыцыны.
Тв.:
Рентгенодиагностика урологических заболеваний. М., 1966 (разам з Ю.А.Пыцелем);
Опухоли мочевого пузыря и их лечение. Ташкент, 1972.