МАДЭ́ЙРА (Madeira),
рака ў Балівіі і Бразіліі, найбуйнейшы правы прыток р. Амазонка. Даўж. 3230 км (з р. Мамарэ), пл. бас. 1391 тыс. км². Пачынаецца ў Андах ад зліцця рэк Бені і Мамарэ, у верхнім цячэнні агінае Бразільскае пласкагор’е, утварае парогі і вадаспады, ад г. Порту-Велью (Бразілія) цячэ пераважна па Амазонскай нізіне. Разводдзе ў кастр.—маі (сезон дажджоў і раставанне снегу ў Андах). Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 21 800 м3/с. Суднаходная (1060 км) ад вусця да г. Порту-Велью. Ha М. гарады Порту-Велью, Умайта, Манікарэ.
т. 9, с. 494
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)