плазменны генератар, газаразрадная прылада для атрымання патокаў нізкатэмпературнай плазмы.
Пашыраны дугавыя (магутнасць да 10 МВт) і высокачастотныя (да 1 МВт) П. У дугавым П. рабочы газ (напр., вадарод, аргон, азот) ператвараецца ў плазму пры праходжанні праз сціснутую эл. дугу з высокай канцэнтрацыяй энергіі. У высокачастотных П. газ награваецца за кошт віхравых высокачастотных (ці ЗВЧ) токаў. Стабілізацыя разраду ў П. ажыццяўляецца магн. полем, газавым віхрам, які абдзімае дугу, і інш. Выкарыстоўваецца ў плазменнай металургіі, для плазменнай апрацоўкі матэрыялаў, у плазмахім. тэхналогіі.
Плазматроны: а — дугавы; б — індукцыйны; 1 — крыніца сілкавання; 2 — разрад; 3 — плазменны струмень; 4 — электроды; 5 — разрадная камера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЕ́ЙКАЎ (Петка Рачаў) (29.11.1827, г. Вяліка-Тырнава, Балгарыя — 13.7.1895),
балгарскі паэт, асветнік, грамадскі дзеяч. Скончыў царк. школу. Быў настаўнікам, рэдактарам газет, пасля 1878 старшыня Нар. сходу, міністр. Змагаўся за школу на балг. мове. Друкаваўся з 1843. Аўтар зб-каў вершаў і перакладаў «Стракаты букет», «Спеўнік», «Баечнік» (усе 1852). Інтымнай лірыцы і патрыят. паэзіі С. (зб. «Песні і вершы», 1879; паэмы «Крыніца Беланогай», 1873, «Кракра Пярніцкі», 1886) уласцівы нац. каларыт, рэалістычнасць. Выдаў поўны збор балг. прымавак і прыказак (1889—97). На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі Н.Гілевіч, А.Разанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЎНЫ АПАРА́Т,
сукупнасць органаў цела чалавека з рознай фізіял. функцыяй, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні гукаў мовы. Складаецца з 2 груп органаў: органы дыхання (лёгкія з бронхамі і трахеяй), якія ствараюць неабходны для ўтварэння гукаў струмень паветра; органы, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у гукаўтварэнні, — актыўныя (рухомыя), здольныя змяняць аб’ём і форму маўленчага тракту і ствараць у ім перашкоды для выдыхаемага паветра, і пасіўныя (нерухомыя) — зубы, цвёрдае паднябенне, поласць носа. Актыўныя органы мовы: гартань — верхняя расшыраная частка трахеі, утвораная шэрагам рухомых храсткоў; галасавыя звязкі ў ёй — мускульныя тканкі, якія могуць мяняць сваю напружанасць, — крыніца голасу, іх ваганні ад выдыхнутага з лёгкіх паветра вызначаюць таксама мелодыку мовы; глотка, якая можа звужацца і расшырацца; язык, здольны выконваць разнастайныя рухі (дзякуючы рухомасці языка і ніжняй сківіцы ўтвараюцца рэзанатарныя поласці рознай формы і аб’ёму, якія вызначаюць фармантную структуру гукаў); губы, здольныя выконваць розныя артыкуляцыі; паднябенная занавеска з т.зв. маленькім язычком, ці увулай, якая пры падняцці закрывае ход у нос і адасабляе такім чынам поласць носа ад глоткі; пры апусканні яна пакідае праход у гэту поласць адкрытым. Усе актыўныя органы пры збліжэнні ці сутыкненні з пасіўнымі (або паміж сабою) утвараюць перашкоду для выдыхнутага паветра. У месцы перашкоды ўзнікае крыніца шуму, патрэбнага для вымаўлення зычных гукаў. Зубы і цвёрдае паднябенне з’яўляюцца толькі месцам дзеяння актыўных органаў. Поласць носа — рэзанатар пры ўтварэнні насавых гукаў.
Літ.:
Зиндер Л.Р. Обшая фонетика. Л., 1960;
Падлужны А.І., Чэкман В.М. Гукі беларускай мовы. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПТЫ́ЧНАЯ ЛАКА́ЦЫЯ,
выяўленне аддаленых аб’ектаў, вызначэнне іх месцазнаходжання, геам. памераў і скорасці руху з дапамогай эл.-магн. хваляў аптычнага дыяпазону (1014—1015Гц). Бывае пасіўная (пры ўласным выпрамяненні аб’екта) і актыўная (лазерная; пры адбіцці ад паверхні аб’екта выпрамянення лакацыйнай станцыі). Крыніцаэл.-магн. выпрамянення для зандзіравання — лазер. Аптычная лакацыя адрозніваецца высокай раздзяляльнай здольнасцю (да доляў метра), высокай дакладнасцю ў вызначэнні вуглавых каардынатаў (да адзінак вуглавых секундаў) і скорасці аб’екта. Выкарыстоўваецца ў паветр. і касм. навігацыі, ваен. справе (навядзенне ракет, снарадаў), астраноміі (аптычная лакацыя планет), для даследавання стану атмасферы, дакладнага картаграфавання паверхні Зямлі, Месяца і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РЫЙ (лац. Barium),
Ba, хімічны элемент II групы перыяд. сістэмы, шчолачназямельны метал, ат. н. 56, ат. м. 137,33. Прыродны барый складаецца з 7 стабільных ізатопаў. Адкрыты ў 1774 як аксід барыю швед. хімікам К.Шэеле. Серабрыста-белы мяккі метал, tпл 727 °C, шчыльн. 3,78∙103кг/м³. Хімічна вельмі актыўны; на паветры акісляецца, з к-тамі ўтварае солі, пры награванні загараецца. У зямной кары змяшчаецца 5∙10−2% па масе, існуе як мінерал барыт (асн.крыніца атрымання барыю і яго злучэнняў), вітэрыт і інш. Выкарыстоўваецца ў вакуумнай тэхніцы як паглынальнік, прысадка для антыфрыкцыйных сплаваў, чорных і каляровых металаў; у друкарскіх і падшыпнікавых сплавах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТЫ ВІ́ЛЕНСКАЙ КАМІ́СІІ (АВК),
Акты Віленскай археаграфічнай камісіі (АВАК), шматтомны збор дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы 14—19 ст. (т. 1—39. Вільня, 1865—1915). Сабраны дакументы на старабел., рус., польскай і лац. мовах па паліт., сац.-эканам., царк. гісторыі, этнаграфіі, пра развіццё прам-сці, сельскай гаспадаркі, культуры, становішчы яўрэяў і татараў ВКЛ, вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, вайну 1812. Выданне мела на мэце сцвердзіць справядлівасць далучэння Беларусі і Літвы да Рас. імперыі, прапагандаваць ідэю пра «спрадвечна рускі» характар ВКЛ. Нягледзячы на недахопы (тэндэнцыйнасць падбору матэрыялаў, недакладнасці перадачы тэкстаў, друкарскія памылкі) мае вял. каштоўнасць як крыніца па гісторыі Беларусі.
зоаантрапанозы, інфекцыйныя і інвазійныя хваробы, агульныя для жывёл і чалавека. Крыніца інфекцыі хворыя жывёлы, з якімі чалавек кантактуе. Многія антрапазаанозы — трансмісіўныя хваробы, характарызуюцца прыроднай ачаговасцю. У мед. л-ры антрапазаанозы наз.заанозамі.
Антрапазаанозы выклікаюцца бактэрыямі (бруцэлёз, злаякасны ацёк, сап, слупняк, сібірская язва, туберкулёз, тулярэмія, чума вярблюдаў, меліяідоз, харч. таксікаінфекцыі і інш.), вірусамі (арнітоз, шаленства, яшчур, кляшчовы энцэфаліт, інфекцыйны энцэфаламіэліт коней і інш.), грыбкамі (актынамікоз, парша, стрыгучы лішай), спірахетамі і лептаспірамі (лептаспіроз, клешчавы зваротны тыф), рыкетсіямі (Ку-ліхаманка, пацуковы рыкетсіёз, паўночна-азіяцкі клешчавы сыпны тыф), прасцейшымі (таксаплазмоз, трыпаназамоз, лейшманіёз і інш.), членістаногімі (акароз), гельмінтамі (дыфілабатрыёзы, апістархоз, тэніідоз, трыхінелёз, эхінакакоз, тоніярынхоз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАО́З (Varroosis),
вараатоз (Varroatosis), эктапаразітная хвароба пчол і пячатнага расплоду. Выклікаецца кляшчом Varroa jacobsoni. Трапляецца ў многіх краінах Паўд.-Усх. Азіі, Паўд. Амерыкі, Афрыкі, Еўропы, у т. л. на Беларусі. Пры масавым пашырэнні прыводзіць да вял.эканам. страт.
Крыніца інвазіі — хворыя сем’і, раі і зрэзаны трутневы расплод. Пашырэнню хваробы садзейнічаюць перамяшчэнне пчальнікоў, купля і продаж пчол. Клешч праходзіць поўны цыкл развіцця на кукалках пчол на працягу 8—9 сут і пашкоджвае дарослых насякомых. Пры вараозе назіраецца гібель недаразвітых кукалак пчол, нараджэнне нежыццяздольных трутняў і пчол з рознымі пачварнасцямі. Скарачаецца тэрмін жыцця матак, пашкоджаныя сем’і адстаюць у развіцці. Вясной і восенню хварэе пераважна пчаліны расплод, а ўлетку — трутневы.
прадукт поўнага акіслення вугляроду, CO2. Бясколерны газ, шчыльн. 1,98 кг/м³, пры моцным ахаладжэнні ператвараецца ў сухі лёд. Раствараецца ў вадзе (гл.Вугальная кіслата), спіртах, ацэтоне, бензоле і інш.арган. растваральніках, не гарыць. Утварае з моцнымі асновамі карбанаты. Уваходзіць у састаў атмасферы Зямлі (0,03 % па аб’ёме), крыніца вугляроду для раслін, якія засвойваюць вугляроду дыяксід пры фотасінтэзе, адзін з асн. біяхім. кампанентаў у працэсах дыхання жывёльных арганізмаў. Атрымліваюць пры абпальванні вапняку, акісленні вуглевадароднага паліва. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці соды, мачавіны, карбонавых кіслот, цукру, газіраваных напіткаў, у вогнетушыцелях, газавых лазерах. У вял. канцэнтрацыях таксічны, выклікае гіпаксію, ГДК 30 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЫ́НСКІ (Міхась) (Міхаіл Антонавіч; 27.1.1940, Мінск — 18.1.1996),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Настаўнічаў на Лагойшчыне, у 1967—70 працаваў у выд-ве «Беларусь», час. «Нёман», у 1970—75 на Бел. радыё. Друкаваўся з 1959. Пісаў пра жыццё вясковай інтэлігенцыі, пошукі моладдзю свайго жыццёвага шляху (зб. апавяданняў «Вокны ўначы», 1969, «Крыніца, светлая вадзіца», 1979, «У полі, за сялом...», 1981; аповесць «На павароце», 1971). Апавяданні пераважна лірычныя, у іх паэтызуецца свет прыроды, душэўны стан герояў, іх перажыванні. Аўтар зб. нарысаў «Людзі вясны» (1982), твораў для дзяцей.