МАКА́РЫЧАЎ (Міхаіл Іванавіч) (2.6.1919, в. Гуляеўка Сурскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 10.7.1991),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-лейт. (1971). Скончыў Сумскае артыл. вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1954). З 1941 на Паўд.-Зах., Данскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Прыбалт., Ленінградскім франтах. Камандзір процітанк. артыл. палка М. вызначыўся ў Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944. Да 1976 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЬЧЖО́Ў-ГО, Маньчжурская дзяржава,
марыянетачная дзяржава ў 1932—45, створаная японцамі пасля захопу імі ў 1931 Маньчжурыі. Сталіца — г.Чанчунь. Вярх. правіцель (рэгент, з 1934 імператар) М. — апошні прадстаўнік дынастыі Цын — Пу І. Фармальна лічылася незалежнай дзяржавай, фактычна была калоніяй Японіі, уся рэальная ўлада належала яп. адміністрацыі і камандаванню Квантунскай арміі. Ліквідавана ў жн. 1945 у выніку Маньчжурскай аперацыіЧырв. Арміі, тэр. з 1946 зноў у складзе Кітая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДДАВА́ШКІН (Аляксандр Васілевіч) (25.9.1919, ст. Карпава Адэскай вобл., Украіна — 23.1.1976),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Палтаўскае танк. вучылішча (1943), Вышэйшую афіцэрскую бранятанк. школу (1947). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Паўд., Паўн.-Каўказскім, 1-м і 2-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір танк. роты лейтэнант П. вызначыўся 24.4.1945 у час Берлінскай аперацыі. Да 1967 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАНТЭ́РА» («Panther») № 32, кодавая назва карнай аперацыіням.-фаш. захопнікаў супраць партызан і мясц. насельніцтва ў Расонскім р-не Віцебскай вобл. ў жн. 1942 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі 2 батальёнаў 201-й ахоўнай дывізіі з мэтай знішчыць расонскую групу партыз. атрадаў. Не дасягнуўшы мэты, карнікі расстралялі каля 100 мясц. жыхароў, захапілі 475 галоў свойскай жывёлы. За лета 1942 аперацыя «П.» была шостай праваленай спробай «уціхамірыць» насельніцтва раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́МАН (Сяргей Дзям’янавіч) (24.9.1917, г. Ейск Краснадарскага краю, Расія — 24.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1943. Стралок радавы Р. 1-га Бел. фронту вызначыўся ў Бел.аперацыі 1944 у баі каля в. Пружынішчы Акцябрскага р-на Гомельскай вобл., калі першы ўзняўся ў атаку, натхняючы байцоў асабістым прыкладам; паранены, у рашаючы момант атакі закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЗІНСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1812,
наступальная аперацыя рас. войск у ліст. 1812 на завяршальным этапе вайны 1812 з мэтай акружэння і знішчэння напалеонаўскай арміі. Праводзілася арміяй М.І.Кутузава (каля 50 тыс.чал.), 3-й Зах. арміяй П.В.Чычагова (каля 35 тыс.чал.) і 1-ым пях. корпусам П.Х.Вітгенштэйна (каля 40 тыс.чал.). Арміі Кутузава процістаялі гал. сілы Напалеона (каля 30 тыс.чал., а таксама 30—40 тыс.чал. адсталых і небаяздольных). Насупраць арміі Чычагова былі разрозненыя атрады гал.ч. польскіх войск (атрад Ф.К.Касецкага, гарнізон М.Бранікоўскага, 17-я пях. дывізія Я.Г.Дамброўскага; усяго каля 9 тыс.чал.). Корпусу Вітгенштэйна процістаялі франц. карпусы К.Віктора і Ш.Удзіно (каля 25 тыс.чал.). Напалеон прыняў рашэнне перапраўляцца цераз Бярэзіну вышэй ад Барысава, у раёне вёсак Студзёнка і Весялова, пачаў скрытную падрыхтоўку да пераправы і адначасова зрабіў захады па дэзінфармацыі рус. камандавання. Кутузаў памылкова лічыў больш верагодным адступленне Напалеона на Мінск і Слонім і зрабіў адпаведныя загады. У выніку Чычагоў 25—26 ліст. перавёў амаль усе свае войскі з-пад Барысава на Пд. 26 ліст. па наведзеных мастах пачалася 3-дзённая пераправа франц. войск, якія захапілі плацдарм на правым беразе Бярэзіны і адначасова забяспечылі прыкрыццё гасцінца Барысаў—Студзёнка. На левым беразе французы ўтрымлівалі ўсе подступы да мастоў, пакуль не прайшлі ўсе баяздольныя часці. Раніцай 29 ліст. масты былі спалены, і армія Напалеона рушыла ў напрамку Маладзечна. У Бярэзінскай аперацыі 1812 рус. камандаванне не дасягнула ў поўнай меры пастаўленай мэты. Нягледзячы на колькасную перавагу, стратэг. ініцыятыву перад пачаткам аперацыі, выгаднае геагр. размяшчэнне рас. войск, ядро франц. арміі прарвалася з акружэння. Але панесеныя Напалеонам страты (каля 70 тыс.чал.) азначалі немагчымасць далей працягваць вайну. Вынікі Бярэзінскай аперацыі канчаткова вызначылі перамогу Расіі ў вайне.
Літ.:
Гл. пры арт. Вайна 1812.
В.В.Антонаў.
Да арт.Бярэзінская аперацыя 1812. Пераправа цераз Бярэзіну. Лістапад 1812 г. Аўталітаграфія сярэдзіны 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Георгій Канстанцінавіч) (1.12.1896, в. Стралкоўка Калужскай вобл., Расія — 18.6.1974),
савецкі ваен. і дзярж. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1943), чатыры разы Герой Сав. Саюза (1939, 1944, 1945, 1956), Герой Манголіі (1969). У арміі з 1915, удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1930 камандзір 2-й кав. брыгады 7-й дывізіі (штаб у Мінску), у 1933—37—4-й кав. дывізіі імя К.Варашылава (базіравалася ў Слуцку), 3-га кав. корпуса (штаб у Мінску). У 1938—39 нам. па кавалерыі каманд. войскамі Бел. асобай ваен. акругі. У 1939 камандаваў сав.-манг. групоўкай у час канфлікту з Японіяй на р. Халхін-Гол. З 1940 каманд. войскамі Кіеўскай асобай ваен. акругі. У студз.—ліп. 1941 нач. Генштаба, нам. наркома абароны СССР. З 23.6.1941 чл. Стаўкі Вярх. Галоўнакаманд., са жн. 1942 1-ы нам. наркома абароны СССР і нам.Вярх. Галоўнакамандуючага; камандаваў Рэзервовым, Ленінградскім, Зах., 1-м Укр., 1-м Бел. франтамі. Адзін з кіраўнікоў абароны Ленінграда, Масквы і разгрому ням.-фаш. войск пад Масквой. Каардынаваў дзеянні франтоў у Сталінградскай бітве 1942—43, у час прарыву блакады Ленінграда, Курскай бітве 1943 і бітве за Дняпро 1943, у Беларускай аперацыі 1944. Камандаваў 1-м Бел. фронтам у Вісла-Одэрскай аперацыі 1945 і Берлінскай аперацыі 1945, падпісаў за сав. бок акт аб капітуляцыі Германіі 8.5.1945 у Карлсхорсце (каля Берліна). 24.6.1945 прымаў Парад Перамогі ў Маскве. У 1945—46 каманд.сав.акупац. войскамі і гал.нач.Сав.ваен. адміністрацыі ў Германіі, адначасова (сак.—чэрв. 1946) галоўнакаманд. сухап. войскамі і нам. міністра Узбр. Сіл СССР. З 1946 каманд. войскамі Адэскай, з 1948 Уральскай ваен. акруг. З 1953 1-ы нам., у 1955—57 міністр абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1941—58. У 1958 зняты з усіх пасад і адпраўлены ў адстаўку. Аўтар кн. «Успаміны і роздум» (т. 1—3, 10-е выд., 1990). Імем Ж. названа малая планета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮ́ТНАЯ ІНТЭРВЕ́НЦЫЯ,
умяшанне цэнтральнага (нац.) банка ў аперацыі на валютным рынку з мэтай уздзеяння на курс нац.валюты праз куплю-продаж замежнай валюты; састаўная частка валютнай палітыкі. Для павышэння курсу нац. валюты цэнтр. (нац.) банк прадае замежную валюту, а для зніжэння — купляе яе ў абмен на нацыянальную. У буйных маштабах валютная інтэрвенцыя ажыццяўляецца за кошт валютных рэзерваў ці кароткатэрміновых узаемных крэдытаў цэнтр. банкаў некалькіх краін у нац. валютах па міжбанкаўскіх пагадненнях «своп».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЕ́ВІЧ (Фёдар Мікалаевіч) (н. 22.5.1923, ст. Бада Хілокскага р-на Чыцінскай вобл., Расія),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. У Вял.Айч. вайну з сак. 1942 на фронце. Удзельнік Сталінградскай бітвы 1942—43, баёў пад Ржэвам, Ярцавам, вызвалення бел. гарадоў Мазыр, Калінкавічы, Пінск, Брэст, Польшчы, Берлінскай аперацыі 1945. У крас. 1945 наводчык станковага кулямёта Бялевіч з групай байцоў у баі каля Франкфурта-на-Одэры 3 гадз адбіваў варожыя контратакі, паранены не пакінуў занятых пазіцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАБАРО́ДАЎ (Афанасій Паўланцьевіч) (31.1.1903, в. Акініна-Баклашы Іркуцкай вобл., Расія — 1.9.1991),
генерал арміі (1963), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У Вял.Айч. вайну з кастр. 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах, камандаваў дывізіяй, корпусам, арміяй. Пад яго камандаваннем войскі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту вызначыліся ў Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944. У 1963—68 камандуючы войскамі Маскоўскай ваен. акругі.