рака ў Афганістане і Пакістане, правы прыток р.Інд.Даўж. 460 км, пл.бас. каля 75 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Гіндукуша (хр. Баба), цячэ пераважна ў яго адгор’ях, перасякае Джэлалабадскую міжгорную ўпадзіну, ад г. Пешавар — па ўзгорыстай раўніне. Летнія паводкі. Сярэдні гадавы расход вады каля 700 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння Кабульскага, Джэлалабадскага, Пешаварскага аазісаў. На К. ГЭС Наглу (Афганістан), вадасховішча. Суднаходная летам на 120 км. На К. — гарады Кабул, Джэлалабад (Афганістан), у даліне — Пешавар (Пакістан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРГА́Б,
рака ў Афганістане і Туркменістане. Даўж. 978 км, пл.бас. 46,9 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Парапаміза, цячэ ў вузкай даліне паміж хр. Банды-Туркестан і Сафедкох. На тэр. Туркменістана даліна пашыраецца, каля г. Мары перасякае Каракумскі канал. Заканчваецца М. ірыгацыйным веерам у пясках Каракумаў. Разводдзе ў сак.—маі, зімой паводкі. Расход вады ў сярэднім цячэнні каля 52 м³/с. Шэраг вадасховішчаў, у т. л. Сарыязінскае. Выкарыстоўваецца для арашэння. На М. — гарады Іалатань, Мары, Байрам-Алі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЕ БАЛГА́РСКАЕ ЦА́РСТВА,
раннефеадальная дзяржава на Балканскім п-ве ў 680—1018. Сталіцы — гарады Пліска (да 893) і Прэслаў. Засн. ў 680 ханам цюркскіх протабалгараў Аспарухам на слав. землях Візантыі, якая ў 681 прызнала яго незалежнасць. Найб. магутнасці дасягнула пры цару Сімяоне [893—927], У 969 з яго вылучылася асобнае Зах.-Балг. царства з цэнтрам у сучаснай Македоніі. У 971 астатнюю тэр. П.Б.ц. з г. Прэслаў захапіла Візантыя, якая ў 1018 заваявала і Зах.-Балг. царства. Гл. таксама Балгарыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ДЭНСКАЕ ВО́ЗЕРА (Bodensee),
у Еўропе, на мяжы Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі. Размешчана на выш. 395 м. Пл. 538 км². Даўж. каля 63 км, шыр. 14 км, глыб. да 252 м. На ПнЗ разгаліноўваецца на 3 адасобленыя часткі (Іберлінгенскае, Ніжняе і Цэлерскае азёры). Запаўняе тэктанічную ўпадзіну, апрацаваную стараж. ледавіком. Берагі пераважна плоскія, узвышаныя, на ПдУ — высокія, скалістыя. Праз Бодэнскае возера цячэ р. Рэйн. Назіраюцца сейшы. Суднаходства, паромная пераправа. На берагах буйныя гарады і курорты: Констанц, Фрыдрыхсгафен, Ліндаў (Германія), Брэгенц (Аўстрыя). Запаведнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЕ́ЦЬ,
рака ў Свярдлоўскай, Курганскай і Цюменскай абласцях Расіі, левы прыток р. Табол. Даўж. 606 км, пл.бас. 58,9 тыс.км². Пачынаецца з Ісецкага вадасх. на ПнЗ ад г. Екацярынбург. У вярхоўі цячэ па ўсх. схіле Сярэдняга Урала, ніжэй — па Зах.-Сібірскай раўніне. Гал. прытокі: Міяс, Цеча, Сінара (справа). Жыўленне мяшанае. Ледастаў з ліст. да красавіка. Сярэдні расход вады каля 70 м³/с. Ha І. малыя вадасховішчы для водазабеспячэння. Суднаходная ад г. Шадрынск. На І. гарады Екацярынбург, Каменск-Уральскі, Катайск, Далматава, Шадрынск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАЯ́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Енісей, у Краснаярскім краі Расіі. Утворана плацінай Краснаярскай ГЭС. Запоўнена ў 1967—70. Пл. 2000 км², аб’ём 73,3 км³, даўж. 388 км, найб.шыр. 15 км, найб.глыб. 105 м. Узровень вады ў вадасховішчы вагаецца да 18 м. Прыплацінны ўчастак К.в. вузкі, каньёнападобны, вышэй пашыраецца да 10—15 км. Буйныя залівы ў далінах рэк Дзербіна, Сісім, Сыда і Туба. Суднаходства, лесасплаў, рыбная гаспадарка. Каля плаціны — г. Дзіўнагорск, у зоне выкліньвання падпору гарады Абакан, Мінусінск і г.п. Усць-Абакан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЕ́ЦКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН, Кузбас. У Расіі, пераважна ў Кемераўскай, часткова ў Новасібірскай абласцях. Пл. 26,7 тыс.км². Займае Кузнецкую катлавіну і прымеркаваны да вугляносных адкладаў сярэдняга дэвону, карбону, пермі і юры. Балансавыя запасы да глыб. 600 м — 114,3 млрд.т, 120 рабочых пластоў. Вуглі пераважна каменныя, маркі ад Д да Т. Цеплатворная здольнасць 22,8—29,8 МДж/кг. Адкрыты ў 1721, шырокае асваенне з 1920-х г. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтры здабычы: гарады Анжэра-Суджанск, Кемерава, Новакузнецк, Ленінск-Кузнецкі, Пракоп’еўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВА (Sava),
рака ў Славеніі, Харватыі, Босніі і Герцагавіне, Югаславіі, найб. мнагаводны прыток р. Дунай. Даўж. 940 км, пл. басейна каля 95 тыс.км². Вытокі ў Юлійскіх Альпах, сярэдняе і ніжняе цячэнне па паўд. ускраіне Сярэднедунайскай раўніны. Асн прытокі — Купа, Уна, Врбас, Босна, Дрына (справа); цякуць пераважна па Дынарскім нагор’і. Сярэдні расход вады ў вусці 1760 мус. Мнагаводная ў зімова-веснавы час. Суднаходная да г. Сісак (592 км). У даліне С. — гарады Любляна (Славенія), Заграб (Харватыя); у вусці — Белград (Югаславія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́МАР (Samar),
гарысты востраў у цэнтр.ч. Філіпінскага архіпелага. Пл. 13,4 тыс.км² (з прылеглымі дробнымі астравамі). Горы, выш. да 896 м, складзены пераважна з крышт. парод, сланцаў і вапнякоў. Уздоўж узбярэжжаў — алювіяльныя нізіны, у прыбярэжнай зоне — каралавыя рыфы. Клімат трапічны, мусонны. Ападкаў 2500—3500 мм за год, у кастр.—снеж. частыя тайфуны. Вільготныя трапічныя лясы. Радовішчы медных руд. Вырошчванне какосавай пальмы, абакі, рысу, кукурузы. Асн.гарады — Кальбаёг, Катбалоган, Катарман. Злучаны паромам з в-вам Лусон, мостам з в-вам Лейтэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́НЕ (Skåne),
гістарычная вобласць на крайнім Пд Швецыі. Займае аднайм. паўвостраў, уразаецца ў мора на 100 км, на З абмываецца прал. Эрэсун, на Пд і У — Балт. морам. У рэльефе пераважаюць узгорыстыя раўніны, ёсць асобныя грады з гранітаў і гнейсаў (выш. да 226 м). Клімат умераны. Большая ч.тэр. разарана, участкі шыракалістых лясоў (дуб, бук), верасоўнікі. ГарадыМальмё, Лунд і інш.
...СКОП (ад грэч. skopeō назіраю), другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае назву прыбораў ці прылад для назірання (напр., мікраскоп, тэлескоп).